Вы тут

Духоўная моц


Ас­но­ва бе­ла­рус­кай ідэі — гэта па­тры­я­тызм і га­тоў­насць збе­ра­гаць сваю спад­чы­ну

Аб гэ­тым за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на цы­ры­мо­ніі ўру­чэн­ня прэ­міі Прэ­зі­дэн­та «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва, спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп» 2013 го­да.

10-36

Ад­сут­насць зі­мо­ва­га на­двор'я на ву­лі­цы бы­ла цал­кам кам­пен­са­ва­ная ка­зач­на-свя­точ­най ат­мас­фе­рай у Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі. Іск­рыс­тыя дрэ­вы, ма­роз­ныя ўзо­ры, убе­ле­ная сне­гам ёл­ка — тут бы­ло ўсё, акра­мя, ба­дай, ніз­кай тэм­пе­ра­ту­ры. Бо тра­ды­цый­на на Ка­ля­ды на сцэ­не Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі са­бра­лі­ся са­мыя не­абы­яка­выя лю­дзі кра­і­ны. Тыя, цяп­ла сэр­цаў якіх ха­пае на цэ­лы свет. Тыя, по­бач з кім заў­сё­ды свет­ла і хо­ра­ша. Тыя, ка­го кі­раў­нік дзяр­жа­вы спра­вяд­лі­ва на­зваў «па­дзвіж­ні­ка­мі на ні­ве ад­ра­джэн­ня Ай­чын­ы», лаў­рэ­а­ты прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва і «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп».

Тра­ды­цый­на гэ­тыя вы­со­кія ўзна­га­ро­ды кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы ўру­чае ра­зам з кі­раў­ні­ком Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы. Сё­ле­та ўпер­шы­ню по­бач з Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­ка ві­таў ге­ро­яў свя­та ня­даў­на пры­зна­ча­ны Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі Па­вел. Ме­на­ві­та з гэ­тай па­дзеі і рас­па­чаў сваю пра­мо­ву на цы­ры­мо­ніі ўру­чэн­ня прэ­мій Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Сён­ня Пра­ва­слаў­ная царк­ва з'яў­ля­ец­ца ад­ной з ду­хоў­ных апо­раў гра­мад­ства і адзі­най кан­фе­сі­яй, з якой наш урад за­клю­чыў Па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Для нас вель­мі важ­на, што но­вым прад­ста­я­це­лям Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы стаў ча­ла­век муд­ры, во­пыт­ны, які па­ба­чыў свет».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў на­д­зею, што Пра­ва­слаў­ная царк­ва і на­да­лей бу­дзе ак­тыў­на пра­во­дзіць сваё са­цы­яль­нае слу­жэн­не, асвет­ніц­кую дзей­насць, і па­абя­цаў да­па­мо­гу ў рэа­лі­за­цыі ўсіх іні­цы­я­тыў яе но­ва­га кі­раў­ні­ка. Ён па­пра­сіў на­род і бе­ла­рус­кую ін­тэ­лі­ген­цыю пры­няць Міт­ра­па­лі­та Паў­ла як свай­го, род­на­га па ду­ху ча­ла­ве­ка. Ска­заў Прэ­зі­дэнт пры­яз­ныя і ўдзяч­ныя словы і ў ад­рас га­на­ро­ва­га Эк­зар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі Міт­ра­па­лі­та Фі­ла­рэ­та.

Міт­ра­па­літ Па­вел у сваю чар­гу з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыў, што ў гэ­тыя ка­ляд­ныя дні ў Бе­ла­ру­сі ро­біц­ца ак­цэнт на ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не, а гэ­та, на яго дум­ку, спры­яе пра­цві­тан­ню кра­і­ны. Ён пе­ра­даў ад імя Свя­цей­ша­га Па­тры­яр­ха Мас­коў­ска­га і ўсяе Ру­сі Кі­ры­ла Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі і ўся­му бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду бла­сла­вен­не, мір і лю­боў.

Раз­ва­жа­ю­чы пра са­цы­яль­ную мі­сію куль­ту­ры і гу­ма­ні­тар­ных ве­даў, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што «лю­бы ма­тэ­ры­яль­ны даб­ра­быт мае на ўва­зе тры­ва­лы ду­хоў­ны фун­да­мент». Ён пад­крэс­ліў важ­насць за­ха­ван­ня бе­ла­ру­са­мі ўлас­най ідэн­тыч­нас­ці і за­клі­каў вы­лу­чыць та­кую бе­ла­рус­кую ідэю, якая аб'­яд­на­ла б усіх гра­ма­дзян, ад ака­дэ­мі­ка да се­ля­ні­на.

Па сут­нас­ці, тыя лю­дзі, якія ўчо­ра ста­я­лі на сцэ­не Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі з бу­ке­та­мі кве­так і дып­ло­ма­мі, пра­цу­юць і на бе­ла­рус­кую ідэю, і на роск­віт на­шай кра­і­ны. Гэ­та са­праў­ды бы­ло свя­та пры­го­жых лю­дзей, прык­лад якіх здоль­ны на­тхняць і за­паль­ваць сэр­цы ас­тат­ніх.

«Ас­но­вай бе­ла­рус­кай ідэі з'яў­ля­юц­ца па­тры­я­тызм і га­тоў­насць збе­ра­гаць сваю спад­чы­ну. Дзяр­жа­ва заў­сё­ды га­то­ва пад­тры­маць іні­цы­я­ты­вы, на­кі­ра­ва­ныя на па­ляп­шэн­не жыц­ця ва ўсіх ас­пек­тах», — вы­ка­заў упэў­не­насць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­вёў сло­вы Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, які на­пі­саў, што «кож­ны ча­ла­век но­сіць сваё не­ба з са­бой». «Та­му, бя­ду­ю­чы аб тым, што  ва­кол усё не так ідэа­льна, як ха­це­ла­ся б, не спя­шай­це­ся аб­ві­на­ва­ч­ваць у гэ­тым толь­кі ўла­ду. Ула­да і ін­тэ­лі­ген­цыя на роў­ных у ад­ка­зе за кра­і­ну», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Вольга Мядзведзева.

Ся­род лаў­рэ­а­таў прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» — епіс­кап Ма­гі­лёў­скі і Мсці­слаў­скі Саф­ро­ній, які ўнёс знач­ны аса­біс­ты ўклад у ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не Бе­ла­ру­сі, са­цы­яль­ную і асвет­ніц­кую дзей­насць.

За да­сяг­нен­ні ў раз­віц­ці сіс­тэ­мы ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі дзя­цей, ука­ра­нен­не су­час­ных тэх­на­ло­гій, якія да­юць маг­чы­масць адап­та­ваць хво­рых дзя­цей і дзя­цей-ін­ва­лі­даў у гра­мад­стве, уз­на­га­ро­ды ўда­сто­е­ны ка­лек­тыў Рэс­пуб­лі­кан­скай дзі­ця­чай баль­ні­цы ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі.

Прэ­мія пры­су­джа­на ка­лек­ты­ву Бы­хаў­ска­га псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га до­ма-ін­тэр­на­та за шмат­га­до­вую плён­ную пра­цу па са­цы­яль­най аба­ро­не на­сель­ніц­тва, рэа­лі­за­цыю гу­ма­ніс­тыч­най ма­дэ­лі са­цы­яль­най ра­бо­ты з людзь­мі з псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі.

Рэс­пуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кі дзі­ця­чы фонд» ад­зна­ча­на прэ­мі­яй за знач­ны ўклад у аба­ро­ну пра­воў дзя­цей і рэа­лі­за­цыю са­цы­яль­на знач­ных гу­ма­ні­тар­ных пра­ек­таў.

За вы­со­кія да­сяг­нен­ні ў спра­ве вы­ха­ван­ня і вяр­тан­ня да паў­на­цэн­на­га жыц­ця дзя­цей, якія ака­за­лі­ся ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы, за­ха­ван­ня сям'і для кож­на­га дзі­ця­ці прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» ўда­сто­е­на на­чаль­нік ін­спек­цыі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі УУС Мінск­ага рай­вы­кан­ка­ма Воль­га Ча­ма­да­на­ва.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма пад­пі­саў указ, у ад­па­вед­нас­ці з якім за знач­ныя твор­чыя і пе­да­га­гіч­ныя да­сяг­нен­ні, якія атры­ма­лі гра­мад­скае пры­знан­не, пры­су­джа­ны 10 спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам куль­ту­ры і мас­тац­тва.

Прэ­мія пры­су­джа­на аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву АТН Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі ў скла­дзе рэ­дак­та­ра Але­ны Бор­ма­та­вай, рэ­жы­сё­ра Ма­рыі Жу­ка­вай і за­гад­чы­ка ад­дзе­ла на­він куль­ту­ры Мі­ха­і­ла Ра­вуц­ка­га за ства­рэн­не да­ку­мен­таль­ных філь­маў «Слуц­кія па­ясы. Тай­ныя зна­кі», «Мі­ха­іл Са­віц­кі. Тай­ны бія­гра­фіі», «Ра­дзі­ві­лы. Тай­ны сям'і», «На­цы­я­наль­ная ды­ло­гія. Ста­тут ВКЛ», «На­цы­я­наль­ная тры­ло­гія: Герб. Гімн. Сцяг», «Імя яму — Храм».

Аў­тар­скі ка­лек­тыў дзі­ця­ча­га тэ­ле­ві­зій­на­га му­зыч­на­га кон­кур­су «Я спя­ваю!» ЗАТ «Дру­гі на­цы­я­наль­ны тэ­ле­ка­нал» у скла­дзе вя­ду­ча­га кон­кур­су за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Дзміт­рыя Аст­ра­ха­на, вы­ка­наў­ча­га прад­зю­са­ра ды­рэк­цыі спе­цы­яль­ных пра­ек­таў Але­ны Ло­бач, ды­рэк­та­ра ды­рэк­цыі спе­цы­яль­ных пра­ек­таў Ан­жэ­лы Мі­куль­скай уда­сто­е­ны прэ­міі за знач­ны ўклад у раз­віц­цё твор­чых здоль­нас­цяў та­ле­на­ві­тых дзя­цей-сі­рот, дзя­цей-ін­ва­лі­даў, дзя­цей з ня­поў­ных і шмат­дзет­ных сем'­яў.

За вы­со­кія твор­чыя да­сяг­нен­ні ў га­лі­не вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, ак­тыў­ную вы­ста­вач­ную дзей­насць прэ­мі­яй ад­зна­ча­ны аў­тар­скі ка­лек­тыў у скла­дзе чле­наў Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў Тац­ця­ны Ру­дэн­ка і Юрыя Ру­дэн­кі.

Прэ­мія пры­су­джа­на за­слу­жа­на­му ама­тар­ска­му ка­лек­ты­ву Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь сту­дыі цыр­ка­во­га мас­тац­тва «Арэ­на» за знач­ны ўклад у раз­віц­цё і па­пу­ля­ры­за­цыю ама­тар­ска­га цыр­ка­во­га мас­тац­тва.

Прэ­міі так­са­ма ўда­сто­е­ны ка­лек­тыў Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек, які ўнёс знач­ны ўклад у раз­віц­цё тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва і між­на­род­ных куль­тур­ных су­вя­зяў.

Ся­род лаў­рэ­а­таў — на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­най ра­бо­це ся­рэд­няй шко­лы № 3 го­ра­да На­ва­по­лац­ка, кі­раў­нік узор­на­га хо­ру «Звон­кія га­ла­сы» Аль­берт Ка­жуш­ке­віч, які ад­зна­ча­ны прэ­мі­яй за вы­со­кія да­сяг­нен­ні ў эс­тэ­тыч­ным вы­ха­ван­ні твор­чай мо­ла­дзі.

За ства­рэн­не вы­со­ка­мас­тац­кіх жы­ва­піс­ных тво­раў прэ­мія пры­су­джа­на мас­та­ку-жы­ва­піс­цу, чле­ну гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў» Ула­дзі­мі­ру Ко­жу­ху.

Га­лоў­ны рэ­дак­тар рэ­дак­цыі ча­со­пі­са «По­лы­мя» вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» Мі­ка­лай Мят­ліц­кі ўда­сто­е­ны прэ­міі за пе­ра­клад на бе­ла­рус­кую мо­ву кні­гі «Пад кры­ла­мі Дра­ко­на. Сто паэ­таў Кі­тая».

За па­пу­ля­ры­за­цыю леп­шых узо­раў пе­сен­на­га мас­тац­тва, знач­ны ўклад у па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не гра­ма­дзян лаў­рэ­а­там прэ­міі стаў на­род­ны ва­каль­ны ан­самбль ве­тэ­ра­наў вай­ны, пра­цы і Уз­бро­е­ных Сіл «Па­мяць сэр­ца» Рэс­пуб­лі­кан­ска­га Па­ла­ца куль­ту­ры ве­тэ­ра­наў.

Прэ­міі так­са­ма ўда­сто­е­ны ды­рэк­тар Ан­то­паль­ска­га ра­ён­на­га Цэнт­ра ра­мёст­ваў Дра­гі­чын­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці Га­лі­на Сце­па­нюк за ад­ра­джэн­не і за­ха­ван­не са­ма­быт­най на­род­най твор­час­ці і тра­ды­цый­ных ра­мёст­ваў рэ­гі­ё­на.

Пры­няц­це ўка­заў з'яў­ля­ец­ца яск­ра­вым свед­чан­нем ува­гі дзяр­жа­вы да пы­тан­няў фар­мі­ра­ван­ня ў бе­ла­рус­кім гра­мад­стве зда­ро­вай ду­хоў­най ат­мас­фе­ры, рас­паў­сюдж­ван­ня ідэй ча­ла­ве­ка­люб­ства, даб­ра­чын­нас­ці і мі­ла­сэр­нас­ці, раз­віц­ця бе­ла­рус­кай куль­ту­ры і мас­тац­тва.

Акра­мя та­го, кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­пі­саў указ «Аб пры­су­джэн­ні спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп» 2013 го­да».

Лаў­рэ­а­та­мі прэ­міі ста­лі стар­шы трэ­нер-вы­клад­чык па вес­ла­ван­ні на бай­дар­ках і ка­ноэ Мін­скай дзяр­жаў­най аб­лас­ной ся­рэд­няй шко­лы-ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву Люд­мі­ла Дрозд, трэ­нер-вы­клад­чык ад­дзя­лен­ня цяж­кай ат­ле­ты­кі Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву Ана­толь Ла­ба­чоў і трэ­нер-вы­клад­чык Гро­дзен­скай спе­цы­я­лі­за­ва­най дзі­ця­ча-юнац­кай шко­лы алім­пій­ска­га рэ­зер­ву № 3 Ма­ры­на Пра­та­са­ва.

Прэ­мія пры­су­джа­на за ак­тыў­ную дзей­насць па па­пу­ля­ры­за­цыі фі­зіч­най куль­ту­ры і спор­ту, раз­віц­ці фіз­куль­тур­на-спар­тыў­ных тра­ды­цый, якія са­дзей­ні­ча­юць гар­ма­ніч­на­му фар­мі­ра­ван­ню асо­бы.

Ся­род вы­ха­ван­цаў уз­на­га­ро­джа­ных трэ­не­раў-вы­клад­чы­каў шмат­ра­зо­выя пе­ра­мож­цы і пры­зё­ры Алім­пій­скіх гуль­няў, чэм­пі­я­на­таў све­ту і Еў­ро­пы, Су­свет­най Уні­вер­сі­я­ды 2013 го­да.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.