Вы тут

Галоўнае для МЗС — падтрыманне нашых эканамічных інтарэсаў


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 21 лю­та­га пры­няў з дак­ла­дам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Ула­дзі­мі­ра Ма­кея. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што кры­тэ­рыі ра­бо­ты на знеш­не­па­лі­тыч­ным век­та­ры за­ста­юц­ца ня­змен­ныя. «Га­лоў­нае — гэ­та пад­тры­ман­не на­шых эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў. Апош­нім ча­сам пра­па­ну­ец­ца ад­крыц­цё шэ­ра­гу па­соль­стваў за мя­жой. Я аб­са­лют­на не су­праць гэ­та­га, але па­соль­ствы па­він­ны ад­кры­ва­цца вы­ключ­на з гэ­тай мэ­тай, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Нам ні­я­кай гла­баль­най па­лі­ты­кай у све­це зай­мац­ца ня­ма ча­го. Ка­лі ў нас ёсць эка­на­міч­ны ін­та­рэс у ней­кай кра­і­не ў пла­не ды­вер­сі­фі­ка­цыі, перш за ўсё экс­пар­ту, знеш­ня­га ганд­лю, та­ды там і на­ша па­лі­ты­ка». Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў да­ла­жыць аб ра­бо­це па вы­ка­нан­ні ра­ней да­дзе­ных да­ру­чэн­няў, у тым лі­ку ў сфе­ры еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, пад­рых­тоў­кі да­га­во­ра аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе. Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пра­сіў зра­біць ак­цэнт ме­на­ві­та на праб­лем­ных мо­ман­тах. «Гэ­та пра­цэс но­вы, ён не мо­жа іс­ці без якіх-не­будзь ус­клад­нен­няў, праб­лем. Гэ­та­га прос­та не бы­вае», — за­ўва­жыў бе­ла­рус­кі лі­дар. Ула­дзі­мір Ма­кей пра­ін­фар­ма­ваў Прэ­зі­дэн­та аб па­зі­цы­ях ба­коў пры пад­рых­тоў­цы да­га­во­ра аб ства­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. Асоб­на кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы бы­ло да­ло­жа­на аб пе­ра­га­во­рах, якія вя­дуц­ца Ра­сі­яй і Ка­зах­ста­нам у кан­тэкс­це ўступ­лен­ня Ка­зах­ста­на ў СГА. Прэ­зі­дэнт даў кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні па пад­рых­тоў­цы ад­па­вед­ных па­зі­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў для аб­мер­ка­ван­ня ў хо­дзе ма­ю­ча­га ад­быц­ца па­ся­джэн­ня «трой­кі», якое на­ме­ча­на на ся­рэ­дзі­ну са­ка­ві­ка. «Я ха­цеў бы па­чуць ін­фар­ма­цыю аб на­шай ра­бо­це на за­ход­нім на­прам­ку. Ду­маю, ва ўсход­нім на­прам­ку ў нас праб­лем у прын­цы­пе ня­ма, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Я ўчо­ра трой­чы раз­маў­ляў з Прэ­зі­дэн­там Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. У блі­жэй­шы час, я ду­маю, мы з Ула­дзі­мі­рам Ула­дзі­мі­ра­ві­чам зной­дзем у сва­ім гра­фі­ку маг­чы­масць су­стрэц­ца і аб­мер­ка­ваць яшчэ раз су­мес­ныя дзе­ян­ні ў су­час­ных умо­вах». Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што Бе­ла­русь імк­нец­ца пра­во­дзіць шмат­век­тар­ную па­лі­ты­ку. «Мы яе бу­дзем ажыц­цяў­ляць. Нам не па­трэб­ны ні­я­кія праб­ле­мы на За­ха­дзе і тым больш на Ус­хо­дзе. Але гэ­та не зна­чыць, што мы па­чы­на­ем ша­ра­хац­ца, штось­ці вы­гад­ваць, змя­няць на­шы кры­тэ­рыі, па­лі­ты­ку. На­ша па­лі­ты­ка за­ста­ец­ца ня­змен­най. Яна вы­зна­ча­на ма­ім Па­слан­нем да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і пар­ла­мен­та», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ула­дзі­мір Ма­кей да­ла­жыў, што на пра­ве­дзе­най не­каль­кі дзён та­му ка­ле­гіі МЗС бы­лі пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі ра­бо­ты і па­стаў­ле­ны за­да­чы на бя­гу­чы год. Па­вод­ле слоў мі­ніст­ра, па­ла­ві­на з пя­ці дзя­сят­каў бе­ла­рус­кіх па­соль­стваў па вы­ні­ках го­да не вы­ка­на­лі ўста­ноў­ле­ных па­каз­чы­каў у част­цы раз­віц­ця экс­пар­ту і пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый. «Да­дзе­ны аб­са­лют­на кры­тыч­ныя ацэн­кі ра­бо­це і цэнт­раль­на­га апа­ра­ту МЗС, і за­гра­ну­ста­ноў, — ска­заў мі­ністр. — У блі­жэй­шы час бу­дзе пад­рых­та­ва­ны ад­па­вед­ны за­гад МЗС, у якім бу­дуць ад­люст­ра­ва­ны ўсе гэ­тыя мо­ман­ты і зроб­ле­ны вы­сно­вы». Што да­ты­чыц­ца ад­но­сін Бе­ла­ру­сі з Еў­ра­са­ю­зам і ЗША, Ула­дзі­мір Ма­кей ад­зна­чыў, што ў гэ­тай сфе­ры на­ме­ці­лі­ся пэў­ныя зру­хі. «Мы лі­чым, што сур'­ёз­на­га пра­ры­ву не да­сяг­ну­та з улі­кам та­го, што ў на­шых ад­но­сі­нах іс­ну­юць рэ­аль­ныя пе­ра­шко­ды, якія, на жаль, не мо­гуць быць пе­ра­адо­ле­ны на пра­ця­гу ад­на­го дня або ме­ся­ца, але на­ме­ці­лі­ся зру­хі, якія да­юць маг­чы­масць га­ва­рыць аб тым, што з'я­ві­ла­ся на­дзея на нар­ма­лі­за­цыю на­шых ад­но­сін з ЕС і ЗША», — ска­заў мі­ністр. Ула­дзі­мір Ма­кей так­са­ма да­ла­жыў, як вя­дзец­ца ра­бо­та над па­гад­нен­ня­мі з ЕС аб аб­ляг­чэн­ні ві­за­ва­га рэ­жы­му і аб рэ­ад­мі­сіі. Прэ­зі­дэнт за­явіў, што бе­ла­рус­кі бок га­то­вы да ад­кры­та­га і шчы­ра­га дыя­ло­гу з еў­ра­пей­скі­мі парт­нё­ра­мі, ЗША, але не за кошт ушчам­лен­ня сва­іх на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў. «МЗС бу­дзе кі­ра­вац­ца гэ­ты­мі ўста­ноў­ка­мі кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы ў ажыц­цяў­лен­ні сва­ёй дзей­нас­ці. Мы ба­чым, да ча­го пры­во­дзіць у тым лі­ку і па­ту­ран­не ра­ды­ка­ліз­му і эк­стрэ­міз­му з бо­ку не­ка­то­рых на­шых еў­ра­пей­скіх парт­нё­раў на пры­кла­дзе не­ка­то­рых су­сед­ніх кра­ін», — ска­заў Ула­дзі­мір Ма­кей па вы­ні­ках су­стрэ­чы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.