Вы тут

Дзесяць дзён студзеня: самае цікавае ў геапалітыцы


З ці­ка­вых геа­па­лі­тыч­ных на­він сту­дзе­ня мож­на на­зваць зроб­ле­нае Джы­мам О'­Ні­лам, ана­лі­ты­кам бан­ка Goldman Sachs, прад­ка­зан­не, што ў блі­жэй­шы час мож­на ча­каць з'яў­лен­ня но­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га ўтва­рэн­ня — «МІНТ».

Гэ­ты ана­лі­тык вя­до­мы тым, што ў свой час пры­ду­маў аб­рэ­ві­я­ту­ру БРІК (па пер­шых лі­та­рах та­кіх кра­ін, як Бра­зі­лія, Ра­сія, Ін­дыя і Кі­тай) і прад­ка­заў гэ­тым дзяр­жа­вам перс­пек­ты­вы за­сла­ніць са­бой За­хад па су­куп­най эка­на­міч­най ма­гут­нас­ці праз не­каль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў. Ці­ка­ва, што праз не­каль­кі га­доў пас­ля гэ­та­га прад­ка­зан­ня кі­раў­ні­кі вы­шэй­зга­да­ных дзяр­жаў са­праў­ды ства­ры­лі су­мес­ны блок, а пас­ля да іх да­лу­чы­ла­ся і Паўд­нё­вая Аф­ры­ка, у су­вя­зі з чым наз­ва бло­ка змя­ні­ла­ся на БРІКС.

Якія ж кра­і­ны ўвой­дуць у но­вы блок пад наз­вай «МІНТ», на дум­ку Джы­ма О'­Ні­ла? Гэ­та Мек­сі­ка, Ін­да­не­зія, Ні­ге­рыя і Тур­цыя, на­сель­ніц­тва якіх, ра­зам узя­тае, да­сяг­ну­ла план­кі ў 616 міль­ё­наў ча­ла­век і бу­дзе пра­цяг­ваць імк­лі­ва па­вя­ліч­вац­ца ў блі­жэй­шыя га­ды. Ка­лі пра­гноз ана­лі­ты­ка спраў­дзіц­ца, у БРІКС з'я­віц­ца но­вы ма­гут­ны са­юз­нік, які зро­біць за­вя­дан­не ма­гут­нас­ці за­ход­ня­га све­ту на гла­баль­най арэ­не яшчэ больш хут­кім.

Кі­тай вый­шаў на пер­шае мес­ца ў све­це па аб'­ёме свай­го знеш­ня­га ганд­лю,

які да­сяг­нуў па вы­ні­ках 2013 го­да вя­ліз­най ліч­бы ў 4,16 трыль­ё­на до­ла­раў. Пры гэ­тым тэм­пы рос­ту гэ­та­га па­каз­чы­ка пе­ра­вы­сі­лі звест­кі 2012 го­да, што свед­чыць аб ста­ноў­чай ды­на­мі­цы рос­ту та­ва­ра­аба­ро­ту КНР.

Што азна­чае гэ­та па­дзея з пунк­ту гле­джан­ня су­свет­най па­лі­ты­кі? Лі­дар­ства Кі­тая ў ім­пар­це і экс­пар­це на гла­баль­най арэ­не азна­чае ўсё боль­шы ін­та­рэс да яго з бо­ку як са­мых уплы­во­вых су­свет­ных экс­пар­цё­раў, так і ім­пар­цё­раў. Гэ­тыя біз­нес-струк­ту­ры ўсё больш за­ці­каў­ле­ны ў спры­яль­ным су­пра­цоў­ніц­тве з Кі­та­ем для ўлас­на­га пра­цві­тан­ня. І, на­ту­раль­на, яны ма­юць вя­ліз­ны ўплыў на па­лі­ты­каў у сва­іх кра­і­нах. Та­му па­лі­тыч­ныя элі­ты мно­гіх кра­ін све­ту, якія за­ле­жаць ад пры­хіль­нас­ці да іх прад­пры­маль­ніц­кай су­поль­нас­ці ў сва­ёй па­лі­тыч­най дзей­нас­ці, вы­му­ша­ны лі­чыц­ца з Кі­та­ем з кож­ным го­дам усё ў боль­шай сту­пе­ні. І гэ­та, зра­зу­ме­ла ж, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ўра­дам Кі­тая для рос­ту ма­гут­нас­ці кра­і­ны на су­свет­най арэ­не.

2014 год ці­ка­вы для боль­шас­ці экс­пер­таў па геа­па­лі­ты­цы тым, што ад­бу­дзец­ца з Аф­га­ні­ста­нам пас­ля вы­ва­ду ад­туль ка­а­лі­цый­ных сіл, асноў­ную ма­су якіх скла­да­юць аме­ры­кан­скія сал­да­ты. На гэ­тым фо­не чар­го­вае аб­васт­рэн­не ад­но­сін Ка­бу­ла і Ва­шынг­то­на не маг­ло за­стац­ца не­за­ўва­жа­ным. Пры­чы­на гэ­та­га да­стат­ко­ва дзіў­ная на фо­не імк­нен­ня ЗША па­зі­цы­я­на­ваць ся­бе як вя­ду­чую пра­ва­аба­рон­чую дзяр­жа­ву ў све­це.

Праб­ле­ма ў тым, што ўрад Аф­га­ні­ста­на вы­ра­шыў ад­пус­ціць част­ку з арыш­та­ва­ных аме­ры­кан­ца­мі вяз­няў, якія ўтрым­лі­ва­юц­ца на ва­ен­най ба­зе Баг­рам, толь­кі ня­даў­на пе­ра­да­дзе­най аме­ры­кан­ца­мі ў рас­па­ра­джэн­не ўлад Аф­га­ні­ста­на. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца тым, што ў да­чы­нен­ні да іх ня­ма ні­я­кіх до­ка­заў, якія па­цвяр­джа­лі б іх зла­чын­ную дзей­насць. У Вы­шанг­то­не ж за­пэў­ні­ва­юць, што гэ­та не­бяс­печ­ныя тэ­ра­рыс­ты, і ня­хай ні­я­кіх цвёр­дых до­ка­заў і ня­ма, іх трэ­ба тры­маць га­да­мі пад арыш­там або ад­даць пад суд. І па­гра­жа­юць па­гар­шэн­нем ад­но­сін ЗША з Аф­га­ні­ста­нам, ка­лі гэ­тыя вяз­ні бу­дуць вы­зва­ле­ны. Ці не праў­да, ці­ка­вая па­зі­цыя ў да­чы­нен­ні да аба­ро­ны пра­воў ча­ла­ве­ка па-аме­ры­кан­ску?

10 сту­дзе­ня за­вяр­шыў­ся скан­дал па­між Ін­ды­яй і ЗША, які па­чаў­ся яшчэ ў снеж­ні па пры­чы­не арыш­ту аме­ры­кан­скай па­лі­цы­яй на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка ген­кон­суль­ства Ін­дыі Дэ­ві­я­ні Кхаб­ра­га­дэ ў Нью-Ёр­ку. Ёй да­зво­лі­лі па­ехаць да­моў у Ін­дыю. Ня­гле­дзя­чы на дып­ла­ма­тыч­ны іму­ні­тэт, аме­ры­кан­ская па­лі­цыя арыш­та­ва­ла 12 снеж­ня 2013 го­да Дэ­ві­я­ні Кхаб­ра­га­дэ на ву­лі­цы і да­стат­ко­ва па­гард­лі­ва абы­хо­дзі­ла­ся з ёй, аб­ві­на­ва­ціў­шы ў мах­ляр­стве пры афарм­лен­ні ві­зы для сва­ёй хат­няй ра­бот­ні­цы і пра­тры­маў­шы не­каль­кі га­дзін у ка­ме­ры з нар­ка­ма­на­мі.

Абу­рэн­не ін­дый­ска­га ўра­да бы­ло та­кім вя­лі­кім, што аме­ры­кан­цам да­вя­ло­ся ў вы­ні­ку ад­сту­паць. Гэ­та­му са­дзей­ні­ча­лі і ме­ры, пры­ня­тыя Ін­ды­яй: ка­ля па­соль­ства ЗША ў Нью-Дэ­лі зня­лі за­га­ро­ду, а ў су­пра­цоў­ні­каў кон­суль­ска­га ад­дзе­ла па­соль­ства ЗША і аме­ры­кан­скіх ге­не­раль­ных кон­суль­стваў у Ін­дыі ану­ля­ва­лі ідэн­ты­фі­ка­цый­ныя карт­кі, без якіх іх да­лей­шае зна­хо­джан­не ў кра­і­не ака­за­ла­ся пад пы­тан­нем. З якой мэ­тай аме­ры­кан­цы са­пса­ва­лі свае да­стат­ко­ва не­бла­гія да гэ­та­га ад­но­сі­ны з Ін­ды­яй, абы­хо­дзя­чы­ся з дып­ла­ма­там та­кім вар­вар­скім чы­нам, так і за­ста­ло­ся за­гад­кай. Маг­чы­ма, уся спра­ва ў ба­наль­ным ад­чу­ван­ні ўсё­да­зво­ле­нас­ці і бес­па­ка­ра­нас­ці, да­мі­ну­ю­чым у не­ка­то­рых чы­ноў­ні­каў ЗША за га­ды па­на­ван­ня аме­ры­кан­цаў на су­свет­най арэ­не.

За­ка­на­мер­ны кі­ру­нак на­бы­лі па­дзеі ў Сі­рыі: фар­мі­ра­ван­ні ба­е­ві­коў, якія ўжо больш за два га­ды ва­ю­юць з за­кон­ным ура­дам, пе­ра­сва­ры­лі­ся па­між са­бой і па­ча­лі поў­на­маш­таб­ныя ва­ен­ныя дзе­ян­ні. Біт­ва вя­дзец­ца па­між гру­поў­ка­мі «Іс­лам­скі фронт» і «Іс­лам­ская дзяр­жа­ва Іра­ка і Ле­ван­та». Яшчэ ад­ной сі­рый­скай сен­са­цы­яй сту­дзе­ня ста­ла рэз­кае змя­нен­не бы­лой па­зі­цыі Тур­цыі па сі­рый­скім пы­тан­ні. 9 сту­дзе­ня ў ін­тэр­в'ю мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Тур­цыі Ахмет Да­ву­таг­лу пра­гу­ча­ла, што рэ­жым Ба­ша­ра Аса­да мож­на на­зваць «мен­шым злом» у па­раў­на­нні з ня­пра­віль­ны­мі ме­та­да­мі дзе­ян­няў ра­ды­каль­ных гру­по­вак у Сі­рыі.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.