Вы тут

Тэ­ле­пра­ект «Я спя­ваю!»: пес­ні, лё­сы і слё­зы


У блі­жэй­шую су­бо­ту, 18 сту­дзе­ня, бя­рэ старт, ба­дай, са­мае доб­рае і кра­наль­нае шоу тэ­ле­ка­на­ла АНТ — чац­вёр­ты се­зон дзі­ця­ча­га му­зыч­на­га кон­кур­су «Я спя­ваю!»

17-5

За тры га­ды, што іс­нуе пра­ект, ён не толь­кі ад­крыў для шы­ро­кай пуб­лі­кі амаль 3 дзя­сят­кі ім­ёнаў юных вы­ка­наў­цаў, але і да­па­мог спраў­дзіц­ца мност­ву дзі­ця­чых мар. Бо ўсе яго ўдзель­ні­кі — ада­бра­ныя па вы­ні­ках кас­тын­гаў адо­ра­ныя дзе­ці, якія жы­вуць у ня­прос­тых умо­вах. Хтось­ці з іх рас­це ў шмат­дзет­най сям'і, у ка­гось­ці за­стаў­ся толь­кі адзін з баць­коў, а ін­шыя на­огул вы­хоў­ва­юц­ца ў дзі­ця­чым до­ме. Але ўсе яны, без вы­клю­чэн­ня, вель­мі моц­ныя, свет­лыя, твор­чыя і вель­мі та­ле­на­ві­тыя.

У чац­вёр­тым се­зо­не пра­ек­та шанц вый­сці на вя­лі­кую сцэ­ну, са­мім і ў ду­э­тах са зна­ка­мі­ты­мі ар­тыс­та­мі вы­ка­наць для ўсёй кра­і­ны най­скла­да­ней­шыя кам­па­зі­цыі з рэ­пер­ту­а­ру бе­ла­рус­кіх, ра­сій­скіх і за­меж­ных вы­ка­наў­цаў, атры­ма­лі 10 дзя­цей. Пра вы­пра­ба­ван­ні лё­су, якія кож­ны з іх пе­ра­жыў, яск­ра­ва свед­чаць ску­пыя рад­кі з ві­зі­то­вак удзель­ні­каў. Мін­ча­нак Ары­ну Даб­ра­лю­ба­ву і са­мую ма­лень­кую ўдзель­ні­цу пра­ек­та, 6‑га­до­вую Мі­ла­ну Ба­род­ка вы­хоў­ва­юць толь­кі ма­мы; сям'я Лі­зы Ня­бор­скай з Мар'­і­най Гор­кі вы­хоў­вае се­мя­рых дзе­так; брас­таў­ча­нін Дзі­ма Ста­сюк, абод­ва баць­кі яко­га бы­лі ін­ва­лі­да­мі па зро­ку, не так даў­но стра­ціў баць­ку; Аляк­санд­ру Каз­ло­ву з Ор­шы, як і яшчэ тра­іх дзя­цей у гэ­тай сям'і, вы­хоў­вае ба­бу­ля, бо ма­ці па­збаў­ле­на баць­коў­скіх пра­воў, а Аль­бі­на Грыш­ке­віч з Моў­чад­скай шко­лы-ін­тэр­на­та Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на — з дзя­цін­ства са­ма са­бе сур­да­пе­ра­клад­чык, бо ў яе шмат­дзет­най сям'і са­мы бліз­кі ча­ла­век — ма­ма — не мо­жа чуць і га­ва­рыць. Але пры ўсім тым гэ­тыя хлоп­чы­кі і дзяў­ча­ты ўме­юць ня­стом­на пра­ца­ваць, моц­на сяб­ра­ваць, ве­рыць у леп­шае і спя­ваць на­столь­кі пра­нік­нё­на, што да­рос­лыя не стрым­лі­ва­юць слёз…

17-6

Здым­кі чар­го­вай част­кі пра­ек­та «Я спя­ваю!» ужо за­вер­ша­ны, але ў эфір ён тра­піць толь­кі з 18 сту­дзе­ня. Та­му і ў са­міх юных удзель­ні­каў, і ў іх сяб­роў і бліз­кіх, як, зрэш­ты, ва ўсіх гле­да­чоў ёсць маг­чы­масць пе­ра­жыць эмо­цыі кож­на­га вы­ступ­лен­ня на­ноў.

У пер­шым кан­цэр­це ма­лень­кія ар­тыс­ты ў су­пра­ва­джэн­ні Прэ­зі­дэнц­ка­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам Вік­та­ра Ба­ба­ры­кі­на (гэ­та зна­чыць, жыў­цом, без фа­наг­ра­мы) вы­ка­на­юць пес­ні вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў. Ацэнь­ваць вы­ступ­лен­ні да­вя­дзец­ца суд­дзям пра­ек­та — спя­вач­цы Іс­куі Аба­лян, кам­па­зі­та­ру Але­гу Елі­се­ен­ка­ву і тэ­ле­вя­ду­чай Ма­ры­не Гры­цук, а пад­трым­лі­ваць удзель­ні­каў бу­дзе ня­змен­ны вя­ду­чы кон­кур­су, вя­до­мы рэ­жы­сёр тэ­ат­ра і кі­но, пры тым баць­ка шас­ці дзя­цей Дзміт­рый Аст­ра­хан.

Праз ты­дзень удзель­ні­кі шоу па­ра­ду­юць слых бар­даў­скі­мі пес­ня­мі з рэ­пер­ту­а­ру Тац­ця­ны і Сяр­гея Ні­кі­ці­ных, а так­са­ма пры­му­сяць пе­ра­жы­ваць спе­цы­яль­на­га гос­ця пра­ек­та, на­род­ную ар­тыст­ку Ра­сіі Іры­ну Му­раў­ё­ву. У на­ступ­ных вы­пус­ках «Я спя­ваю!» пра­гу­чаць за­меж­ныя хі­ты — пры пад­трым­цы і не­па­срэд­ным удзе­ле гур­та «Nevergreen», пес­ні з рэ­пер­ту­а­ру вя­до­ма­га ра­сій­ска­га спе­ва­ка і кам­па­зі­та­ра Іга­ра Ні­ка­ла­е­ва, а так­са­ма ду­эт­ныя кам­па­зі­цыі з вы­пуск­ні­ка­мі тэ­ле­шоу «Ака­дэ­мія та­лен­таў».

17-7

Імя пе­ра­мож­цы тра­ды­цый­на бу­дзе на­зва­на на фі­наль­ным га­ла-кан­цэр­це. Але хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што, не­за­леж­на ад вы­ні­каў пра­ек­та, кож­ны з удзель­ні­каў атры­мае сваю пе­ра­мо­гу і сваю пу­цёў­ку ў но­вае жыц­цё.

Дзе: АНТ.

Ка­лі: па су­бо­тах у 17.35.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та: прэс-служ­ба АНТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.