Вы тут

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


На чэмпіянат свету прыедуць у асноўным маладыя людзі, музеі пачнуць працаваць пазней, а асобнай спецыяльнасці па агратурызме пакуль не прадугледжана

У 2014-м, аб'яўленым у Беларусі Годам гасціннасці, пра тое, як і чым завабіць іншаземнага турыста, мы будзем гаварыць яшчэне раз. Пакуль жа, паводле слоўВадзіма КАРМАЗІНА, дырэктарадэпартамента па турызме, сёння толькі каля 10-15 працэнтаў турфірмаў займаюцца турызмам«на ўезд», нягледзячы на тое,што тым, хто развівае ўязны турызм, прапаноўваюцца льготыпа аплаце ПДВ. Яно і зразумела: выязны турызм у нас сёння нашмат больш папулярны. Пра гэта і іншае Вадзім Кармазін расказаўпадчас інтэрактыўнага дыялогу ўрамках анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Хто прыедзена чэмпіянат свету?

«У асноўным да нас будуць ехацьгосці з краі н, каманды якіх удзель-нічаюць у чэмпіянаце. На працэнтаў 70 мы чакаем расіян, пра тое, што іх будзе большасць, сведчыць продаж білетаў. Актыўна купляюць білеты з краін Скандынавіі, а таксама з Латвіі, Літвы; каля 5 працэнтаў выкуплена грамадзянамі Канадыі ЗША.

Балельшчык — гэта асаблівытурыст. Найперш яго цікавяць самі спартыўныя мерапрыемствы,а таксама размяшчэнне, аб'екты харчавання. Мы рэальна ацэньваем сітуацыю і не чакаем, што ўсебудуць заказваць экскурсійныя праграмы. Мы разлічваем на тое,што ў Мінску адначасова будзе 20тысяч заўзятараў штодзённа, і гэтатолькі тыя, хто прыедзе на матчы.

Нават у залежнасці ад нацыянальнасці турыста ёсць спецыфіка. Немцы, напрыклад, больш сямейныя людзі, будуць групамі прыязджаць. З Польшчы ці Літвы прыбудзе больш індывідуальных турыстаў. Сярэдні ўзрост гасцей ЧМ-2014 бу-дзе, як мяркуем, да 35 гадоў — найбольш актыўныя людзі, якія любяцьпадарожнічаць».

Ці падстрояцца пад турыстаў музеі?

«Асноўныя аб'екты Мінска, напрыклад, мастацкі, гістарычны і іншыя музеі павінны адназначна працаваць не да 18 гадзін. Мы паставілі задачу да 1 лютага вызначыць аптымальны рэжым работы, каб задаволіць пажаданні турфірмаў і гасцей, якія вандруюць самастойна. Дадзена даручэнне, каб без выхадных працавалі турыстычна-інфармацыйныя цэнтры кра і ны, асабліва ў Мінску. На кругласутачны рэжым работы неўзабаве пяройдзе і тураператар «Цэнтркурорт», дзе плануецца стварыць «гарачыя лініі» і кол-цэнтры для дапамогі турыстам у рашэнні праблем, якія ўзнікнуць. А на чыгуначным вакзале будзе працаваць каардынацыйны цэнтр для вырашэння пытанняў на транспарце: хтосьці згубіў білет, хтосьці адстаў ад групы і да т.п.»

«Гастранамічны турызм» у модзе

«Падобныя ініцыятывы падтрымліваюцца. Ужо шосты раз праводзіўся традыцыйны фестываль «Мотальскія прысмакі», які набыў турыстычную накіраванасць. Летась у Мінску прайшоў кулінарны фестываль. Акрамя таго, адна з кафедраў БДУ актыўна займаецца адраджэннем нацыянальнай кухні і тым, як яе паднесці турыстам.

У праекце плана мерапрыемстваў па Годзе гасціннасці значыцца арганізацыя рэспубліканскага сырнага фестывалю, які пройдзе ў Мінску ці пад Мінскам».

Як будуць рыхтаваць спецыялістаў туріндустрыі і ці стане ўсмешка абавязковым атрыбутам нашага абслуговага персаналу?

«У нас пэўны перабор на гэтым рынку: падрыхтоўку вядуць 20 ВНУ і 6 ССНУ, яшчэ 6 ВНУ займаюцца перападрыхтоўкай. Кожны год 2,8 тысячы чалавек выпускаюцца на рынак турызму. Але мы сутыкаемся з праблемай нізкай практычнай арыентаванасці навучання. Выпускнікам нестае і практыкі на нашых прадпрыемствах, і замежных стажыровак.

Мы сталі вельмі асцярожна падыходзіць да ўвядзення новых спецыяльнасцяў у гэтай сферы: іх шмат. Каб не пакідаць выпускнікоў без работы. Напрыклад, прапрацоўвалася пытанне асобнай спецыяльнасці паагратурызме, але, думаю, пакуль да-статкова абмежавацца курсамі павы-шэння кваліфікацыі. Не ўяўляю, як напрацягу пяці гадоў можна навучацьтакой спецыяльнасці.

Справа не толькі ва ўсмешках, а і ўзахаванні тых стандартаў, якія аб'екттурызму на сябе бярэ. Калі гасцініца«пяць зорак», тут ужо трэба ўсміхац-ца без усялякіх чэмпіянатаў, як, міжіншым, і ў астатніх гатэлях — гэтазаконнае патрабаванне да любойсферы абслугоўвання».

Ці лёгка іншаземцу арыентавацца ў Беларусі?

«Многія нашы замежныя госціадзначаюць, што беларускія дарогізручныя і інфарматыўныя, на іх лёг-ка зарыентавацца і знайсці патрэб-ны населены пункт. Але пакуль нехапае дарожных паказальнікаў. Замінулы год мы сумесна з Мінкультамі Мінтрансам устанавілі паказальнікіпа ўсіх літаральна аб'ектах так званайнулявой катэгорыі (гэта аб'екты са спіса гісторыка-культурнай спадчыны). Усяго ў рэгіёнах выраблена іўстаноўлена 1700 знакаў рознайнакіраванасці. Але больш нас хва-лююць населеныя пункты, менавіта там важна забяспечыць добрыўзровень арыентавання. У гэтымплане Мінск сур'ёзна падцягнуў работу: і метрапалітэн, і вулічныя паказальнікі. Як паказвае апытанне, узровень інфарматыўнасці ў сталі-цы людзей задавальняе».

Як рэкламаваць свае турыстычныя магчымасці за мяжой?

«Пачала працаваць новая версія сайта www.belarustourіsm.by, дзе створаны новы інтэрфэйс і ўдасканалена сістэма навігацыі. Развіваецца сістэма электроннага браніравання. З'явілася мабільная экскурсія па Верхнім горадзе ў Мінску.

Сёлета будзе арганізавана работа нацыянальнага стэнда на міжнародных турыстычных выставах Агіуепіш (Вільнюс), ЕМІТТ (Стамбул), ІМТМ (Тэль-Авіў), ІТВ (Берлін), Intourmarket (Масква), WТМ (Лондон), Tour&Travel (Варшава).

Да чэмпіянату свету па хакеі на падставе праведзенага конкурсу выбраны генеральны тураператар — «Центркурорт». Заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з турыстычнымі кампаніямі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Германіі, ЗША, Канады і Італіі».

Падрыхтавала Эмілія ШЭЛЕСТ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.