Вы тут

Адзiн лёс на дваiх


Дзень аба­рон­цаў Ай­чы­ны для кур­сан­таў агуль­на­вай­ско­ва­га фа­куль­тэ­та Ва­ен­най ака­дэ­міі Ар­ту­ра і Аляк­сея Ціш­ко пра­хо­дзіць па-ся­мей­на­му. І не та­му, што свя­та юна­кі ад­зна­ча­юць на ма­лой Ра­дзі­ме. Ад­чуць род­нае пля­чо мо­гуць яны і ў сце­нах на­ву­чаль­най уста­но­вы. Толь­кі за­зір­ні ў су­сед­нюю ка­зар­му — і на­су­страч вый­дзе твой ся­мей­нік, та­бе ўсміх­нец­ца брат.

2Ад­на­курс­ні­кі па-доб­ра­му зайз­дрос­цяць хлоп­цам. Як толь­кі атрым­лі­ва­ец­ца, бра­ты заў­сё­ды ра­зам. І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што Ар­тур — на чац­вёр­тым кур­се, а Аляк­сей яшчэ на­ві­чок: ён пер­ша­курс­нік.

Пра­фе­сію аба­рон­цы Ай­чы­ны хлоп­цы вы­бра­лі не­вы­пад­ко­ва — ёсць на ка­го раў­няц­ца. Баць­ка, афі­цэр за­па­су, пра­хо­дзя­чы служ­бу ў 11-й гвар­дзей­скай асоб­най ме­ха­ні­за­ва­най бры­га­дзе, што ў Сло­ні­ме, вы­хоў­ваў сы­ноў у стро­гай дыс­цып­лі­не. Не па­слаб­ля­ла вы­ха­ваў­чую так­ты­ку і ма­ці — су­пра­цоў­ні­ца ра­ён­на­га су­да. Са­ма ат­мас­фе­ра, якая па­на­ва­ла ў афі­цэр­скай сям'і, пры­вя­ла бра­тоў у ка­дэц­кі кор­пус пры шко­ле, дзе і па­ча­ла­ся для іх вай­ско­вая за­гар­тоў­ка.

Аказ­ва­ец­ца, гэ­та бы­ла толь­кі раз­мін­ка — і ста­рэй­шы Ар­тур па­сту­пае ў Ва­ен­ную ака­дэ­мію. Толь­кі, на жаль, не пра­хо­дзіць ус­туп­ныя вы­пра­ба­ван­ні. Каб не ся­дзець без спра­вы, юнак па­дае да­ку­мен­ты ў Жы­ро­віц­кі дзяр­жаў­ны аграр­на-тэх­ніч­ны ка­ледж. Праз год на­ву­чан­ня там хло­пец ра­зу­мее, што гэ­та не тое, з чым бы ён ха­цеў звя­заць сваё жыц­цё, і даў­няя ма­ра — стаць вай­скоў­цам — не па­кі­дае яго. Ле­там Ар­тур вы­пра­боў­вае ўда­чу ў Маск­ве. Атры­ма­ла­ся! І ён — кур­сант Мас­коў­ска­га вы­шэй­ша­га ва­ен­на­га ка­манд­на­га ву­чы­лі­шча. Праў­да, праз два з па­ло­вай га­ды на­ву­чан­ня крам­лёў­скі кур­сант не ад­чу­вае за­да­валь­нен­ня ў тым, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал, і пе­ра­во­дзіц­ца на ра­дзі­му — у Ва­ен­ную ака­дэ­мію.

І тут па­чы­на­ец­ца са­праўд­нае вай­ско­вае жыц­цё. Ар­ту­ру на­столь­кі ўсё па­да­ба­ец­ца, што, гле­дзя­чы на шчас­лі­ва­га бра­та, Аляк­сей вы­ра­шае паў­та­рыць яго лёс. Мі­ну­ю­чы ліш­нія шля­хі, ён з пер­ша­га ра­зу па­сту­пае на агуль­на­вай­ско­вы фа­куль­тэт. Праў­да, на ін­шую спе­цы­я­лі­за­цыю: ён — бу­ду­чы мо­та­стра­лок. Ста­рэй­шы брат, у сваю чар­гу, ву­чыц­ца на тан­кіс­та. Між ін­шым, гэ­та ма­ра ўся­го жыц­ця!

— Усе во­е­на­чаль­ні­кі — тан­кіс­ты, але не таму я вы­браў та­кую пра­фе­сію, — пры­зна­ец­ца Ар­тур. — Яшчэ ў дзя­цін­стве я ўвесь час спя­ваў пес­ню «Тры тан­кіс­ты — тры вя­сё­лыя сяб­ры». А лю­бі­май кі­на­стуж­кай і сён­ня за­ста­ец­ца «Ча­ты­ры тан­кіс­ты і са­ба­ка». Ужо шас­ці­га­до­вым хлоп­чыкам, ка­лі ез­дзіў з баць­кам на па­лі­го­ны, ве­даў, кім ха­чу быць.

3

Пе­ра­ся­ка­юц­ца ў Ва­ен­най ака­дэ­міі бра­ты не час­та — у кож­на­га кур­са свой рас­па­ра­дак дня. Толь­кі юна­кі ўмуд­ра­юц­ца знай­сці вый­сце: ці пад­ся­дуць адзін да ад­на­го пад­час абе­ду ў ста­лоў­цы, ці ра­зам рых­ту­юц­ца ў біб­лі­я­тэ­цы да за­ня­ткаў. Як той ка­заў, га­лоў­нае — за­ха­цець.

А жа­дан­ня ў хлоп­цаў хоць ад­баў­ляй! На тое яны і бра­ты. Да­рэ­чы, вель­мі друж­ныя. На­ват ад­па­чы­ва­юць ра­зам. Ці да­ха­ты па­едуць пад­час зваль­нен­ня, ці, ка­лі за­ста­юц­ца на вы­хад­ныя ў Мін­ску, пой­дуць ра­зам у го­рад. На два­іх ад­ны за­ба­вы: ка­ра­тэ, кі­но, дзяў­ча­ты. Не-не, не тое, што вы па­ду­ма­лі! Іх дзяў­ча­ты зна­ё­мыя ад­на з ад­ной: не­ад­ной­чы ўчац­вя­рых збі­ра­лі­ся, на­ват Но­вы год свят­ка­ва­лі ра­зам.

Як пры­зна­юц­ца хлоп­цы, баць­кам за іх пе­ра­жы­ваць не вар­та. Ма­лод­шы заў­сё­ды пад кант­ро­лем у ста­рэй­ша­га. Ар­тур і па ву­чо­бе да­па­мо­жа, па фі­зіч­най пад­рых­тоў­цы пад­цяг­не, дасць, ка­лі трэ­ба, па­ра­ду. Ста­рэй­шы брат, што тут ска­заць!

Ар­ту­ра, як чац­вёр­та­курс­ні­ка, час­цей ад­пус­ка­юць у зваль­нен­ні. І тут вы­ру­чае ма­лод­ша­га. Па­е­дзе да­ха­ты — на­зад вя­зе дзве тор­бы: ад­ну — са­бе, дру­гую — бра­ту. Ла­су­ю­чы­ся хат­ні­мі пры­сма­ка­мі, Аляк­сею зда­ец­ца, што і ён до­ма па­бы­ваў. Асаб­лі­ва ра­ды ён мат­чы­ным ру­ле­там з ма­кам і ка­ры­цай. Ка­жа, што ва ўсім све­це та­кіх смач­ных не зной­дзеш!

— Так заў­сё­ды: на пер­шых кур­сах вель­мі хо­чац­ца са­лод­ка­га, — тлу­ма­чыць Ар­тур. — Ка­лі ста­но­віш­ся ста­рэй­шым, ужо ін­шыя пры­яры­тэ­ты — мя­са.

Ён ве­дае на­пе­рад, што ча­кае ма­лод­ша­га бра­та. Па­пя­рэдж­вае, на якія ву­чэб­ныя дыс­цып­лі­ны трэ­ба звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу, як раз­мер­ка­ваць свой час, каб усё па­спець. Ад­ным сло­вам, не брат, а на­стаў­нік, на­ват за­ступ­нік. Аляк­сея гэ­та не за­сму­чае, пры­слу­хоў­вац­ца да Ар­ту­ра лі­чыць сва­ім аба­вяз­кам.

...Да­рэ­чы, у той дзень, ка­лі ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча з юна­ка­мі, ста­рэй­шы з іх, Ар­тур, быў хво­рым — ан­гі­на. Толь­кі пад­вес­ці не меў пра­ва — не па-афі­цэр­ску гэ­та, не па-муж­чын­ску. Гэ­та бы­лі яго сло­вы, сло­вы бу­ду­ча­га аба­рон­цы Ай­чы­ны!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.