становіцца больш прыкметным дзякуючы пашырэнню эканамічных сувязяў
Даўнія дзелавыя стасункі, якія існуюць паміж Рэспублікай Беларусь і Кемераўскай вобласцю Расіі, пацвярджаюць іх важнасць для развіцця абодвух рэгіёнаў. Губернатар Кемераўскай вобласці РФ Аман Тулееў ацэньвае партнёрства з нашай краінай як асабліва значнае для Кузбаса.
330,7 млн долараў — гэта не проста лічба, якая падсумоўвае аб'ём тавараабароту за мінулы год. Гэта вынік, да якога рознымі шляхамі ішлі вытворцы з абодвух бакоў, сведчанне таго, наколькі паспяхова працавалі прадпрыемствы, развіваліся іншыя сферы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Новы імпульс для пашырэння і ўмацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, устанаўлення і развіцця прамых дзелавых кантактаў паміж беларускімі і кузбаскімі прадпрыемствамі надаюць двухбаковыя дзелавыя сустрэчы. Летась у Беларусі пабывала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Кемераўскай вобласці Максімам Макіным. Пасля адбыўся зваротны візіт у Кемерава нашай дэлегацыі, якую ўзначальваў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалко. Падчас перамоў абмяркоўваліся магчымасці ўнясення змен у канструкцыю транспартных сродкаў з мэтай іх эксплуатацыі ва ўмовах нізкіх тэмператур, навучанне спецыялістаў кузбаскіх дзяржаўных пасажырскіх прадпрыемстваў эксплуатацыі і тэхнічнаму абслугоўванню аўтобусаў. Перспектывай супрацоўніцтва названа арганізацыя зборачнай вытворчасці нашых «МАЗаў» у Кузбасе. Кемераўцы зацікавіліся і беларускім вопытам вядзення цяплічнай гаспадаркі, тэхналогіяй перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.
Мэта чарговага візіту дэлегацыі Кемераўскай вобласці, які на гэтым тыдні адбыўся ў нашу краіну, — абмеркаванне і ўзгадненне праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кемераўскай вобласцю на 2014—2015 гады. У кемераўскіх партнёраў ёсць жаданне даць яшчэ больш «зялёнага святла» нашай тэхніцы на сваіх дарогах. Яны з цікавасцю азнаёміліся з вытворчасцю на ААТ «Белкамунмаш», ААТ «Штадлер-Мінск». Беларускі вопыт праектавання і будаўніцтва энергаэфектыўных дамоў, вытворчасць горна-шахтнага і абагачальнага абсталявання — усё гэта таксама будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва двух сяброўскіх рэгіёнаў.
Алена СТЭЛЬМАХ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».