Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, продаж білетаў на ўсе цягнікі, што курсіруюць з нашай краіны ва Украіну, уключаючы і Крым, і ў зваротным кірунку, не прыпыняўся і вядзецца ў штатным рэжыме.
У зносінах Беларусь — Украіна курсіруе 11 пар міжнародных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі, якія звязваюць нашу краіну са сталіцай Украіны, а таксама яе буйнымі адміністрацыйнымі і рэгіянальнымі цэнтрамі. Гэта цягнікі № 86/85 Мінск — Кіеў, № 94/93 Мінск — Адэса, № 374/373 Баранавічы — Кіеў, №330/329 Баранавічы — Жытомір, № 384/383 Баранавічы — Марыупаль, № 371/372 Магілёў — Чарнаўцы, № 302/301 Мінск — Адлер, № 390/389 Мінск — Анапа, № 356/355 Мінск — Мінеральныя Воды, № 100/99 Мінск — Сімферопаль, № 393/394 Полацк — Сімферопаль.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.