Вы тут

Аляксандр Радзькоў: «Тых, хто iдзе на службу ў мiлiцыю, павiнна вызначаць унутраная адказнасць»


Такое меркаванне ўчора ў час нарады кiраўнiкоў кадравых апаратаў МУС/Палiцыi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, якая праходзiць у Мiнску 5-7 снежня, выказаў першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

1386303088375_6-27

«Вельмi важна, што ў нашай краiне сабралiся адказныя асобы, якiя забяспечваюць кадравы патэнцыял праваахоўных органаў, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — З самага пачатку трэба вызначаць, хто iдзе на службу ў мiлiцыю, цi ёсць у яго стрыжань, цi можа ён процiстаяць злачыннасцi. Ён павiнен абараняць i грамадства, i краiну, i сваю сям'ю. У iм павiнен быць стрыжань — унутраная адказнасць». Ён адзначыў, што моладзь, якая сёння прыходзiць на работу ў мiлiцыю, павiнна быць падрыхтавана не толькi фiзiчна, але i духоўна.

Немалаважную ролю ў гэтай сiстэме адыгрывае выхаванне праз тэлебачанне, газеты, радыё, добрую кнiгу. З гэтай мэтай у Беларусi створаны грамадскi савет пры МУС, старшынёй якога з'яўляецца старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Беларусi Генадзь Давыдзька.

Аляксандр Радзькоў таксама расказаў, што нядаўна пацiкавiўся, чым маладыя хлопцы, якiя сёння прыходзяць у мiлiцыю, адрознiваюцца ад тых, якiя прыходзiлi дваццаць гадоў таму. «Адказ быў такi: яны лепш падрыхтаваны iнтэлектуальна, але горш фiзiчна развiтыя. Тут трэба дапрацаваць», — падкрэслiў ён.

У нарадзе кiраўнiкоў кадравых апаратаў МУС/Палiцыi дзяржаў — удзельнiц СНД прымаюць удзел дэлегацыi Азербайджана, Арменii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Туркменiстана, Узбекiстана i Украiны. На парадку дня два асноўныя пытаннi: патрыятычнае i духоўна-маральнае выхаванне асабовага складу, а таксама актуальныя праблемы i перспектывы кадравай палiтыкi. Вынiкам сустрэчы стане прыняцце канкрэтных кiраўнiцкiх рашэнняў, якiя будуць садзейнiчаць развiццю арганiзацыйных форм узаемадзеяння ў сферы кадравага забеспячэння.

Кадравыя нарады ў маштабах Садружнасцi праводзяцца з 2005 года. Першая адбылася ў Краснадары. Цяперашняя сустрэча з'яўляецца 18-й па лiку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.