Вы тут

Што ра­біць з пры­лі­ва­мі?


«Мне 48 га­доў. Ча­сам па­ку­тую ад так зва­ных пры­лі­ваў. Што вы па­ра­і­це? Як ся­бе пра­віль­на па­во­дзіць у гэ­ты час? Чым мо­жа да­па­маг­чы ме­ды­цы­на та­кім жан­чы­нам, як я?

Га­лі­на, г. Го­мель».

Тлу­ма­чыць урач аку­шэр-гі­не­ко­лаг 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Аляк­санд­ра СТАН­КЕ­ВІЧ:

— Звы­чай­на трэць жан­чын не ад­чу­ва­юць на­ды­ход ме­на­паў­зы, трэць су­ты­ка­ец­ца са сла­бы­мі ці ся­рэд­не вы­яў­ле­ны­мі сімп­то­ма­мі, а ў ас­тат­няй трэ­ці раз­ві­ва­юц­ца цяж­кія сімп­то­мы, якія па­тра­бу­юць гар­ма­наль­на­га ля­чэн­ня.

Клі­мак­тэ­рый — так на­зы­ва­ец­ца фі­зі­я­ла­гіч­ны час у жыц­ці жан­чы­ны, на пра­ця­гу яко­га ў ар­га­ніз­ме да­мі­нуе ін­ва­лю­цыя ў рэ­пра­дук­тыў­най сіс­тэ­ме. Клі­мак­тэ­рыч­ны сін­дром — па­та­ла­гіч­ны стан, які ўзні­кае ў част­кі жан­чын у клі­мак­тэ­рыч­ным пе­ры­я­дзе і пра­яў­ля­ец­ца нер­во­ва-псі­хіч­ны­мі, ве­ге­та­тыў­на-са­су­дзіс­ты­мі і аб­мен­на-тра­фіч­ны­мі рас­строй­ства­мі.

Змя­нен­ні мен­стру­аль­на­га цык­ла мо­гуць па­чац­ца ў жан­чын у 40 га­доў, яны пра­яў­ля­юц­ца не­рэ­гу­ляр­ны­мі мен­стру­а­цы­я­мі. Ме­на­паў­за на­ды­хо­дзіць у ся­рэд­нім у 50 га­доў. Ран­няй ме­на­паў­зай на­зы­ва­юць спы­нен­не мен­стру­а­цыі да 45 га­доў, заў­час­най ме­на­паў­зай (або заў­час­най не­да­стат­ко­вас­цю яеч­ні­каў) — спы­нен­не мен­стру­а­цыі да 40 га­доў.

У клі­мак­тэ­рыя ёсць некаль­кі фаз:

Прэ­ме­на­паў­за — пе­ры­яд ад пер­шых ме­на­паў­заль­ных сімп­то­маў да апош­няй са­ма­стой­най мен­стру­а­цыі.

Ме­на­паў­за — апош­няя са­ма­стой­ная мен­стру­а­цыя, аб­умоў­ле­ная функ­цы­яй яеч­ні­каў (да­ту вы­зна­ча­юць праз 12 ме­ся­цаў ад­сут­нас­ці мен­стру­а­цыі).

Пе­ры­ме­на­паў­за — час, які аб'­яд­ноў­вае прэ­ме­на­паў­зу і 1 год пас­ля ме­на­паў­зы.

Пост­ме­на­паў­за — час ад ме­на­паў­зы да 65-69 га­доў. Вы­лу­ча­юць ран­нюю (да 5 га­доў) і поз­нюю (ад 5 да 10 га­доў).

Па­та­ла­гіч­ныя ста­ны
дзеляц­ца на тры гру­пы:

1-я гру­па. Ран­нія сімп­то­мы.

«Пры­лі­вы» га­рач­кі, па­вы­ша­ная па­тлі­васць, га­лаў­ны боль, гі­па- або гі­пер­та­нія, сэр­ца­біц­цё (ва­за­ма­тор­ныя). Раз­драж­нё­насць, сан­лі­васць, сла­басць, не­спа­кой, дэ­прэ­сія, за­быў­лі­васць, ня­ўваж­лі­васць, зні­жэн­не лі­бі­да (эма­цы­я­наль­на-псі­хіч­ныя).

2-я гру­па. Ся­рэд­не­ча­со­выя сімп­то­мы.

Су­хасць пох­вы, боль пры па­ла­вых кан­так­тах, сверб, урэ­траль­ны сін­дром (ура­ге­ні­таль­ныя). Су­хасць, лом­касць па­зног­цяў, мар­шчы­ны, су­хасць і вы­па­дзен­не ва­ла­соў (скур­ныя).

3-я гру­па. Поз­нія сімп­то­мы.

Астэ­а­па­роз, сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя за­хвор­ван­ні (аб­мен­ныя).

Ме­на­паў­за мо­жа не су­пра­ва­джац­ца сімп­то­ма­мі, але да 85 пра­цэн­таў усіх жан­чын пас­ля на­ту­раль­най і амаль усе жан­чы­ны пас­ля хі­рур­гіч­най ме­на­паў­зы ма­юць сімп­то­мы дэ­фі­цы­ту эст­ра­ге­наў: га­ра­чыя пры­лі­вы, па­тлі­васць, бяс­сон­ні­цу і г.д.

Клі­мак­тэ­рыч­ны сін­дром мо­жа пра­яў­ляц­ца аб­са­лют­на па-роз­на­му, і гэ­та ча­сам аб­ця­жар­вае вы­зна­чэн­не сту­пе­ні ця­жа­ру за­хвор­ван­ня. Тра­ды­цый­на па коль­кас­ці пры­лі­ваў клі­мак­тэ­рыч­ны сін­дром дзе­ліц­ца на лёг­кую фор­му (да 10 ра­зоў за су­ткі), ся­рэд­нюю (10-20 пры­лі­ваў), цяж­кую (звыш 20 пры­лі­ваў за су­ткі плюс ін­шыя сімп­то­мы, пры якіх жан­чы­на амаль цал­кам губ­ляе пра­ца­здоль­насць).

Што ра­біць для прафілактыкі галоўных праб­лем менапаў­зы?

Пра­віль­на хар­ча­вац­ца, рэ­гу­ляр­на зай­мац­ца фіз­куль­ту­рай (30-40 хві­лін 3-6 ра­зоў на ты­дзень), тры­мац­ца зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця.

Як лячыць?

Ля­чэн­не па­ка­за­на пры ся­рэд­няй і цяж­кай сту­пе­нях клі­мак­тэ­рыч­на­га сін­дро­му. Най­больш час­та пры­мя­ня­ец­ца за­мя­шчаль­ная гар­ма­наль­ная тэ­ра­пія ана­ла­га­мі па­ла­вых гар­мо­наў — эст­ра­ге­наў і пра­гес­ці­наў. Ад­нак у шэ­ра­гу вы­пад­каў та­кое пры­зна­чэн­не аб­мя­жоў­ва­ец­ца не­ка­то­ры­мі ме­ды­цын­скі­мі су­праць­па­ка­зан­ня­мі. Акра­мя та­го, не ўсе жан­чы­ны па­га­джа­юц­ца на пры­ём гар­мо­наў па тых ці ін­шых пры­чы­нах. У та­кіх сі­ту­а­цы­ях адап­та­вац­ца да но­вых умоў іс­на­ван­ня ва ўмо­вах дэ­фі­цы­ту эст­ра­ге­наў жан­чы­не да­па­ма­га­юць аль­тэр­на­тыў­ныя ме­та­ды ля­чэн­ня.

1. Го­ме­а­па­тыч­ныя срод­кі.

2. Фі­та­тэ­ра­пія. Фі­та­гар­мо­ны — гэ­та рэ­чы­вы рас­лін­на­га па­хо­джан­ня. Іх змя­шча­юць, на­прык­лад, цы­мі­цы­фу­га, соя, чыр­во­ная ка­ню­шы­на, буль­ба, мель­бра­зія, ра­пан­ты­цын.

3. Ме­ды­ка­мен­тоз­ная не­гар­ма­наль­ная тэ­ра­пія (ан­ты­дэ­прэ­сан­ты, транк­ві­лі­за­та­ры, сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя, гі­па­тэн­зіў­ныя срод­кі, прэ­па­ра­ты каль­цыю, маг­нію).

4. Ды­е­та­тэ­ра­пія (ага­род­ні­на, са­да­ві­на, алей — іх коль­касць у ра­цы­ё­не па­він­на пе­ра­ва­жаць).

5. Фі­зі­я­ля­чэн­не. Ігол­ка­рэф­лек­са­тэ­ра­пія.

6. Гім­нас­ты­ка, спорт, вод­ныя пра­цэ­ду­ры.

7. Ві­та­мі­ны і ан­ты­гі­пак­сан­ты.

За­мя­шчаль­ная гар­ма­наль­ная тэ­ра­пія з'яў­ля­ец­ца дру­гас­най пра­фі­лак­ты­кай хва­роб і ад­но­сіц­ца да пер­шай лі­ніі ля­чэн­ня клі­мак­тэ­рыч­ных рас­строй­стваў. Пе­рад пры­зна­чэн­нем та­кой тэ­ра­піі для вы­яў­лен­ня су­праць­па­ка­зан­няў пры­зна­ча­ец­ца аб­сле­да­ван­не:

уль­тра­гу­ка­вое аб­сле­да­ван­не ор­га­наў ма­ло­га та­за, ма­маг­ра­фія, цы­та­ла­гіч­нае да­сле­да­ван­не маз­коў, гар­ма­наль­нае да­сле­да­ван­не, бія­хі­міч­ны ана­ліз кры­ві, лі­пі­даг­ра­ма, ос­тэ­а­дэн­сі­та­мет­рыя.

Клі­макс — па­ча­так но­ва­га эта­пу жыц­ця, які мож­на гэ­так жа ці­ка­ва і ак­тыў­на пра­жыць, як і па­пя­рэд­нія га­ды. Не­аб­ход­на ўсвя­до­міць, што на­ды­шоў час ад­мо­віц­ца ад шкод­ных звы­чак, з асця­рож­нас­цю ста­віц­ца да ўжы­ван­ня ал­ка­го­лю. Па­ста­ян­ны рух і зба­лан­са­ва­нае хар­ча­ван­не да­па­мо­гуць пра­фі­лак­ты­цы астэ­а­па­ро­зу і за­хвор­ван­няў сэр­ца і са­су­даў. У ідэа­ле тая ж гар­ма­наль­ная тэ­ра­пія — ра­цы­я­наль­нае да­паў­нен­не да зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Жыц­це­сцвяр­джаль­ны на­строй, піль­ная ўва­га да свай­го фі­зіч­на­га і ду­шэў­на­га ста­ну — вы­ра­шаль­ныя мо­ман­ты для за­ха­ван­ня вы­со­кай якас­ці жыц­ця.

Без уся­кіх санітарных нормаў!

85 пра­цэн­таў рын­каў, аб'­ек­таў ганд­лю, гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і пры­да­рож­на­га сэр­ві­су кра­і­ны па­ру­ша­юць са­ні­тар­ныя нор­мы і пра­ві­лы. Пры гэ­тым мак­сі­мум па­ру­шэн­няў бы­ло вы­яў­ле­на ў Мін­ску (у 100% вы­пад­каў), а мі­ні­мум — у Ві­цеб­скай воб­лас­ці (77% вы­пад­каў). Дзяр­жаў­ныя са­ні­тар­ныя ўра­чы аб­лас­цей, ста­лі­цы і ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня аб­сле­да­ва­лі ў пер­шыя ча­ты­ры ме­ся­цы гэ­та­га го­да звыш 14 ты­сяч зга­да­ных аб'­ек­таў.

Што ўда­ло­ся вы­явіць?

• рэа­лі­за­цыю пра­тэр­мі­на­ва­най хар­чо­вай пра­дук­цыі;

• па­ру­шэн­не тэм­пе­ра­тур­на­га рэ­жы­му рэа­лі­за­цыі хар­чо­вай пра­дук­цыі;

• не­зда­валь­ня­ю­чы са­ні­тар­ны стан па­мяш­кан­няў, ганд­лё­ва­га і тэх­на­ла­гіч­на­га аб­ста­ля­ван­ня;

• ад­сут­насць да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць якасць і бяс­пе­ку хар­чо­вых пра­дук­таў;

• не­свое­ча­со­васць ме­даг­ля­даў, гі­гі­е­ніч­на­га на­ву­чан­ня ра­бот­ні­каў;

• не­вы­ка­нан­не прад­пі­сан­няў у вы­зна­ча­ныя тэр­мі­ны.

Як па­ве­дам­ля­юць у Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­ры гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя, агуль­ны штраф у вы­ні­ку склаў звыш 10 млрд руб­лёў. Вы­да­дзе­ны так­са­ма прад­пі­сан­ні аб за­ба­ро­не рэа­лі­за­цыі хар­чо­вых пра­дук­таў, аб лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў, пры­пы­не­на экс­плу­а­та­цыя не­ка­то­рых аб'­ек­таў. Шэ­раг служ­бо­вых асоб пры­цяг­ну­ты да дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?