Вы тут

Аляксандр Лукашэнка наведаў Храм-помнік у гонар усіх Святых


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства Хрыстовага наведаў Храм-помнік Усіх Святых у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы разам з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі запаліў калядную свечку ў прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля. З нагоды свята яны таксама абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў мітрапаліту сервіз з відарысамі Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
У сваю чаргу прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы падарыў Прэзідэнту факсімільную копію старажытнага Евангелля.
Выхаванцы нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода віталі кіраўніка дзяржавы вершамі. Аляксандр Лукашэнка таксама паслухаў калядныя песнапенні ў выкананні мужчынскага хору гэтага прыхода.
Размова Аляксандра Лукашэнкі з мітрапалітам Паўлам прадоўжылася за чаяваннем.
Да наведвання храма Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклалі кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.