Вы тут

З-за су­тык­нен­няў у Да­не­цку аб­вяс­ці­лі жа­ло­бу


У Да­не­цкай воб­лас­ці пят­ні­цу 14 са­ка­ві­ка аб'­яві­лі днём жа­ло­бы. Ад­па­вед­нае рас­па­ра­джэн­не, як па­ве­дам­ля­ец­ца на сай­це аб­лас­ной ад­мі­ніст­ра­цыі, пад­пі­саў гу­бер­на­тар Сяр­гей Та­ру­та.

Та­кое ра­шэн­не пры­ня­та ў су­вя­зі з ня­даў­ні­мі су­тык­нен­ня­мі ў Да­не­цку, пад­час якіх за­гі­нуў як мі­ні­мум адзін ча­ла­век. На тэ­ры­то­рыі рэ­гі­ё­на ўчо­ра бы­лі пры­спу­шча­ны дзяр­жаў­ныя сця­гі. Ар­га­ні­за­цы­ям і ўста­но­вам бы­ло рэ­ка­мен­да­ва­на ўстры­мац­ца ад за­баў­ляль­ных ме­ра­пры­ем­стваў. На­пя­рэ­дад­ні ве­ча­рам у Да­не­цку ад­бы­лі­ся су­тык­нен­ні па­між пра­ра­сій­скі­мі ак­ты­віс­та­мі і ўдзель­ні­ка­мі мі­тын­гу за адзін­ства Укра­і­ны. У бой­ках узя­лі ўдзел сот­ні лю­дзей. Па­вод­ле афі­цый­ных да­ных, у вы­ні­ку за­гі­нуў адзін ча­ла­век, які атры­маў на­жа­вое ра­нен­не. Па ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу звяр­ну­лі­ся 26 па­цяр­пе­лых. У ля­чэб­ных уста­но­вах сён­ня зна­хо­дзяц­ца чац­вё­ра, пры­чым адзін з іх — у цяж­кім ста­не. Аб­лас­ное ад­дзя­лен­не на­цы­я­на­ліс­тыч­най пар­тыі «Во­ля» за­яві­ла, што ся­род за­гі­ну­лых — яе бы­лы прэс-сак­ра­тар Змі­цер Чар­няў­скі. У са­мой пар­тыі пры гэ­тым сцвяр­джа­юць, што, апроч яго, за­гі­ну­лі яшчэ два ча­ла­ве­кі. На па­дзеі ў Да­не­цку, між тым, ад­рэ­ага­ваў і ра­сій­скі МЗС, які за­явіў, што кі­еў­скія ўла­ды не кант­ра­лю­юць ста­но­ві­шча ў кра­і­не і што Ра­сія га­то­ва ўзяць пад аба­ро­ну гра­ма­дзян, якія зна­хо­дзяц­ца ва Укра­і­не. У мі­ніс­тэр­стве пры гэ­тым, ка­мен­ту­ю­чы су­тык­нен­ні, за­яві­лі, што ў Да­не­цку на мір­ных дэ­ман­стран­таў, якія вый­шлі на ву­лі­цы ў знак пра­тэс­ту су­праць «лю­дзей, якія на­зы­ва­юць ся­бе ўкра­ін­скай ула­дай», на­па­лі прад­стаў­ні­кі пра­ва­ра­ды­каль­ных гру­по­вак, уз­бро­е­ныя бі­та­мі і траў­ма­тыч­най збро­яй.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.