У Магілёве справы «п'яных» кіроўцаў разглядаюць у прысутнасці працоўнага калектыву.
Нядаўна такі выязны разгляд справы аб адміністрацыйным парушэнні прайшоў на базе аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў. 53-гадовы кіроўца быў затрыманы ў нецвярозым стане за рулём сваіх «жыгулёў» на Пушкінскім праспекце абласнога цэнтра. У яго выдыху падчас медыцынскага агляду было зафіксавана 1,2 праміле алкаголю. Парушальнік пакараны штрафам у памеры 13 мільёнаў рублёў і пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на працягу трох гадоў. Грамадскае ганьбаванне таксама мела поспех. Дарослы мужчына адчуваў сябе вельмі няёмка.
Супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычныя гутаркі на тэму выканання патрабаванняў ПДР і адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Дарэчы, сёлета ў Магілёве затрымана ўжо больш за 120 чалавек, якія селі за руль у п'яным выглядзе. Прычым 5 з іх зрабіла гэта паўторна на працягу года.
Як паведаміў начальнік міжраённага аддзела ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Марат Чумакоў, «прапрацоўка» недысцыплінаваных вадзіцеляў па месцы працы мае, як правіла, добры вынік. Людзі пачынаюць разумець, што гэта не пустыя словы.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.