Вы тут

ЧАГО ЧАКАЦЬ? У ЧЫМ СУСТРАКАЦЬ?


Год Каня — год воднай стыхіі. А значыць, вялікія перавагі чакаюць людзей, народжаных менавіта пад знакам гэтай стыхіі. На Усходзе «водны» час лічаць часам дзелавых, спакойных, размераных, не паспешлівых у думках і рашэннях людзей.

Флегматыкі, людзі воднай стыхіі (народжаныя 20 лютага—19 сакавіка, 20 чэрвеня —19 ліпеня, 20 кастрычніка —19 лістапада), могуць актывізаваць гандлёва-фінансавыя аперацыі ў лютым-сакавіку і восенню. Наогул любыя эканамічныя пьгганні лепш заўсё будуць вырашацца восенню.

Лепшы час для сямейных і бытавьх спраў (рамонту, будаўніцтва дома, дачы, набыцця кухоннай і камп'ютарнай тэхнікі) — канец чэрвеня — канец ліпеня, кастрычнік-лістапад. Што да шчаслівых асенніх шлюбаў, то гэта выключна для флегматыкаў (астатнім падыходзіць іншы час). Дзелавыя паездкі, перамовы, камандзіроўкі, выезды за мяжу — гэта лепш за ўсё планаваць на кастрычнік — лістапад. Адпачынак у другой палове чэрвеня — канцы ліпеня. Вельмі добра праводзіць час бліжэй да вады, загараць — толькі пад парасонам. Марской вады можа быць паболей, а вось трапічнага сонца—менш. Так што Нарачанскі край, Прыбалтыку і Крым можна лічыць лепшымі месцамі ў наступным годзе. Флегматыкі павінны засвоіць, што для іх карысным будзе насіць блакітнае, фіялетавае, і ў гэтай жа каляровай гаме сустракаць Новы год. За святочным сталом — пабольш гародніны, фруктаў, крыху мясных далікатэсаў, а таксама чырвонае моцнае, паўсалодкае віно, каньяк, віскі. На дэсерт — карамельныя, тварожныя тарты з нямоцным зялёным чаем.

Сангвінікі, людзі паветранай стыхіі (20 студзеня — 19 лютага, 20 мая — 19 чэрвеня, 20 верасня — 19 кастрычніка), ужо адзначылі свой год у 2013-м! Цяпер жа ім трэба стрымаць сваю актыўнасць, заняцца аналізам поспехаў папярэдніх гадоў, пачаць рыхтаваць базу для прадпрымальных крокаў у 2015 годзе. Эканоміка-фінансавыя аперацыі, праекты, перамовы лепш ажыццяўляць з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага. Паездкі спланаваць на май-чэрвень, ліпень-жнівень, канец верасня — кастрычнік. Лепшы час для адпачынку сангвінікаў—зіма, белы час года. Карпаты або Сілічы даюць вам магчымасць назапасіць каштоўнай энергіі да наступнага года. Вам будзе карысна падыхаць горным паветрам, паглядзець на альпійскія пейзажы. З заключэннем шлюбу лепш дачакацца 2015 года. У навагодняе свята апраніце нешта светлае, з блакітнымі адценнямі. На стол пастаўце ўмераную колькасць мясных і гароднінных страў. Пажаданыя стравы светлых колераў — аліўе, з крэветак, арэхаў, яблыкаў, а таксама белае сухое, паўсалодкае віно, гарэлку, яблычны або вінаградны сок. Светлае піва, дарэчы, таксама ваш напой.

Халерыкі, людзі вогненнай стыхіі (20 сакавіка —19 красавіка, 20 ліпеня — 19 жніўня, 20 лістапада — 19 снежня), самыя важныя справы могуць адкласці да 2015 года. Паездкі, дзелавыя кантакты ўдала пройдуць ў ліпені-жніўні, а таксама ў сакавіку-красавіку, лістападзе-снежні. У Тыбеце вогненным рэкамендуюць святкаваць вяселлі ў 2015-м, а нараджаць вогненным жанчынам вельмі добра ў сакавіку, ліпені, жніўні, сярэдзіне лістапада — сярэдзіне снежня. Ліпень-жнівень можна прысвяціць адпачынку, прычым для вас пажаданым будзе знаходжанне на сонцапёку, а не водны круіз. Сустракайце Новы год у чырвоным, пунсовым, карычневым. Стол павінен быць багатым, шырокім, у цэнтры — мясныя стравы. Абавязкова адбіўныя, катлеты, «чырвоныя» салаты з гранатам, «селядзец пад футрам». Вашы напоі — каньяк, віскі, моцнае чырвонае віно.

Меланхолікі, людзі зямной стыхіі (1-19 студзеня, 20 красавіка — 19 мая, 20 жніўня — 19 верасня, 20-31 снежня), адчуваюць сябе досыць упэўнена ў Год Каня, паколькі зямля — сябар і брат вады. Сплануйце ўсё самае важнае на красавік-май. Не выключайце, праўда, і час з 20 жніўня па 19 верасня, другую палову снежня. Фінансавыя праекты, дамоўленасці, праведзеныя ў гэты час, акажуцца найбольш паспяховымі. Далёкія паездкі, камандзіроўкі таксама лепш прызначыць на вышэйназваны тэрмін. Гуляйце вяселлі! Лепшы адпачынак — у сярэдняй паласе. Вам наогул трэба часцей бываць там, дзе шмат зялёнага: гуляць у лесе, парку, полі, па лузе. Меланхолікам надзвычай неабходна энергія жывой прыроды! Сустрэньце Новы год у зялёным, блакітным, сінім. Чырвонае, карычневае, белае ды чорнае схавайце ў шафу. Навагодні стол—з чырвоным віном, агародніннай салатай, умеранай колькасцю мяса і мясных страў, на дэсерт — светлы тварожны торт.

Застаецца дадаць, што да аўтамабільных марак паветранай стыхіі адносяцца, напрыклад, «Ford», «BMW», «Fіat», «Lancіa», «Land Rover», «Mersedes-Benz», «Peugeot», «Skoda», «Volvo». Вадзіцелям гэтых аўто павінна шчасціць увесь год.

Сяргей АНУПРЫЕНКА, доктар філасофскіх навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.