Вы тут

Ці лёгка быць «мамай» для дваццаці дзетак?


Апра­ну­тыя ў цёп­лыя кам­бі­не­зон­чы­кі, кур­тач­кі, бо­ці­кі, шта­ны і шап­кі дзе­ці гу­ля­юць на за­шклё­най ве­ран­дзе. Тут хоць і ня­ма ацяп­лен­ня, але ўсё ж не так хо­лад­на, як на ву­лі­цы, дзе звы­чай­на і ад­бы­ва­юц­ца пра­гул­кі ў цёп­лы час (на­ша су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся, ка­лі яшчэ не бы­ло та­кіх ма­ра­зоў). Амаль паў­та­ра дзя­сят­ка крык­лі­вых жэў­жы­каў гуш­ка­юц­ца на арэ­лях, з'яз­джа­юць з гор­кі, бу­ду­юць «до­мі­кі» з драўля­ных «цаг­лін» і бе­га­юць ад­но за ад­ным. Не­вя­до­ма, якім дзі­вам, але за ўсім гэ­тым вэр­ха­лам умуд­ра­ец­ца са­чыць ад­на кво­лая дзяў­чы­на. «Па­ча­кай, спа­чат­ку Яра­слаў з Са­фі­яй па­ка­та­юц­ца, а пас­ля ты», — су­па­кой­вае яна ад­на­го свай­го га­да­ван­ца, які про­сіц­ца на арэ­лі, і тут жа звон­кім го­ла­сам па­пя­рэдж­вае кам­па­нію хлоп­чы­каў на дру­гім ба­ку ве­ран­ды, якія па­чы­на­юць штур­хаць адзін ад­на­го.

30-18

«Ка­лі іх ма­ла, ста­но­віц­ца сум­на»

За не­каль­кі хві­лін у гэ­тай мі­тус­ні ў ка­рэс­пан­дэн­таў «Чыр­вон­кі» га­ла­ва па­чы­нае іс­ці кру­гам, і мы ра­зу­ме­ем, што доў­га та­ко­га не вы­тры­ма­лі б. Але ма­ла­дая вы­ха­валь­ні­ца, зда­ец­ца, ад­чу­вае ся­бе ся­род гэ­та­га дзі­ця­ча­га ві­хо­ру кам­форт­на і па­спя­вае са­чыць за сва­ёй га­рэз­лі­вай кам­па­ні­яй. «Гэ­та яшчэ не ўся гру­па, толь­кі два­нац­цаць ча­ла­век. Уся­го іх двац­цаць», — спа­кой­на ад­каз­вае яна.

Лю­боў Ба­раз­нец пра­цуе ў яс­лях-сад­ку № 3 уся­го тры ме­ся­цы. Сю­ды, у Мар'­і­ну Гор­ку, яна тра­пі­ла па раз­мер­ка­ван­ні. Хоць і бліз­ка да ста­лі­цы, але ж да­лё­ка ад до­ма: Лю­ба на­ра­дзі­ла­ся і рас­ла ў Брэсц­кай воб­лас­ці, а ву­чыц­ца па­сту­пі­ла ў Са­лі­гор­скі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ка­ледж. Дзяў­чы­на ка­жа, што па­куль ёй усё па­да­ба­ец­ца ў пра­цы. Але і скла­да­нас­ці, без­умоў­на, ёсць: ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту да­ста­ла­ся ясель­ная гру­па, у якой двац­цаць дзе­так двух-трох­га­до­ва­га ўзрос­ту. Мно­гія з іх яшчэ не га­во­раць, не ўме­юць са­мі ес­ці і апра­на­цца. Та­му, акра­мя гуль­няў і раз­ві­ва­ю­чых за­ня­ткаў, увесь кло­пат па до­гля­дзе за ма­ле­чай кла­дзец­ца на ма­ла­дую вы­ха­валь­ні­цу.

Але па ўсім ві­даць, што цяж­кас­ці дзяў­чы­ну не пу­жа­юць. Ка­лі на­стаў час вы­бі­раць спе­цы­яль­насць, яна ва­га­ла­ся па­між дзвю­ма са­мы­мі скла­да­ны­мі сфе­ра­мі: ме­ды­цы­най і пе­да­го­гі­кай. У вы­ні­ку аб­ра­ла апош­нюю і не шка­дуе. Ка­жа, што ха­це­ла ме­на­ві­та ў дзі­ця­чы са­док, а не ў шко­лу: з да­шка­ля­та­мі больш ці­ка­ва пра­ца­ваць. Пе­да­го­гаў ся­род сва­я­коў Лю­бы ня­ма, ды і прэ­стыж гэ­тай пра­фе­сіі ця­пер, шчы­ра ска­жам, не са­мы вы­со­кі. Але ма­ці не ад­га­вор­ва­ла дач­ку — пра­да­ста­ві­ла ёй са­мой вы­браць жыц­цё­вы шлях. І, гле­дзя­чы на дзяў­чы­ну, цяж­ка на­ват уя­віць яе ў ін­шай сфе­ры: на­столь­кі спрыт­на яна па­спя­вае да­гле­дзець кож­нае дзі­ця, кож­на­му на­даць ува­гу, усіх ар­га­ні­за­ваць, з усі­мі па­гу­ляць, вы­ву­чыць вер­шык, рас­пра­нуць, па­клас­ці спаць...

— Мне не скла­да­на ўпраў­ляц­ца з імі, бо я са­ма вы­рас­ла ў шмат­дзет­най сям'і. Нас пя­цё­ра: я ста­рэй­шая, яшчэ тры сяст­ры і брат, — га­во­рыць Лю­ба, і мы ра­зу­ме­ем, ад­куль у яе та­кая ар­га­ні­за­ва­насць, упэў­не­насць і спа­кой. — Я ўжо пры­звы­ча­і­ла­ся да вя­лі­кай коль­кас­ці дзя­цей. Ка­лі іх ма­ла, то на­ват сум­на ста­но­віц­ца.

30-19

«З дзець­мі я ад­чу­ваю ра­дасць»

Пра­цоў­ны дзень у Лю­бо­ві Ула­дзі­сла­ваў­ны па­чы­на­ец­ца а па­ло­ве вось­май ра­ні­цы і за­кан­чва­ец­ца а шос­тай ве­ча­ра. Трэ­ба не толь­кі да­гле­дзець іх, праса­чыць за тым, каб дзе­ці ні­чо­га са­бе не па­шко­дзі­лі, бы­лі аку­рат­на апра­ну­тыя, сы­тыя і зда­ро­выя, а яшчэ і ву­чыць іх, гу­ляць з імі, пра­во­дзіць за­ня­ткі — кож­ны дзень роз­ныя. Праў­да, апроч су­бо­ты і ня­дзе­лі, у вы­ха­валь­ні­цы ёсць яшчэ адзін вы­хад­ны ся­род тыд­ня. Лю­ба пры­зна­ец­ца, што на­па­чат­ку вель­мі стам­ля­ла­ся на пра­цы, а ця­пер ужо пры­звы­ча­і­ла­ся.

— Скла­да­на бы­ло, ка­лі дзе­ці па пер­шым ча­се пры­хо­дзі­лі ў са­док і пла­ка­лі, бо ха­це­лі да баць­коў. Ня­лёг­ка і ад та­го, што яны яшчэ не ўсе раз­маў­ля­юць. Але ўсе на­столь­кі ак­тыў­ныя, што, бы­вае, да­во­дзіц­ца і го­лас па­вы­шаць, — рас­па­вя­дае вы­ха­валь­ні­ца.

А ўво­гу­ле на жыц­цё дзяў­чы­на не скар­дзіц­ца. З праб­ле­ма­мі да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца хі­ба што пры по­шу­ку жыл­ля. Ін­тэр­на­та ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту не пра­да­ста­ві­лі, а зняць ква­тэ­ру ў Мар'­і­най Гор­цы каш­туе амаль столь­кі ж, коль­кі ў Мін­ску. Да­па­маг­ла за­гад­чы­ца дзі­ця­ча­га сад­ка На­тал­ля Вя­ча­сла­ваў­на Краў­чан­ка, якая знай­шла ў пры­ват­ным сек­та­ры ба­бу­лю, што па­га­дзі­ла­ся зда­ваць дзяў­чы­не па­кой за сім­ва­ліч­ную пла­ту. Ця­пер Лю­ба жы­ве ў дзе­ся­ці хві­лі­нах ха­ды да дзі­ця­ча­га сад­ка ў до­ме, дзе ёсць усё не­аб­ход­нае, у тым лі­ку га­ра­чая ва­да. Да­рэ­чы, за­ро­бак выхавальніцы за­ле­жыць ад на­груз­кі. За 180—190 ад­пра­ца­ва­ных за ме­сяц га­дзін Лю­ба атры­ма­ла 3 міль­ё­ны руб­лёў. Дзяў­чы­на пры­зна­ец­ца: ве­да­ла, што вы­ха­ва­це­лі за­раб­ля­юць ня­шмат, але ўсё ж раз­ліч­ва­ла на кры­ху боль­шую апла­ту пра­цы. Зрэш­ты, каб пра­жыць, гэ­тых гро­шай Лю­бе ха­пае, але ка­лі збі­ра­ец­ца здзейс­ніць буй­ную па­куп­ку, да­во­дзіц­ца эка­но­міць. Бо не браць жа гро­шы ў ма­мы! Па­куль што дзяў­чы­на не над­та асво­і­ла­ся ў Мар'­і­най Гор­цы, тут у яе амаль ня­ма зна­ё­мых, та­му і мес­цы, дзе мож­на ба­віць воль­ны час, яна не на­вед­вае. Ка­жа, што ёсць тут ка­вяр­ні, пі­цэ­рыя, рэ­ста­ран, але Лю­ба там не бы­вае, а на вы­хад­ныя звы­чай­на ез­дзіць у Мінск, ці ра­дзей — да­до­му.

30-17

На­пры­кан­цы на­шай раз­мо­вы я спы­та­ла ў Лю­бы, за што ж яна лю­біць сваю пра­фе­сію. «Тут дзе­ці», — прос­та ад­ка­за­ла дзяў­чы­на. Па­быў­шы «ма­май» для двац­ца­ці ма­лень­кіх га­рэз, Лю­ба пры­зна­ец­ца, што са­ма ма­рыць пра «не вель­мі вя­лі­кую сям'ю — мак­сі­мум трох дзе­так».

— З дзець­мі я ад­чу­ваю ра­дасць. Бы­вае, уста­неш «не з той на­гі», а яны па­ды­дуць, па­шка­ду­юць ця­бе, і на­строй уз­ні­ма­ец­ца...

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.