Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Стак­гольм ад­мо­віў­ся ад пра­вя­дзен­ня Алім­пі­я­ды-2022

18-38

Пра гэ­та за­яві­ла Уме­ра­ная ка­а­лі­цый­ная пар­тыя, якая зай­мае вя­ду­чае ста­но­ві­шча ў кі­ру­ю­чай ка­а­лі­цыі «Аль­янс за Шве­цыю». У за­яве пар­тыі га­во­рыц­ца, што ар­га­ні­за­цыя спа­бор­ніц­тваў за­па­тра­буе вя­лі­кіх ін­вес­ты­цый у бу­даў­ніц­тва но­вых спар­тыў­ных збу­да­ван­няў, якія не спат­рэ­бяц­ца пас­ля за­вяр­шэн­ня гуль­няў, па­ве­дам­ляе Reuters. Ра­ней з ана­ла­гіч­ны­мі за­ява­мі вы­сту­пі­лі хрыс­ці­ян­скія дэ­ма­кра­ты, Пар­тыя ле­вых і Лі­бе­раль­ная. У ліс­та­па­дзе 2013 го­да Між­на­род­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт аб­вяс­ціў, што за пра­вя­дзен­не Алім­пі­я­ды-2022 бу­дуць зма­гац­ца шэсць га­ра­доў. Пас­ля са­ма­ад­во­ду Стак­голь­ма ба­раць­бу за пра­ва ар­га­ні­за­ваць спа­бор­ніц­твы пра­цяг­нуць пяць кан­ды­да­таў: Пе­кін, Ос­ла, Ал­маты, Львоў і Кра­каў. Ста­лі­ца Алім­пі­я­ды-2022 бу­дзе на­зва­на 31 лі­пе­ня 2015 го­да.

У Кі­таі за­ба­ра­ні­лі па­вышаць «го­лых чы­ноў­ні­каў»

Кі­раў­ніц­тва Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі Кі­тая аб­вяс­ці­ла пра ўзмац­нен­не кам­па­ніі су­праць так зва­ных «го­лых чы­ноў­ні­каў» — па­тэн­цый­на ка­рум­па­ва­ных дзяр­жаў­ных слу­жа­чых і пар­тый­ных функ­цы­я­не­раў, чые му­жы, жон­кі або дзе­ці пра­жы­ва­юць за мя­жой, пі­ша The Guardіan.

Но­выя ды­рэк­ты­вы КПК за­ба­ра­ня­юць па­вы­шаць у па­са­дах тых, чые бліз­кія сва­я­кі жы­вуць за мя­жой, з-за вы­со­кай ры­зы­кі зло­ўжы­ван­няў ся­род гэ­тай ка­тэ­го­рыі чы­ноў­ні­каў. Па афі­цый­ных звест­ках, да 80 ад­сот­каў ка­руп­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­няў здзяйс­ня­ец­ца ты­мі, у ка­го дзе­ці, жон­кі ці му­жы пра­жы­ва­юць за мя­жой. Звы­чай­на чле­наў сям'і вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для вы­ва­ду за мя­жу і ле­га­лі­за­цыі срод­каў, не­за­кон­на атры­ма­ных у Кі­таі. З гэ­та­га ча­су па­вы­шэн­не па служ­бе бу­дзе пры­ві­ле­яй толь­кі «ма­раль­на ўстой­лі­вых» чы­ноў­ні­каў і парт­функ­цы­я­не­раў, чые сем'і пра­жы­ва­юць ра­зам з імі ў Кі­таі. Спы­ніц­ца кар'­е­ра і тых дзярж­слу­жа­чых, хто не­да­стат­ко­ва эфек­тыў­на пра­цуе і ла­бі­руе ін­та­рэ­сы пры­ват­ных кам­па­ній за гро­шы.

Тэр­мін «го­лыя чы­ноў­ні­кі» пры­жыў­ся ў Кі­таі пас­ля скан­да­лу з ад­ным з дзярж­слу­жа­чых. Ска­рыс­таў­шы­ся ад'­ез­дам жон­кі, ён га­лы­шом пра­во­дзіў час з ма­ла­дой жан­чы­най і ў та­кім вы­гля­дзе тра­піў на за­піс ві­дэа­на­зі­ран­ня. Рас­сле­да­ван­не па­ка­за­ла, што чы­ноў­нік ак­тыў­на браў ха­ба­ры, за што яго су­дзі­лі і ад­пра­ві­лі ў тур­му.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.