Вы тут

Што на­дзець «пам­пуш­цы»?


Мно­гія пыш­на­це­лыя жан­чы­ны са­ро­ме­юц­ца сва­іх па­ме­раў. А да­рэм­на...

Ва ўсе ча­сы да­мы ру­бен­саў­скіх фор­маў лі­чы­лі­ся ўвасаблен­нем ма­ця­рын­ства і жа­ноц­кас­ці. Праў­да, сён­няшнія ка­но­ны пры­га­жос­ці ства­ра­юць для та­кіх жан­чын шмат праб­лем, асаб­лі­ва пры скла­дан­ні гар­дэ­ро­ба. Як пра­ві­ла, най­боль­шы вы­бар адзен­ня ў кра­мах прадстаўле­ны ў дыя­па­зо­не 42—48 па­ме­ру, а тыя ўбо­ры, што пе­ра­вы­ша­юць гэ­ты па­мер­ны рад, час­та вы­гля­да­юць бяс­фор­мен­на і ме­ха­ва­та. Тым не менш, вы­браць пры­го­жае і мод­нае адзен­не для поў­ных мож­на, і вель­мі па­спя­хо­ва, трэ­ба толь­кі пры­слу­хац­ца да па­рад сты­ліс­таў.

2- Перш за ўсё вам не­аб­ход­на кла­па­ціц­ца аб тым, каб адзен­не да­па­ма­га­ла за­ха­ваць пра­віль­насць пра­пор­цый і гар­ма­ніч­ныя су­ад­но­сі­ны час­так це­ла. Та­му вар­та кры­тыч­на аца­ніць ся­бе і дак­лад­на аба­зна­чыць свае праб­лем­ныя зо­ны.

- Не куп­ляй­це адзен­не на па­мер—два боль­шае, шы­ро­кае ці «ба­ла­хо­ніс­тае». Не трэ­ба ду­маць, што яно сха­вае паў­на­ту. На­ад­ва­рот, бяс­фор­мен­насць ро­біць фі­гу­ру яшчэ больш ма­сіў­най і аб'­ём­най. Вя­лі­кі па­мер адзен­ня прос­та аба­вяз­вае ак­цэн­та­ваць ува­гу на лі­ніі та­ліі. Гэ­та да­зва­ляе зра­біць сі­лу­эт зба­лан­са­ва­ным, на­ват у тым вы­пад­ку, ка­лі са­ма та­лія да­лё­кая ад за­па­вет­ных 60 сан­ты­мет­раў (да­рэ­чы, каб пад­крэс­ліць та­лію, вы­ка­рыс­тоў­вай­це тон­кія (!) ра­мя­ні).

- Не вер­це тым, хто сцвяр­джае, што на­бы­вае адзен­не без пры­мер­кі. Так не бы­вае: на­ват на ма­не­кен­шчыц са стан­дарт­ны­мі «90-60-90» кож­ную су­кен­ку пад­га­ня­юць. Та­му, каб вы­браць, трэ­ба пры­мя­раць, пры­мя­раць і яшчэ раз пры­мя­раць.

- Вы­бі­рай­це ма­тэ­ры­я­лы да­стат­ко­ва элас­тыч­ныя, якія сва­бод­на аб­ля­га­юць це­ла. Яны ро­бяць фі­гу­ру больш роў­най, згладж­ва­ю­чы яў­ныя пе­ра­хо­ды па­між роз­ны­мі част­ка­мі це­ла. Шта­ны і спад­ні­цы вар­та вы­бі­раць з не­праз­рыс­тых, шчыль­ных па фак­ту­ры тка­нін. Та­кія рэ­чы на поў­най фі­гу­ры «ся­дзяць» прак­тыч­на ідэа­льна. Па­збя­гай­це бліс­ку­чых, з пе­ра­лі­вам тка­нін, ма­тэ­ры­я­лаў за­над­та мяк­кіх і рэ­льеф­ных — усе яны ма­юць улас­ці­васць ві­зу­аль­на паў­ніць. Та­кім жа эфек­там ва­ло­да­юць і тка­ні­ны ў шы­ро­кую па­пя­роч­ную па­лос­ку і буй­ную клет­ку. Лепш вы­ка­рыс­тоў­вай­це вер­ты­каль­ныя або дыя­га­наль­ныя па­ло­сы, якія, дзя­ку­ю­чы ап­тыч­най ілю­зіі, «вы­цяг­ва­юць» ваш сі­лу­эт.

Асоб­на трэ­ба вы­лу­чыць тон­кі элас­тыч­ны тры­ка­таж: жан­чы­нам «з аб'­ёма­мі» ён ка­тэ­га­рыч­на су­праць­па­ка­за­ны. Асаб­лі­васць гэ­та­га ма­тэ­ры­я­лу — яго здоль­насць пад­крэс­лі­ваць кож­ны «ва­лік», кож­ную скла­дач­ку на ва­шым жы­ва­це, а ча­сам і спі­не.

- Даў­но вя­до­ма, што чор­ны ко­лер і цём­ныя ад­цен­ні ха­ва­юць не­да­хо­пы фі­гу­ры. Ад­нак не вар­та аб­мя­жоў­ваць ся­бе за­над­та моц­на: мож­на сме­ла вы­бі­раць рэ­чы яр­кіх, са­ка­ві­тых і глы­бо­кіх ко­ле­раў. Што да ма­люн­ка на тка­ні­не, то вы­ка­рыс­тоў­вай­це дроб­ны, не­скла­да­ны ма­лю­нак з жыц­ця­ра­дас­ны­мі ак­цэн­та­мі (ані­ма­ліс­тыч­ны ці кве­тач­ны прынт, роз­на­ка­ля­ро­вая па­лос­ка).

ü У гар­дэ­ро­бе кож­най «пам­пуш­кі» прос­та аба­вя­за­на быць якас­ная бя­ліз­на для ка­рэк­цыі фі­гу­ры. Элас­тыч­ныя кал­гот­кі, што­ні­кі згла­дзяць лі­нію та­ліі і па­мен­шаць клу­бы ў аб'­ёме, «гра­цыя» пры­па­ды­ме гру­дзі. Адзен­не на та­кой бя­ліз­не бу­дзе лепш «ся­дзець». Га­лоў­нае пра­ві­ла пры вы­ба­ры спод­няй бя­ліз­ны — ма­дэль не па­він­на ні­чо­га пе­ра­ціс­каць.

- Ідэа­льным фа­со­нам су­кен­кі для «пам­пу­шак» мож­на лі­чыць су­цэль­на­кро­е­ныя су­кен­кі з па­доў­жны­мі вер­ты­каль­ны­мі лі­ні­я­мі. Ві­зу­аль­на яны вы­цяг­ва­юць фі­гу­ру, ад­на­ча­со­ва ро­бя­чы яе больш строй­най. Ста­рай­це­ся пад­бі­раць фа­со­ны і кам­бі­на­цыі рэ­чаў, якія ства­ра­юць гэ­тыя са­мыя вер­ты­каль­ныя лі­ніі. Вы­дат­на па­ды­дуць фа­со­ны з па­доў­жаны­мі лі­ні­я­мі, якія сфар­мі­ра­ва­ны план­ка­мі, бей­ка­мі, кан­та­мі.

Жан­чы­нам з праб­ле­ма­мі ў воб­лас­ці жы­ва­та і клу­боў рэ­ка­мен­да­ва­ны су­кен­кі з за­вы­ша­най лі­ні­яй та­ліі.

Су­кен­кі-пад­ман­кі так­са­ма ні­бы­та ство­ра­ны для поў­ных жан­чын: цэнт­раль­ная част­ка вы­ра­бу па­він­на пры­цяг­ваць ува­гу і быць цям­ней­шай, чым ба­ка­выя свет­лыя эле­мен­ты, якія быц­цам «рас­тва­ра­юц­ца» ў пра­сто­ры. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му пры­ёму фі­гу­ра жан­чы­ны зда­ец­ца больш зграб­най.

- Да­мы з пыш­ны­мі фор­ма­мі ча­мусь­ці рэд­ка но­сяць спад­ні­цы. І да­рэм­на!

Для жан­чы­ны з шы­ро­кі­мі клу­ба­мі па­ды­дзе спад­ні­ца, якая зву­жа­ец­ца ўніз: спад­ні­ца-ало­вак, спад­ні­ца-цюль­пан. Ка­лі ж да клу­боў да­да­ец­ца жы­во­цік, па­трэб­на кры­ху зме­не­ная ва­ры­я­цыя «алоў­ка» — з за­вы­ша­най та­лі­яй. Жан­чы­нам з вя­лі­кі­мі гру­дзя­мі і па­раў­наль­на вуз­кі­мі клу­ба­мі сты­ліс­ты рэ­ка­мен­ду­юць спы­ніц­ца на спад­ні­цы-«паў­сон­ца». Доб­ра вы­гля­дае на пам­пуш­ках і спад­ні­ца-га­дэ. А вось пра «мі­ні», шы­ро­кія рас­клё­ша­ныя спад­ні­цы лепш за­быц­ца. Ка­лі ж вам вель­мі за­хо­чац­ца паэ­кспе­ры­мен­та­ваць, то мож­на спы­ніць вы­бар на спад­ні­цы з асі­мет­рыч­ным кро­ем.

Ёсць і тут ад­но не­па­руш­нае пра­ві­ла: у спад­ні­цы аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць ча­хол або пад­клад­ка. Гэ­та ма­лень­кая дэ­таль да­па­мо­жа вы­ра­бу лепш «сес­ці», па­збег­нуць не­па­трэб­ных скла­дак.

Што да­ты­чыц­ца даў­жы­ні, то даў­жы­ня «да пад­ло­гі» — гэ­та не са­мы леп­шы ва­ры­янт для пыш­на­це­лых дам. Вы­клю­чэн­не мож­на зра­біць толь­кі для вя­чэр­ніх су­ке­нак. У што­дзён­ным жыц­ці ад­да­вай­це пе­ра­ва­гу тра­ды­цый­най даў­жы­ні — да ся­рэ­дзі­ны ка­ле­на або кры­ху ні­жэй за ка­ле­на.

- Ка­лі га­ва­рыць пра шта­ны, то ваш вы­бар — шта­ны-клёш ад сцяг­на (клёш ся­рэд­ні). Шта­ны ў аб­цяж­ку або шчыль­ныя ле­гін­сы ў спа­лу­чэн­ні з ту­ні­кай да­пус­ка­юц­ца, ка­лі ва­шы но­гі ад ся­рэ­дзі­ны сцяг­на да­стат­ко­ва строй­ныя і ма­юць пры­ваб­ную фор­му (да­рэ­чы, ту­ні­ка гэ­та не толь­кі мод­ная рэч у жа­но­чым гар­дэ­ро­бе, але яшчэ і спо­саб сха­ваць ліш­нія кі­ла­гра­мы).

Уда­ла вы­гля­да­юць на поў­най фі­гу­ры і шта­ны пра­мо­га крою. Пры гэ­тым яны па­він­ны аб­ля­гаць, але не аб­цяг­ваць фі­гу­ру, а так­са­ма не над­та зву­жац­ца ў воб­лас­ці ка­ле­на. Вы­цер­тыя па­ся­рэ­дзі­не кож­най ка­ла­шы­ны джын­сы — так­са­ма ня­дрэн­ны ва­ры­янт. Ві­зу­аль­на гэ­та да­зва­ляе зра­біць но­гі больш строй­ны­мі, фа­ку­сі­ру­ю­чы ўва­гу на ся­рэ­дзі­не на­гі і ад­вод­зя­чы ў цень праб­лем­ныя зо­ны па ба­ках.

За­будзь­це пра кап­ры, уль­тра­ка­рот­кія шор­ты, джын­сы з ніз­кай па­сад­кай!

- Асаб­лі­вую ўва­гу звяр­ні­це на воб­ласць дэ­каль­тэ. На да­мах з пыш­ным бюс­там доб­ра вы­гля­да­юць фа­со­ны адзен­ня з за­па­хам, якое ўтва­рае V-па­доб­ны вы­раз. Круг­лы вы­раз, вы­раз «ло­дач­ка» пе­ра­важ­ныя для ўла­даль­ніц пры­го­жай шыі і пад­ба­род­ка, а вось каў­ня­ра-стой­кі, які ўка­роч­вае шыю, «пам­пуш­кам» на­огул трэ­ба па­збя­гаць.

Мност­ва ру­шаў, ін­шыя аб'­ём­ныя дэ­ка­ра­тыў­ныя эле­мен­ты зро­бяць пыш­ны верх яшчэ больш аб'­ём­ным. А вось буй­ны дэ­ка­ра­тыў­ны эле­мент, які вы­сту­пае со­ла, на­прык­лад, брош­ка ў вы­гля­дзе квет­кі, вы­дат­на па­ды­дзе, па­коль­кі бу­дзе пры­цяг­ваць ува­гу да ся­бе.

- Каб сха­ваць паў­на­ту рук і ві­зу­аль­на не ўка­роч­ваць іх, ру­ка­вы лепш вы­бі­раць даў­жы­нёй да лок­ця або 3/4. Доў­гія і праз­рыс­тыя ру­ка­вы так­са­ма пры­маль­ны ва­ры­янт.

Пад за­ба­ро­най ру­ка­вы-ліх­та­ры­кі, якія па­шы­ра­юць лі­нію пля­чэй.

- Пад­час вы­ба­ру адзен­ня па­збя­гай­це скла­дак, плі­сэ, буй­ных на­клад­ных кі­шэ­няў, ру­шаў і ва­ла­наў, шы­ро­кіх па­ясоў. Та­кія ўпры­га­жэн­ні мо­гуць згу­ляць злы жарт з ва­шым аб­ліч­чам, на­даў­шы пыш­ным фор­мам не­па­трэб­ны да­дат­ко­вы аб'­ём. Ак­се­су­а­ры так­са­ма не па­він­ны быць ма­сіў­ны­мі. Па­цер­кі ў ад­ну доў­гую ніт­ку, ма­лень­кі ша­лік на шыі, тон­кія бран­за­ле­ты, не­вя­лі­кая сум­ка на пля­чы на­да­дуць ва­ша­му воб­ра­зу асаб­лі­вую вы­тан­ча­насць і лёг­касць. За­будзь­це і пра раз­на­стай­ныя хуст­кі на пля­чах, па­лан­ці­ны і ша­лі — на­ў-
рад ці яны зро­бяць вас больш строй­ны­мі. А вось эле­гант­ны не­гру­васт­кі аб­цас «вы­цяг­не» ваш сі­лу­эт. Пад­ня­ўшы ся­бе на не­каль­кі сан­ты­мет­раў і ўлі­чыў­шы ўсе ню­ан­сы, вы пе­ра­тво­ры­це­ся ў пыш­наг­ру­дую кра­су­ню з вы­раз­най та­лі­яй і шы­коў­най лі­ні­яй сцёг­наў.

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.