Вы тут

Інтэграцыя, якая ўмацоўвае суверэнітэт


Як будуць надалей развівацца інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы? Як уплываюць на фарміраванне Еўразійскага эканамічнага саюза падзеі, што адбываюцца за яго мяжой? Наколькі неабходна дбаць пра інфармацыйную бяспеку краін ЕАЭС? Гэта і не толькі абмеркавалі эксперты ў канферэнц-зале газеты “Звязда” на круглым стале пад назвай “Геапалітычны фон эканамічнага саюза”.


У ім прынялі ўдзел: Аляксандр Аляксеевіч ПЛАШЧЫНСКІ, прарэктар па ідэалагічнай і навукова-інавацыйнай рабоце Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”; Тадэвуш Іванавіч АДУЛА, доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі; Вадзім Аляксеевіч ЯЛФІМАЎ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Сяргей Анатольевіч КІЗІМА, доктар палітычных навук, прафесар, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; Мурат Тураравіч ЛАЎМУЛІН, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.

Падчас гутаркі эсперты сышліся на думцы, што інтэграцыйныя працэсы  хутчэй умацоўваюць суверэнітэт дзяржавы, чым пагражаюць яму. Паколькі інтэграцыя дае магчымасць краінам аб’яднаць свае патэнцыялы. Гаворачы пра «гарачае лета» 2016-га, якое прагрымела тэрактамі ў Еўрасаюзе, спробай перавароту ў Турцыі, тэрактам у Казахстане, захопам заложнікаў у Ерэване, палітолагі прыйшлі да высновы: ЕАЭС павінен будаваць уласную інфармацыйную бяспеку. Якія яшчэ знешнепалітычныя праблемы абмеркавалі эксперты, чытайце ў вераснёўскіх нумарах дататку “Саюз-Еўразія”.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».