Вы тут

Эканамдайджэст


ЮНI­СЭФ рас­пра­дае шэ­дэў­ры дзе­ля дзя­цей

Ня­мец­кае ад­дзя­лен­не дзi­ця­ча­га фон­ду ААН ужо атры­ма­ла 43 мiль­ё­ны еў­ра ад про­да­жу ка­лек­цыi ўра­ча Гус­та­ва Рау, якую ён па­кi­нуў у спад­чы­ну мiж­на­род­най ар­га­нi­за­цыi, пе­рад­ае агенц­тва DPA. Рэ­корд­ныя су­мы пры­нёс, у пры­ват­нас­цi, про­даж кар­цiн Эль Грэ­ка i Кло­да Ма­нэ. Як па­ве­да­мi­лi прад­стаў­нi­кi ЮНI­СЭФ, на аў­кцы­ё­не Sotheby's у Лон­да­не i Lempertz у Кёль­не бы­лi пра­да­дзе­на 92 кар­цi­ны i скульп­ту­ры са 130 вы­стаў­ле­ных на аў­кцы­ён тво­раў мас­тац­тва. Яшчэ 389 тво­раў з ка­ле­цыi штут­гарц­ка­га ўра­ча-бiз­нес­ме­на ча­ка­юць но­вых асен­нiх тар­гоў i шчас­лiў­цаў-ула­даль­нi­каў.

Пер­ша­па­чат­ко­ва ЮНI­СЭФ пла­на­ваў атры­маць ка­ля 120 млн еў­ра чыс­та­га пры­быт­ку ад про­да­жу ўсёй атры­ма­най спад­чы­ны. Ад­нак ця­пер дзi­ця­чы фонд ААН мяр­куе, што гэ­тая су­ма бу­дзе знач­на вы­шэй. Са­мы вя­лi­кi пры­бы­так па­куль пры­нес­ла кар­цi­на Эль Грэ­ка "Ма­лiт­ва Свя­то­га Да­мi­нi­ка", якая пай­шла з ма­ла­тка за 10,8 мiль­ё­на еў­ра. Па­лат­но iм­прэ­сi­я­нiс­та Ма­нэ "Драў­ля­ны мост" ацэ­не­на па­куп­нi­ком у 6,5 мiль­ё­на.

Док­тар са Штут­гар­та Гус­таў Рау, якi па­мёр у 2002 го­дзе, па­кi­нуў у спад­чы­ну дзi­ця­ча­му фон­ду ААН боль­шую част­ку сва­ёй вя­лi­кай ка­лек­цыi, што на­лiч­вае ка­ля 800 прац вя­до­мых мас­та­коў. Пры­бы­так ад про­да­жу тво­раў мас­тац­тва, згод­на з за­па­ве­там, па­вi­нен пай­сцi на да­па­мо­гу дзе­цям у Аф­ры­цы. Гра­шо­вую пад­трым­ку атры­мае, у пры­ват­нас­цi, за­сна­ва­ныя штут­гар­цам дзi­ця­чыя баль­нi­цы ў Дэ­ма­кра­тыч­най рэс­пуб­лi­цы Кон­га, На­мi­бii i Бу­рун­дзi.

Поль­шча ся­дзiць на ву­га­лi

"Ка­мен­ны i бу­ры ву­галь i на­да­лей па­вi­нен скла­даць асно­ву поль­ска­га энер­га­за­бес­пя­чэн­ня, — цы­туе сло­вы прэм'­ер-мi­нiст­ра Поль­шчы ча­со­пiс Industrie. — Поль­ская эка­но­мi­ка i энер­ге­ты­ка да­гэ­туль аба­пi­ра­ец­ца на ву­галь, якi да­бы­ва­юць эка­ла­гiч­на чыс­тым спо­са­бам. По­шук но­вых кры­нiц энер­гii мо­жа быць толь­кi да­дат­кам да яго". За­ход­няя су­сед­ка Бе­ла­ру­сi ха­це­ла б ска­ра­цiць свае вы­кi­ды вуг­ля­кiс­ла­га га­зу з да­па­мо­гай су­час­ных тэх­на­ло­гiй, але нi ў якiм ра­зе не поў­ным вы­да­лен­нем вуг­ля­ро­ду з яе энер­ге­тыч­на­га ба­лан­су.

Поль­шчу, якая ў лiс­та­па­дзе 2008-га пры­ма­ла са­мiт ААН па праб­ле­мах змя­нен­ня клi­ма­ту, не­ад­на­ра­зо­ва кры­ты­ка­ва­лi праз шко­ду "ву­галь­ных" вы­кi­даў. Да­рэ­чы, тут у сфе­ры зда­бы­чы ка­мен­на­га i бу­ра­га ву­га­лю пра­цу­юць ка­ля 120 000 ча­ла­век.

Twitter вы­хо­дзiць на бiр­жу

У сва­iм мiк­ра­бло­гу iн­тэр­нэт-кан­цэрн Twitter па­ве­да­мiў, што па­даў за­яў­ку на пер­шае пуб­лiч­нае раз­мя­шчэн­не ак­цый (IPO) на бiр­жы. Праб­ле­май за­ста­ец­ца бiз­нес-ма­дэль рэ­сур­су, пi­ша WirtschaftsBlatt.

Twitter пус­кае ў ата­ку сваё ўсi­мi ча­ка­нае IPO. Па­вод­ле ўлас­ных звес­так са­мой аме­ры­кан­скай служ­бы ка­рот­кiх па­ве­дам­лен­няў, у чац­вер яна ад­пра­вi­ла ў бiр­жа­вы кант­роль кан­фi­дэн­цы­яль­ны за­пыт на да­дат­ко­вую эмi­сiю ак­цый. Гэ­та пер­шы крок кам­па­нii да вы­ха­ду "на пуб­лi­ку". Для тэх­на­сфе­ры бiр­жа­вы дэ­бют "Твi­та­ра", за­сна­ва­на­га ў 2006 го­дзе, якi на сён­ня мае больш чым 200 мiль­ё­наў ка­рыс­таль­нi­каў, ста­не, хут­чэй за ўсё, са­май важ­най па­дзе­яй з ча­соў ме­га-IPO "Фэй­сбу­ка". Пры­ват­ныя iн­вес­та­ры ацэнь­ва­юць Twitter у больш чым 10 мiль­яр­даў до­ла­раў.

Япон­скае ма­шы­на­бу­даў­нiц­тва "па­дае"

У лi­пе­нi, у па­раў­на­ннi з па­пя­рэд­нiм ме­ся­цам, коль­касць ма­шы­на­бу­даў­нi­чых за­ка­заў Япо­нii знi­зi­ла­ся, па­ве­дам­ляе ча­со­пiс Industrie . З улi­кам се­зон­ных ва­ган­няў спад быў не­вя­лi­кi: уся­го 0,025%. Ад­нак, на дум­ку экс­пер­таў, факт спы­нен­ня рос­ту ка­жа пра ня­ўпэў­не­насць не­ка­то­рых япон­скiх кам­па­нiй на­конт не­аб­ход­нас­цi ўклад­ван­ня гро­шай у раз­вiц­цё аў­та­пра­ма, не­за­леж­на ад но­вай эка­на­мiч­най па­лi­ты­кi прэм'­ер-мi­нiст­ра Сiн­дзо Абэ. Звест­кi пра стан ма­шы­на­бу­да­ван­ня ў кра­i­не — акра­мя суд­на­бу­даў­нi­чых i энер­ге­тыч­ных прад­пры­ем­стваў — лi­чац­ца га­лоў­ным iн­ды­ка­та­рам iн­вес­ты­цый­ных маг­чы­мас­цяў япон­скiх кам­па­нiй.

Еў­ра­пар­ла­мент ума­цоў­вае шлях для цэнт­раль­на­га бан­каў­ска­га на­гля­ду

Пас­ля не­каль­кiх ме­ся­цаў не­афi­ша­ва­най унут­ра­най ба­раць­бы Еў­ра­пей­скi пар­ла­мент рас­чыс­цiў шлях для бан­каў­ска­га на­гля­ду. Пе­ра­важ­ная боль­шасць дэ­пу­та­таў Еў­ра­пар­ла­мен­та пра­га­ла­са­ва­лi за пла­ны па ства­рэн­нi но­ва­га ор­га­на ад Еў­ра­пей­ска­га Цэнт­ра­бан­ка, якi скла­да­ец­ца са 150 най­буй­ней­шых бан­каў у еў­ра­зо­не, пi­ша Frankfurter Allgemeine Zeitung.

З во­се­нi 2014 го­да для моц­на­га бан­каў­ска­га кант­ро­лю ў зо­не еў­ра больш ня­ма нi­я­кiх пе­ра­шкод. Пас­ля жорст­кiх дэ­ба­таў у Страс­бур­гу Еў­ра­пар­ла­мент даў зя­лё­нае свят­ло для бан­каў­ска­га на­гля­ду з бо­ку ЕЦБ. 556 дэ­пу­та­таў ад­да­лi свае га­ла­сы "за", 54 — "су­праць" i 28 ус­тры­ма­ла­ся.

Пер­ша­па­чат­ко­вая за­да­ча ЕЦБ бу­дзе за­клю­чац­ца ў тым, каб уваж­лi­ва вы­ву­чыць пад­кант­роль­ныя фi­нан­са­выя ўста­но­вы i з да­па­мо­гай "стрэс-тэс­таў" вы­яў­ляць лю­быя дыс­ба­лан­сы. Гэ­ты пра­цэс па­вi­нен да­па­маг­чы апе­ра­тыў­на рэ­ага­ваць на эка­на­мiч­ную сi­ту­а­цыю i аба­ра­няць ад маг­чы­мых фi­нан­са­вых кры­зi­саў.

Пад­рых­та­ва­ла Лю­боў Кас­пя­ро­вiч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.