Вы тут

Марына ГАНЧАРОВА, сярэбраная алімпійская прызёрка і чэмпіёнка свету: «У мастацкай гімнастыцы беларускі лічацца заканадаўцамі мод»


У дзя­цін­стве ёй за­ба­ра­ня­лі ка­тац­ца на ве­ла­сі­пе­дзе і ро­лі­ка­вых кань­ках, каб у бу­ду­чай гім­наст­кі не раз­ві­ва­лі­ся не тыя мыш­цы. А пра гор­ныя лы­жы, ша­лё­ныя ат­рак­цы­ё­ны і ін­шыя эк­стрэ­маль­ныя за­ба­вы яна маг­ла толь­кі ма­рыць. Але ўсе гэ­тыя ах­вя­ры з ліш­кам аку­пі­лі­ся вы­дат­най спар­тыў­най кар'­е­рай. Яшчэ год та­му бе­ла­рус­кая гім­наст­ка Ма­ры­на Ган­ча­ро­ва збі­ра­ла­ся «за­вяз­ваць» з вя­лі­кім спор­там. Ад­нак не­ўза­ба­ве вяр­ну­ла­ся, каб да­па­маг­чы «па­ма­ла­дзе­лай» ка­ман­дзе за­ва­я­ваць доў­га­ча­ка­нае «зо­ла­та» чэм­пі­я­на­ту све­ту. Ме­на­ві­та та­му сё­ле­та на што­га­до­вай прэ­міі Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі гім­нас­ты­кі яе ад­зна­чы­лі га­на­ро­вай прэ­мі­яй «За во­лю да пе­ра­мо­гі». У ін­тэр­в'ю «Алім­пій­цу» ся­рэб­ра­ная пры­зёр­ка лон­дан­скай Алім­пі­я­ды і чэм­пі­ён­ка све­ту па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы ў гру­па­вых прак­ты­ка­ван­нях Ма­ры­на Ган­ча­ро­ва рас­кры­вае сак­рэ­ты пад­рых­тоў­кі бе­ла­рус­кіх «гру­па­ві­чак», тлу­ма­чыць, ча­му, сы­хо­дзя­чы з ды­ва­на, лепш не гля­дзець на таб­ло, а трэ­нер па­ві­нен чар­га­ваць бі­зун і пер­нік.

19-6

«Род­ныя пла­ка­лі, ка­лі мы вы­хо­дзі­лі на лон­дан­скі ды­ван»

— Змо­жаш па­раў­наць да­сяг­нен­ні ка­ман­ды на Алім­пі­я­дзе ў Лон­да­не і ле­таш­нім чэм­пі­я­на­це све­ту ў Кі­е­ве?

— Мне зда­ец­ца, гэ­та аб­са­лют­на не­па­раў­наль­ныя ве­лі­чы­ні. Ня­хай бы ў мя­не бы­ло ча­ты­ры чэм­пі­я­на­ты све­ту і ча­ты­ры за­ла­тыя ме­да­лі на іх, я б ні­ко­лі не зра­зу­ме­ла, што та­кое Алім­пі­я­да. Бо Гуль­ні — гэ­та неш­та асаб­лі­вае, і ў жыц­ці спарт­сме­на яны мо­гуць зда­рыц­ца адзін раз. І ка­лі ты ра­зу­ме­еш, што гэ­та, ма­быць, твой адзі­ны вя­лі­кі шанц, эмо­цыі за­шкаль­ва­юць.

— Ка­лі еха­лі ў Кі­еў, тры­ма­лі ў га­ла­ве факт, што на чэ­мі­я­на­тах све­ту ў Бе­ла­ру­сі не бы­ло «зо­ла­та» аж­но 15 га­доў?

— Вя­до­ма, не. Пра ўсё гэ­та мы да­ве­да­лі­ся, ужо ка­лі пры­еха­лі да­до­му і па­чу­лі ў сю­жэ­це на­він. Моц­на здзі­ві­лі­ся, па­ча­лі ўспа­мі­наць да­сяг­нен­ні на­шых гім­нас­так і зра­зу­ме­лі, што, са­праў­ды, на су­свет­ных пер­шын­ствах Бе­ла­русь вель­мі даў­но не бра­ла вы­шэй­шых уз­на­га­род.

— Вяр­та­ю­чы­ся да Алім­пі­я­ды: па хо­ду спа­бор­ніц­тваў, да апош­ня­га вы­ступ­лен­ня, вы іш­лі на трэ­цім мес­цы. Гэ­та, на­пэў­на, моц­на «ціс­ну­ла»?

— Спра­ва ў тым, што да ква­лі­фі­ка­цыі спарт­смен заўж­ды па­ды­хо­дзіць з ха­лод­най га­ла­вой. Ад­да­ваць ад­ра­зу ж усё на­за­па­ша­нае ня­пра­віль­на. Мы ра­зу­ме­лі, што нам да­стат­ко­ва чыс­та вы­ка­наць пра­гра­му, каб вый­сці ў фі­нал з лю­бо­га мес­ца. І, зра­зу­ме­ла, зу­сім ін­шы па­ды­ход у фі­на­ле, дзе ты ўжо вы­клад­ва­еш­ся па мак­сі­му­му. А ўво­гу­ле, рас­крыю ма­лень­кі сак­рэт: ка­лі гім­наст­кі сы­хо­дзяць з ды­ва­на, яны вель­мі рэд­ка гля­дзяць на сваё пра­меж­ка­вае мес­ца. Я вось, на­прык­лад, дак­лад­на не па­мя­таю, на якім рад­ку мы бы­лі пас­ля пер­ша­га ві­ду. Мы ве­да­лі свой гра­фік — пе­рай­сці ў трэ­ні­ро­вач­ную за­лу, пе­ра­адзець ку­паль­ні­кі, аб­мер­ка­ваць вы­ступ­лен­не з трэ­не­рам. Ужо пас­ля сва­я­кі і сяб­ры рас­каз­ва­лі, што, ка­лі мы вы­хо­дзі­лі на дру­гое прак­ты­ка­ван­не, яны тут ся­дзе­лі ўсе ў сля­зах, бо пас­ля пер­ша­га ві­ду мы іш­лі толь­кі чац­вёр­ты­мі. А мы пра гэ­та не ве­да­лі (усмі­ха­ец­ца). Вы­хо­дзі­лі на ды­ван, не ве­да­ю­чы, што ў нас ёсць ней­кія праб­ле­мы, і спа­кой­нень­ка ра­бі­лі сваю спра­ву. Шчы­ра ка­жу­чы, ду­маю, гэ­та нас і вы­ра­та­ва­ла.

— Ка­жуць, пад­трым­ка на Алім­пі­я­дзе не­ве­ра­год­ная...

— Гэ­та так. На Гуль­нях нас пры­ма­лі вель­мі доб­ра. Праў­да, за ра­сі­я­нак, італь­я­нак пе­ра­жы­ва­лі поў­ныя тры­бу­ны, а нас прый­шлі пад­тры­маць лі­та­раль­на не­каль­кі ча­ла­век, па­ло­ва з якіх — спарт­сме­ны, што не па­спе­лі з'е­хаць да­до­му. Ка­ра­цей, род­ных га­ла­соў мы не чу­лі. І тут трэ­ба ска­заць, што на чэм­пі­я­на­тах све­ту «хва­рэ­юць» не горш. Тое, што ад­бы­ва­ла­ся ў Кі­е­ве, гэ­та ўво­гу­ле вар'­яц­тва. Нас пры­ма­лі як сва­іх. Дом по­бач, на спа­бор­ніц­твы змаг­лі пад'­ехаць на­шы пры­хіль­ні­кі, сяб­ры, бліз­кія лю­дзі. Ды і ва Укра­і­не ў нас ёсць знач­ная гру­па пад­трым­кі, шмат сяб­роў ся­род спарт­сме­наў... Ад­чу­ва­лі ся­бе са­праў­ды як до­ма.

Узяць паў­зу... і вяр­нуц­ца чэм­пі­ён­кай!

— Як прый­шло ра­шэн­не пры­пы­ніць спар­тыў­ную кар'­е­ру?

— Алім­пі­я­да ўсім да­ла­ся вель­мі цяж­ка. Я маю на ўва­зе псі­ха­ла­гіч­ную пад­рых­тоў­ку, бо фі­зіч­на мы вы­клад­ва­ем­ся і на эта­пах Куб­ка све­ту. Тым больш я ра­зу­ме­ла, што не тра­пі­ла на Гуль­ні ў Пе­кі­не і на­ўрад ці ўжо па­еду ў Рыа-дэ-Жа­ней­ра. Вось ён — мой пер­шы і апош­ні шанц! Та­му з дзяў­ча­та­мі мы вы­сту­па­лі, як у апош­ні раз. Пас­ля Алім­пі­я­ды мы яшчэ год ез­дзі­лі па ўсім све­це з па­ка­заль­ны­мі вы­ступ­лен­ня­мі. Не­аб­ход­насць ад­па­чыць уз­нік­ла не­як аб­са­лют­на на­ту­раль­на. На­пэў­на, 7 ме­ся­цаў не трэ­ні­ра­ва­ла­ся ўво­гу­ле. А по­тым па­ча­ла ад­чу­ваць, што мя­не цяг­не ў за­лу, хо­чац­ца па­цяг­нуц­ца, раз­мяц­ца. Як­раз у гэ­ты час збор­ную па­кі­ну­ла На­та­ша Ле­шчык, зу­сім яшчэ ма­ла­дая гім­наст­ка, у якой уз­нік­лі сур'­ёз­ныя праб­ле­мы са спі­най. Рэ­зер­ву не бы­ло, і Тац­ця­на Яў­ге­наў­на (Ня­на­ша­ва — га­лоў­ны трэ­нер бе­ла­рус­кай збор­най па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы ў гру­па­вых прак­ты­ка­ван­нях. — Аўт.) прапанавала м­не вяр­нуц­ца. Ёсць та­кая за­ка­на­мер­насць: ка­лі з па­пя­рэд­ня­га скла­ду ка­ман­ды ў но­вай за­ста­ец­ца ха­ця б дзве спарт­смен­кі, яны змо­гуць пад­цяг­нуць ас­тат­ніх. З алім­пій­ска­га скла­ду за­ста­ва­ла­ся толь­кі Аляк­санд­ра Нар­ке­віч. Так атры­ма­ла­ся, што я ста­ла дру­гім звя­ном у гэ­тым лан­цуж­ку.

19-12

— Што бы­ло са­мым скла­да­ным пас­ля вяр­тан­ня: на­браць фор­му, знай­сці агуль­ную мо­ву з ас­тат­ні­мі дзяў­ча­та­мі, вы­ву­чыць но­вую пра­гра­му?

— Усё бы­ло цяж­ка і на­столь­кі спан­тан­на!.. Бо трэ­нер пра­па­на­ва­ла мне вяр­нуц­ца за два ме­ся­цы да пер­ша­га стар­ту. На той мо­мант ка­ман­да ўжо амаль што год ву­чы­ла но­выя прак­ты­ка­ван­ні, а ў мя­не бы­ло толь­кі два ме­ся­цы. Два ме­ся­цы, каб па­зна­ё­міц­ца з но­вы­мі дзяў­ча­та­мі, не­ка­то­рых з якіх я на­ват ні­ко­лі не ба­чы­ла. Каб узяць у ру­кі бу­ла­вы, з які­мі я не трэ­ні­ра­ва­ла­ся амаль што пяць га­доў. Ка­ра­цей, бы­ло ня­прос­та, тым больш што Тац­ця­на Яў­ге­наў­на пры­ду­ма­ла нам вель­мі скла­да­ную пра­гра­му, каб мы ўсё ж та­кі маг­лі прэ­тэн­да­ваць на ме­да­лі.

— У тыя сем ме­ся­цаў ад­па­чын­ку ты па­спе­ла аба­ра­ніць дып­лом трэ­не­ра...

— Вой, дып­лом я пі­са­ла та­кім экс­тэр­нам!... Ка­лі ў ін­шых сту­дэн­таў бы­лі ней­кія на­кі­ды з па­пя­рэд­ніх кур­са­вых, то мне прый­шло­ся шу­каць і рас­пра­цоў­ваць тэ­му ў апош­ні мо­мант. У вы­ні­ку я на­пі­са­ла пра­цу, за­сна­ва­ную на ўлас­ным во­пы­це — пра псі­ха­ла­гіч­ны ас­пект пад­рых­тоў­кі на­цы­я­наль­най збор­най па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы да Алім­пі­я­ды. І гэ­та мя­не на­столь­кі за­ха­пі­ла, што ця­пер я па­дум­ваю пра­доў­жыць вы­ву­чаць спар­тыў­ную псі­ха­ло­гію, з якой, ма­быць, і звя­жу сваё да­лей­шае жыц­цё. Ад­крыў­шы для ся­бе гэ­тую га­лі­ну ве­даў, яшчэ лепш па­ча­ла ра­зу­мець тое, што ад­бы­ва­ец­ца на ды­ва­не пад­час на­шых вы­ступ­лен­няў. І гэ­та мне вель­мі да­па­маг­ло, ка­лі я вяр­ну­ла­ся ў аб­ноў­ле­ную ка­ман­ду. Бо для ма­ла­дых дзяў­чат я ста­ла не толь­кі ста­рэй­шай ка­ле­гай, але і псі­хо­ла­гам. Коль­кі ра­зоў пры­хо­дзі­ла­ся іх су­па­кой­ваць, тлу­ма­чыць, што ар­га­нізм сам па­мя­тае пас­ля­доў­насць дзе­ян­няў, і не трэ­ба ба­яц­ца, што штось­ці за­бу­дзец­ца. Ву­чы­ла, што нель­га тры­маць усю пра­гра­му ў га­ла­ве, а лепш па­ды­хо­дзіць «з ро­зу­мам» да ней­ка­га ад­на­го, са­ма­га ад­каз­на­га эле­мен­та. Зра­біў, за­быў і пай­шоў да­лей. І ду­маю, у мя­не атры­ма­ла­ся да­нес­ці гэ­тыя іс­ці­ны да дзяў­чат.

«У Нашым відзе спорту вель­мі важ­на ўмець здзіў­ляць»

— Ка­лі ўваж­лі­ва пра­гле­дзець ва­шы апош­нія пра­гра­мы, мож­на за­ўва­жыць, што яны вель­мі па­доб­ныя па сты­лі — ды­на­міч­ныя, іск­ра­мёт­ныя... У гэ­тым ёсць пэў­ная за­ка­на­мер­насць?

— На­шы­мі пра­гра­ма­мі цал­кам зай­ма­ец­ца Тац­ця­на Яў­ге­наў­на. Яна ў нас і ха­рэо­граф-па­ста­ноў­шчык, і га­лоў­ны трэ­нер. Ад яе за­ле­жыць, якую му­зы­ку яна вы­бе­ра, які стыль ба­чыць для дзяў­чат — яна ўсё гэ­та вель­мі тон­ка ад­чу­вае. Трэ­нер так­са­ма вы­ра­шае, як час­та бу­дуць змя­няц­ца пра­гра­мы. На­ша лон­дан­скае прак­ты­ка­ван­не са стуж­ка­мі і аб­ру­ча­мі змя­ня­ла­ся 2-3 ра­зы. Для нас гэ­та бы­ло вар'­яц­твам. Бо звы­чай­на алім­пій­скія пра­гра­мы за­ста­юц­ца ня­змен­ны­мі год-два. На­прык­лад, так зра­бі­лі італь­ян­кі (да­рэ­чы, ужо дру­гія Гуль­ні за­пар), на чым, як лі­чыць наш трэ­нер, і «па­га­рэ­лі». Яны вы­ра­шы­лі, ня­хай лепш усё бу­дзе ідэа­льна ад­пра­ца­ва­на. Але трэ­ба ра­зу­мець: ка­лі пра­гра­ма «пры­яда­ец­ца», сваю ро­лю ады­грае лю­бая дро­бязь — ко­лер мя­ча, тое, як ён спа­лу­ча­ец­ца з ку­паль­ні­кам і г.д. У та­кой сі­ту­а­цыі ня­ма пра­ва на па­мыл­ку... Да­рэ­чы, мы і са­мі за­ўва­жы­лі, што лон­дан­ская і кі­еў­ская пра­гра­мы па­доб­ныя. І вель­мі пры­ем­на, што на­шы вы­ступ­лен­ні з мя­ча­мі пад Ві­валь­дзі і з бу­ла­ва­мі пад Па­га­ні­ні лі­чаць шэ­дэў­ра­мі. На­ват ра­сі­ян­кі, якія сла­вяц­ца пра­гра­ма­мі, па­стаў­ле­ны­мі пад кла­січ­ную му­зы­ку, не мо­гуць па­хва­ліц­ца та­кім дак­лад­ным су­па­дзен­нем му­зы­кі, прад­ме­та і ха­рэа­гра­фіі. А што да­ты­чыц­ца сты­ліс­ты­кі, то за сваю кар'­е­ру, мне зда­ец­ца, я ра­бі­ла ўсё. Бы­лі і цы­ган­скія ма­ты­вы, і рус­кія на­род­ныя, і кла­сі­ка, і лі­ры­ка, і ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скія рыт­мы... І гэ­та вы­дат­на, бо мы па­ка­з­ва­ем, што мо­жам пра­ца­ваць з роз­ны­мі воб­ра­за­мі. А ў мас­тац­кай гім­нас­ты­цы вель­мі важ­на ўмець здзіў­ляць.

— Рас­крый сак­рэ­ты пад­рых­тоў­кі пра­гра­мы. Не­ка­то­рыя, на­пэў­на, ду­ма­юць, што гім­наст­кам да­стат­ко­ва вы­ву­чыць пас­ля­доў­насць ру­хаў пад му­зы­ку, да­вес­ці ўсё гэ­та да аў­та­ма­тыз­му — і ўсё ў па­рад­ку.

— Ка­лі б усё бы­ло так прос­та... Наш трэ­ні­ро­вач­ны дзень уклю­чае ўлас­на гім­нас­ты­ку, ха­рэа­гра­фію, асоб­на — тан­ца­валь­ную пад­рых­тоў­ку. На­прык­лад, ка­лі ў нас ла­ці­на­а­ме­ры­кан­ская пра­гра­ма, да нас за­пра­ша­юць май­строў ла­ці­ны. Я ўжо не ка­жу пра бяс­кон­цыя раз­мін­кі. Да­рэ­чы, у іх мы з'яў­ля­ем­ся за­ка­на­даў­ца­мі мод. На­прык­лад, да Лон­да­на нас рых­та­ва­ла ма­ла­дая трэ­нер, якая пры­ду­ма­ла ўні­каль­ную сіс­тэ­му раз­мін­кі пад му­зы­ку. Ка­лі мы ўпер­шы­ню пры­еха­лі на спа­бор­ніц­твы і па­ча­лі раз­мі­нац­ца пад ней­кія су­час­ныя кам­па­зі­цыі, на нас так здзіў­ле­на па­гля­да­лі!.. А по­тым ста­лі пе­рай­маць. Коль­кі га­доў та­му Тац­ця­на Яў­ге­наў­на пры­ду­ма­ла сін­хрон­ную раз­мін­ку, се­дзя­чы на ды­ва­не, без якой ця­пер нель­га ўя­віць звы­чай­ную пад­рых­тоў­ку гім­нас­так.

— Да­рэ­чы, пра Тац­ця­ну Яў­ге­наў­ну Ня­на­ша­ву. Усім вя­до­мы яе воб­раз «жа­лез­най лэ­дзі». А якая яна ўнут­ры сва­ёй гім­нас­тыч­най сям'і?

— Ска­жу шчы­ра, усе на­віч­кі, ка­лі толь­кі пры­хо­дзяць у ка­ман­ду, па­бой­ва­юц­ца яе. Але гэ­та нар­маль­на, ка­лі трэ­нер — і бі­зун, і пер­нік. На ад­ной па­хва­ле пра­фе­сі­я­на­лам не ста­неш. Тац­ця­на Яў­ге­наў­на, як муд­ры на­стаў­нік, ве­дае, ка­лі мож­на па­гла­дзіць па га­лоў­цы, а ка­лі трэ­ба за­кру­ціць гай­кі. Каб ра­зу­мець, праз што пра­хо­дзіць гэ­тая жан­чы­на з кож­ным но­вым скла­дам ка­ман­ды, трэ­ба ве­даць спе­цы­фі­ку пра­цы з дзяў­ча­та­мі. Пе­ра­ход­ны ўзрост, па­ста­ян­ная ба­раць­ба за дыс­цып­лі­ну, на­ладж­ван­не кам­форт­на­га мік­ра­клі­ма­ту ў ка­лек­ты­ве — усё гэ­та вель­мі скла­да­на. Я ўжо не ка­жу пра эма­цы­я­наль­ны склад­нік. Не­каль­кі ра­зоў я зна­хо­дзі­ла­ся ў рэ­зер­ве і пад­трым­лі­ва­ла дзяў­чат на тры­бу­нах. І гэ­та бы­ла па­ку­та. Зда­ец­ца, ляг­чэй бы­ло вый­сці і са­мой вы­сту­піць, чым ся­дзець і пе­ра­жы­ваць за сяб­ро­вак. А ця­пер уя­ві­це, з які­мі не­ве­ра­год­ны­мі хва­ля­ван­ня­мі пры­хо­дзіц­ца зма­гац­ца Тац­ця­не Яў­ге­наў­не, ка­лі мы зна­хо­дзім­ся на ды­ва­не! Без гэ­тай стры­ма­нас­ці і стой­кас­ці яна б прос­та не да­сяг­ну­ла ўся­го та­го, ча­го да­сяг­ну­ла. А на­са­мрэч на­ша трэ­нер вель­мі роз­ная — эма­цы­я­наль­ная, смяш­лі­вая і вель­мі-вель­мі доб­рая.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.