Вы тут

У Мар’інай Горцы адкрылі арыгінальны паказальнік вуліцы віцэ-адмірала Івана Хурса


23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь урачыста адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. У гэты святочны дзень Мар’іну Горку наведала дэлегацыя рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз ваенных маракоў», «Ветэраны ваеннай разведкі», Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі з навучэнцамі сярэдняй школы № 1 г. Мар’іна Горка адбыўся Музейны ўрок «Урок мужнасці. У верным служэнні Айчыне клянуся!», які правяла навуковы супрацоўнік музея Юлія Гулецкая. Падчас мерапрыемства прысутным было расказана пра жыццёвы шлях знакамітага ўраджэнца Пухаўшчыны віцэ-адмірала Івана Хурса.

Перад школьнікамі выступілі і госці: старшыня РГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання контр-адмірал Аляксандр Мачайкін, старшыня БГА «Ветэраны ваеннай разведкі» палкоўнік Аляксандр Бітус, генерал-маёр Аляксандр Ройка, пляменніца І.К. Хурса Вера Стралкоўская і іншыя.

Ветэраны падарылі кнігі, якія ў далейшым знойдуць сваё месца ў экспазіцыях музея.

У 2022 годзе, па ініцыятыве грамадскіх аб’яднанняў і пры падтрымцы Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, з мэтай захавання гістарычнай памяці ў г. Мар’іна Горка адной з вуліц было прысвоена імя знакамітага ўраджэнца — віцэ-адмірала Івана Кузьміча Хурса.

23 лютага тут адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця арыгінальнага паказальніка вуліцы, якая носіць імя легендарнага земляка.

Канструкцыя была выраблена ў г. Ліда на грашовыя сродкі РГА "Беларускі саюз ваенных маракоў”. Арганізаваў работы па вырабе паказальніка дырэктар Цэнтра транстэхналогій ТАА «Апсель» кандыдат тэхнічных навук Леанід Масцюгін.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Барадзько і ветэраны, якія выступілі, звярнулі асаблівую ўвагу на захаванне гістарычнай памяці і традыцый беларускага народа, выхаванне моладзі, развіццё ў яе нацыянальнага гонару і грамадзянскай самасвядомасці. Меркаванне ўдзельнікаў цырымоніі адзинае — праходзячы па вуліцах, якія носяць імёны герояў сваёй краіны, людзі, незалежна ад узросту, павінны ведаць дасягненні сваіх землякоў, ганарыцца сваёй малой радзімай!

Цырымонія завяршылася праходжаннем ганаровай варты 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, што дыслакуецца ў г. Мар’іна Горка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара


Даведка

Іван Кузьміч Хурс нарадзіўся 29 верасня 1922 г. у вёсцы Клетнае Пухавіцкага раёна. Пасля заканчэння школы, паступіў у педагагічнае вучылішча. Аднак пасля двух курсаў навучання, вырашыў звязаць сваё жыццё з морам. 

У 1942 г. ён скончыў вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе. Служыў на Чарнаморскім флоце. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. Будучы дысцыплінаваным, пісьменным, патрабавальным афіцэрам, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і арганізацыі службы Іван Кузьміч унёс вялікі ўклад у развіццё пастаянна дзеючай сістэмы разведкі ваенна-марскога флоту, стварэнню разведвальных караблёў новага пакалення, прайшоў шлях ад камандзіра катара да начальніка Разведкіравання Галоўнага штаба ВМФ — намесніка начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы. Пайшоў з жыцця 28 снежня 2002 г.

У 2018 г. у склад Чарнаморскага флоту Расіі быў уведзены карабель «Іван Хурс», названы ў гонар славутага ваеннага марака.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.