Вы тут

Сло­вы з пес­ні


Фес­ты­валь бе­ла­рус­кай пес­ні і паэ­зіі ад­кры­вае но­выя тво­ры і ім­ёны

Ці вы за­ўва­жа­лі: ка­лі пес­ня доб­рая, то сло­вы з яе хо­чац­ца тут жа за­пом­ніць, аль­бо на­ват яны за­па­мі­на­юц­ца са­мі са­бой. Прос­та кла­дуц­ца на сэр­ца і ўсё. І пес­ня жы­ве ў сва­ім гар­ма­ніч­ным адзін­стве — ме­ло­дыі і слоў. Але яна не жы­ве са­ма па са­бе — без ча­ла­ве­ка. Ёй, каб жыць, не ха­пае ме­на­ві­та яго сэр­ца, яко­му хо­чац­ца спя­ваць. Яко­му праз пес­ню хо­чац­ца па­га­ва­рыць пра ка­хан­не і све­та­ад­чу­ван­не, пра над­зеі і лю­дзей, пра сум і сму­так, пра пя­шчо­ту і іс­тот­насць. Іс­тот­на: Бе­ла­русь — кра­і­на пры­го­жых пе­сень. Кож­ны раз пад­час На­цы­я­наль­на­га фес­ты­ва­лю пес­ні і паэ­зіі ў Ма­ла­дзеч­не ўзні­ка­юць дум­кі пра гэ­та. І сле­дам пы­тан­не: ка­лі ёсць цу­доў­ныя бе­ла­рус­кія пес­ні, то гэ­та ка­му-не­будзь трэ­ба?..

2Ка­лі мер­ка­ваць па гас­цях, якія за­віт­ва­юць на фес­ты­валь, то гэ­та трэ­ба дзяр­жа­ве. Вя­до­ма, што ме­на­ві­та род­ная пес­ня на род­най мо­ве, якая жы­ве ся­род лю­дзей, — са­мае ві­да­воч­нае свед­чан­не та­го, што яны ад­чу­валь­ныя да свай­го, іх ду­ша ад­гу­ка­ец­ца і да­лу­ча­ец­ца да ад­мет­нас­ці род­най куль­ту­ры, яны на­ват са­мі мо­гуць гэ­та­га не ўсве­дам­ляць. А вось тыя, хто ад­каз­вае за пад­тры­ман­не і жыц­ця­здоль­насць бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, усве­дам­ляць па­він­ны. І гэ­та пра­яў­ля­ец­ца ў тым, ча­му і як у нас ёсць гэ­ты фес­ты­валь.

Мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў пе­рад кан­цэр­там ад­крыц­ця дзя­ліў­ся дум­ка­мі:

— На мой по­гляд, знач­насць гэ­та­га фес­ты­ва­лю ад­люст­ра­ва­на ў яго наз­ве: На­цы­я­наль­ны фес­ты­валь бе­ла­рус­кай пес­ні і паэ­зіі. На­шы паэ­зія і пес­ня як род­ныя сёст­ры ідуць ру­ка аб ру­ку, ра­зам. Гэ­тае спа­лу­чэн­не, якое бы­ло зной­дзе­на яшчэ ў 1993 го­дзе, як­раз і па­каз­вае, што ён ад­па­вя­дае са­мым глы­бо­кім мас­тац­кім за­па­тра­ба­ван­ням не толь­кі го­ра­да Ма­ла­дзеч­на, але і ўво­гу­ле на­шай кра­і­ны.

Мі­ністр пры­знаў­ся, што яго лю­бі­мая пес­ня — «Ку­па­лін­ка». Ці­ка­ва, ці ёсць у Бе­ла­ру­сі ча­ла­век, які не ве­дае гэ­тай пес­ні, якая ста­ла па пра­ве на­род­най (праў­да, да­след­чы­кі сцвяр­джа­юць, што мы ве­да­ем яе дзя­ку­ю­чы пра­фе­сій­най пра­цы та­ле­на­ві­та­га му­зы­кан­та Ула­дзі­мі­ра Тэ­раў­ска­га, імя яко­га згу­бі­ла­ся ў ча­се з пэў­ных пры­чын). А пес­ня пе­ра­жы­ла ча­ла­ве­ка — ме­на­ві­та та­му, што кра­нае вель­мі глы­бо­ка. Вось, зда­ец­ца, дзіў­на: ні­хто яе на­ў-
мыс­на не «рас­круч­ваў», як сён­ня ка­жуць. Але ў спа­лу­чэн­ні з пра­чу­лы­мі прос­ты­мі сло­ва­мі яна ста­ла бе­ла­рус­кім хі­том на дзе­ся­ці­год­дзі.

Ка­рыс­та­ю­чы­ся вы­пад­кам, «Звяз­да» за­да­ла мі­ніст­ру сваё пы­тан­не, якое сён­ня най­больш не­па­ко­іць.

— Што мож­на зра­біць, каб бе­ла­рус­кая пес­ня ста­на­ві­ла­ся па­пу­ляр­най?

— Я лі­чу, што гэ­та ў пер­шую чар­гу па­він­на быць сіс­тэ­ма­тыч­ная, ве­лі­зар­ная і з вя­лі­кім унут­ра­ным за­ах­воч­ван­нем ра­бо­та срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Па­трэб­на, каб бы­ла вы­дат­ная паэ­зія, шля­ге­ры на ўсе ча­сы, каб бы­лі вы­дат­ныя вы­ка­наў­цы. Але мы сён­ня на­столь­кі пры­звы­ча­і­лі­ся жыць у вір­ту­аль­ным све­це, што без да­па­мо­гі ме­дый­ных срод­каў не абы­дзеш­ся.

Дзе­ля па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­ка­га сло­ва і пес­ні, між ін­шым, быў за­сна­ва­ны гэ­ты фес­ты­валь. І та­ды на ім бы­ла вы­пра­ца­ва­на свая фор­му­ла. Яна да­гэ­туль за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най, на дум­ку ар­га­ні­за­та­раў, ся­род якіх і Мін­скі абл­вы­кан­кам. Яго стар­шы­ня Ся­мён Ша­пі­ра ад­зна­чыў:

— На­цы­я­наль­ны фес­ты­валь бе­ла­рус­кай пес­ні і паэ­зіі — гэ­та вя­лі­кая з'я­ва ў бе­ла­рус­кай куль­тур­най пра­сто­ры. У 1993 го­дзе ён па­чаў­ся і за гэ­ты час за­няў па­чэс­нае мес­ца ў шэ­ра­гу 5 буй­ней­шых фес­ты­ва­ляў на­шай кра­і­ны. Па-дру­гое, ён даў маг­чы­масць уба­чыць та­ле­на­ві­тых ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. Ма­ла­дыя «зор­кі» Бе­ла­ру­сі ста­лі са­праўд­ны­мі май­стра­мі на­шай эст­ра­ды. Па-трэ­цяе, фес­ты­валь дае штур­шок бе­ла­рус­кай ін­тэ­лі­ген­цыі ства­раць та­кія тво­ры, каб вы­кон­ваць іх у гэ­тай за­ле бы­ло го­на­рам. Ён так­са­ма дае маг­чы­масць на­ша­му гра­мад­ству (і асаб­лі­ва ад­зна­чу — мо­ла­дзі) да­кра­нуц­ца да каш­тоў­нас­цяў бе­ла­рус­кай паэ­зіі і пес­ні. І што важ­на, пад­час яго мы ка­рыс­та­ем­ся пры­го­жай род­най бе­ла­рус­кай мо­вай.

Ка­лі мер­ка­ваць па лю­дзях, ма­ла­дзе­чан­цах, якія ўжо 21 год пры­хо­дзяць на фес­ты­валь, — у іх ёсць у гэ­тым па­трэ­ба. Слу­ха­чы па­зна­юць вя­до­мыя пес­ні — і вус­на­мі пра­маў­ля­юць сло­вы ра­зам з ар­тыс­та­мі. Ка­лі мер­ка­ваць па ар­тыс­тах, якія спя­ва­юць пес­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве, то для іх га­лоў­нае — праз пес­ню кан­так­та­ваць з людзь­мі, рас­па­вя­даць ім пра неш­та. І ка­лі пес­ня глы­бо­кая, то і на ар­тыс­та мож­на па­гля­дзець па-ін­ша­му.

Вось хоць бы ге­рой сё­лет­ня­га «Еў­ра­ба­чан­ня» Тэа (Юрый Ва­шчук) — вый­шаў на сцэ­ну як са­ліст На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі. І ве­да­е­це: Тэа клас­на спя­вае па-бе­ла­рус­ку. І гэ­та мо­жа быць тое, што са­праў­ды ро­біць яго ар­тыс­там, а не ге­ро­ем на дзень. Яшчэ ад­на ар­тыст­ка — Люд­мі­ла Гра­мо­віч, якая заў­сё­ды на­ват вы­гля­даць імк­нец­ца так, каб бы­ло зра­зу­ме­ла, што яна спя­вае. Ці На­тал­ля Та­ме­ла — ад­мет­ны го­лас, з да­па­мо­гай яко­га спя­вач­ка па­дае пес­ню як твор. Са­ліс­ты ар­кест­ра сё­ле­та прад­ста­лі ў но­вай пра­гра­ме «70 га­доў Пе­ра­мо­гі». Дзяў­ча­ты — у су­кен­ках 40‑х га­доў, хлоп­цы — у гім­нас­цёр­ках. Але гэ­та толь­кі вон­ка­вае. Каб ства­рыць воб­раз пес­ні, у якую ўжо ўкла­дзе­на ду­ша. Ад пер­шай жа «Пра­ва­жа­ла сы­на ма­ці» — му­раш­кі па ску­ры. Яна дзе­ля гэ­та­га і пі­са­ла­ся не­ка­лі Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным і бы­лым ма­ла­лет­нім пар­ты­за­нам Ва­лян­ці­нам Та­ра­сам — вы­клі­каць моц­ныя па­чуц­ці, на­ват ша­кі­ра­ваць. Пес­ня­роў­ская пра­гра­ма «Праз усю вай­ну» бы­ла куль­тур­ным шо­кам, ка­лі з'я­ві­ла­ся. Але, ві­даць, гэ­та на­ка­на­ва­насць бе­ла­ру­саў, пе­ра­ка­наў­ча і моц­на спя­ваць пра тое, пра што хо­чац­ца маў­чаць.

Пес­ні мі­ну­лых га­доў… Ну якая ў іх та­ям­ні­ца, што на­ват і ця­пер мо­гуць кра­наць ду­шу? Ме­ло­ды­ка — так. Сло­вы — вя­до­ма. І мо­ва… Вось жа бы­лі ча­сы, ка­лі цу­доў­ныя пес­ні зра­бі­лі бе­ла­рус­кую мо­ву па­пу­ляр­най на­ват за ме­жа­мі рэс­пуб­лі­кі. І гэ­та ў са­вец­кі час, ка­лі на­цы­я­наль­нае пад­па­рад­коў­ва­ла­ся ін­тэр­на­цы­я­наль­на­му. Але куль­тур­ныя з'я­вы з рэс­пуб­лік цяж­ка бы­ло пе­ра­маг­чы агуль­ны­мі ўста­ноў­ка­мі. Ка­лі зроб­ле­на та­ле­на­ві­та, то яно так ці інакш вы­ры­ва­ец­ца на­верх. Як гэ­та бы­ло з «Пес­ня­ра­мі». Кож­ны раз, ка­лі гу­чаць пес­ні ле­ген­дар­на­га бе­ла­рус­ка­га ка­лек­ты­ву, хо­чац­ца ду­маць пра ро­лю асо­бы ў куль­ту­ры на­ро­даў. Ча­ла­век (ці гру­па лю­дзей), не па­доб­ны ні на ка­го, які не ба­іц­ца ра­біць не так, як усе, што бы­лі да яго. Які не ба­іц­ца іс­ці ўглыб, уз­ды­маць глы­бу. Не ба­іц­ца па­ка­зац­ца смеш­ным і не­зра­зу­ме­лым. І гэ­тым пе­ра­ма­гае. Пра Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і яго «Пес­ня­роў» на­га­да­лі кан­цэр­там «Спад­чы­на пес­ня­роў». На­га­да­лі з удзе­лам вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў (як Ядз­ві­га Па­плаў­ская і Аляк­сандр Ці­ха­но­віч, ан­самб­лі «Бя­се­да» і «Ха­рош­кі»). Але і пра­цяг спра­вы Му­ля­ві­на ёсць сён­ня: Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ан­самбль «Пес­ня­ры»

і яго ўжо но­вая твор­часць. Твор­часць ёсць. А вось Му­ля­ві­на — ня­ма. Та­кой асо­бы сён­ня не ха­пае на­огул бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, якая б гуч­на і та­ле­на­ві­та за­свед­чы­ла: «Мы ёсць, з на­мі клас­на!..»

Мо­жа быць дзе­ля по­шу­ку та­кіх асоб і ства­раў­ся кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў у Ма­ла­дзеч­не…

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Му­зы­цы па­трэб­ны вер­шы. Вер­шам — му­зы­ка

Ад­на з яск­ра­вых ста­ро­нак фес­ты­ва­лю — гэ­та кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. Па­ча­ло­ся ўсё ка­лісь­ці ў 1993‑м з фе­е­рыч­на­га «Ма­тыль­ка» Алё­ны Са­ўле­най­тэ, пес­ні-пе­ра­мож­цы са­ма­га пер­ша­га кон­кур­су, якую і да­гэ­туль мож­на чуць па ра­дыё. Та­ды га­рад­скі фут­боль­ны ста­ды­ён быў цал­кам за­поў­не­ны гле­да­ча­мі, і ўсе яны з за­хап­лен­нем ла­ві­лі гу­кі но­вай ме­ло­дыі…

Адзін за ад­ным пра­хо­дзі­лі но­выя фес­ты­ва­лі На­цы­я­наль­най пес­ні і паэ­зіі ў Ма­ла­дзеч­не, і на мно­гіх з іх за­паль­ва­лі­ся но­выя «зор­кі» бе­ла­рус­кай эст­ра­ды. Яшчэ са­мі не ве­да­ю­чы пра сваю бу­ду­чы­ню, яны па­чы­на­лі «ззяць» ме­на­ві­та тут. Вось і сё­ле­та кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў па­ра­да­ваў цэ­лай па­літ­рай яск­ра­вых і моц­ных га­ла­соў. Хто ве­дае, мо­жа ў той дзень бы­лі ад­кры­ты но­выя са­праў­ды знач­ныя для бе­ла­рус­кай эст­ра­ды ім­ёны?.. Пад­ста­вы ве­рыць у гэ­та ёсць, бо Гран-пры сё­ле­та быў пры­су­джа­ны. Яго атры­ма­ла Алі­на Мо­лаш з Мін­скай воб­лас­ці, ула­даль­ні­ца доб­ра па­стаў­ле­на­га, пра­фе­сій­на­га ва­ка­лу. Ра­дас­ці пе­ра­мож­цы, ка­лі яна атрым­лі­ва­ла прыз з рук мі­ніст­ра куль­ту­ры, не бы­ло кан­ца. Ві­да­воч­на, гэ­ты дзень яна за­пом­ніць на ўсё жыц­цё.

Пер­шае мес­ца жу­ры пры­су­дзі­ла Ка­ця­ры­не Шум­скай з Мін­ска, дзяў­чы­не з мяк­кім, пя­шчот­ным го­ла­сам, які вель­мі пры­ем­на слу­хаць. Хо­чац­ца зра­біць пра­гноз, што яе мы так­са­ма яшчэ па­чу­ем, і не раз. На дру­гім мес­цы, ра­зам з На­тал­ляй Ла­ма­кай з Ма­ла­дзеч­на раз­мяс­ціў­ся Ар­тур Мі­хай­лаў, так­са­ма ма­ла­дзе­ча­нец. На­га­да­ем, што гэ­ты хло­пец сё­ле­та прад­стаў­ляе Бе­ла­русь на кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў у Ві­цеб­ску! Да­рэ­чы, ужо коль­кі га­доў вя­дзец­ца раз­мо­ва пра тое, каб пе­ра­мож­ца ма­ла­дзе­чан­ска­га кон­кур­су прад­стаў­ляў на­шу кра­і­ну на «Сла­вян­скім ба­за­ры», ад­нак па­куль та­кая схе­ма яшчэ не за­пра­ца­ва­ла. Трэ­цяе мес­ца пры­су­дзі­лі Лі­дзіі За­блоц­кай з Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці і Анд­рэю Гры­гор'­е­ву з Гро­дзен­скай. Трэ­ба да­даць, што ўсе ўзна­га­ро­ды са­праў­ды за­слу­жа­ныя: слу­хаў бы і слу­хаў ма­ла­дых ар­тыс­таў, што за­гу­ча­лі ў Ма­ла­дзеч­не…

Быў і яшчэ адзін пры­ем­ны мо­мант на гэ­тым кон­кур­се — мож­на бы­ло па­чуць не­вя­до­мыя ра­ней бе­ла­рус­кія эст­рад­ныя пес­ні. Но­выя сло­вы, но­выя ме­ло­дыі, хоць і не хі­ты, але на род­най мо­ве. Бы­лі на­ват тво­ры, на­пі­са­ныя са­мі­мі вы­ка­наў­ца­мі. Мер­ка­ван­ні ша­ноў­на­га жу­ры ў да­чы­нен­ні да та­ко­га вы­ба­ру рэ­пер­ту­а­ру ра­зы­шлі­ся. Кам­па­зі­тар, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Эду­ард ЗА­РЫЦ­КІ за­ўва­жыў, што на гэ­ты раз на кон­кур­се гу­ча­ла шмат «са­ма­паль­ных» пе­сень — гэ­та ка­лі са­ма­дзей­ныя аў­та­ры пі­шуць сло­вы, са­мі ж ства­ра­юць му­зы­ку і ро­бяць аран­жы­роў­кі. Ха­ця і ся­род іх, па сло­вах кам­па­зі­та­ра, трап­ля­лі­ся доб­рыя тво­ры. Ад­нак ма­ла­дыя ар­тыс­ты, вы­кон­ва­ю­чы не кла­сі­ку, а не­вя­до­мыя пес­ні, на дум­ку За­рыц­ка­га, прай­гра­юць, бо ня­во­пыт­ных спе­ва­коў па­він­на пес­ня «цяг­нуць», а не яны пес­ню.

Ад­нак стар­шы­ня жу­ры, кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га ар­кест­ра, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Фін­берг з та­кім по­гля­дам ака­заў­ся не згод­ны і аца­ніў «на вы­дат­на» пра­цу ма­ла­дых аў­та­раў:

— У су­час­най му­зыч­най твор­час­ці на­зі­ра­юц­ца но­выя па­ды­хо­ды да ства­рэн­ня пе­сень. Тое спа­лу­чэн­не паэ­зіі і ме­ло­дый, якое мы па­чу­лі на кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў, мож­на на­зваць са­праў­ды цу­доў­ным. Но­вая тэ­ма­ты­ка і ме­ло­дыі — гэ­та той вы­нік, яко­га мы доў­га ча­ка­лі. Та­му ёсць пад­ста­вы лі­чыць, што і на­да­лей мы бу­дзем мець сваю род­ную бе­ла­рус­кую пес­ню. Да­рэ­чы, сё­ле­та ўпер­шы­ню на кан­цэр­це — ад­крыц­ці фес­ты­ва­лю — вы­сту­па­лі ўсе фі­на­ліс­ты кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў, на га­лоў­най сцэ­не ў лет­нім ам­фі­тэ­ат­ры. Гэ­та на­ша да­ні­на па­ва­гі і да­вер ма­ла­дым, тым, хто бу­дзе пра­цяг­ваць на­шу спра­ву пад­трым­кі і ства­рэн­ня бе­ла­рус­кай пес­ні, якую мы ро­бім ужо шмат га­доў.

Нех­та ска­заў ад­ной­чы, што доб­рыя вер­шы не­ка­лі аба­вяз­ко­ва ста­нуць пес­няй. Та­му без лі­та­ра­тур­на­га бло­ку на на­цы­я­наль­ным фес­ты­ва­лі абы­сці­ся бы­ло не­маг­чы­ма. Паэ­таў і пісь­мен­ні­каў, а так­са­ма пры­хіль­ні­каў іх твор­час­ці пры­ма­ла «Лі­та­ра­тур­ная гас­цёў­ня». Сё­ле­та яе ар­га­ні­зоў­ваў тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 3», які ў хут­кім ча­се пла­нуе транс­лі­ра­ваць не­ка­то­рыя яе най­больш ад­мет­ныя па­дзеі.

Вя­ду­чы­мі ім­прэ­зы бы­лі га­лоў­ны рэ­дак­тар га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» Тац­ця­на Сі­вец і ды­рэк­тар ра­дыё­стан­цыі «Бе­ла­русь» На­вум Галь­пя­ро­віч. Як заў­сё­ды, на сцэ­ну вы­хо­дзі­лі паэ­ты, чы­та­лі свае тво­ры, ад­нак на гэ­ты раз гле­да­чы ме­лі маг­чы­масць за­да­ваць твор­цам свае пы­тан­ні. Ся­род пе­сень, якія пра­гу­ча­лі на паэ­тыч­най су­стрэ­чы, — аў­тар­скі твор Кан­стан­ці­на Цы­буль­ска­га (да­рэ­чы, у яго ж вы­ка­нан­ні), а так­са­ма пес­ня на сло­вы Але­ся Ба­да­ка і му­зы­ку Але­ны Атраш­ке­віч у вы­ка­нан­ні Ка­ця­ры­ны Ла­зу­кі.

На­мес­нік га­лоў­на­га ды­рэк­та­ра тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3», адзін з ар­га­ні­за­та­раў фес­ты­валь­най пра­гра­мы Сяр­гей Ма­ка­рэй слуш­на за­ўва­жыў:

— Сён­ня мно­гія лю­дзі, се­дзя­чы ў ся­бе на кух­ні, ка­жуць: «А ці ёсць яна, бе­ла­рус­кая паэ­зія»? Гэ­так­са­ма і кам­па­зі­та­ры ча­сам сцвяр­джа­юць, што не пі­шуц­ца но­выя вер­шы. Паэ­ты ж смут­ку­юць, што ня­ма ка­му па­клас­ці іх сло­вы на му­зы­ку. Ка­лі яны зна­хо­дзяць адзін ад­на­го, то та­ды ра­зам па­чы­на­юць ка­заць, што ў нас ня­ма доб­рых вы­ка­наў­цаў. Та­му, каб ад­бы­ла­ся пес­ня, па­він­ны сыс­ці­ся ча­ты­ры склад­ні­кі: па­эт, кам­па­зі­тар, вы­ка­наў­ца, а так­са­ма гля­дац­кая за­па­тра­ба­ва­насць у гэ­тай кам­па­зі­цыі. Га­лоў­ная мі­сія фес­ты­ва­лю пес­ні і паэ­зіі — звес­ці іх ра­зам, да­па­маг­чы ўба­чыць адзін ад­на­го. І гэ­ты фес­ты­валь яе па­спя­хо­ва вы­кон­вае ўжо мно­гія га­ды.

Па­да­ец­ца, каб На­цы­я­наль­на­га фес­ты­ва­лю бе­ла­рус­кай пес­ні і паэ­зіі не іс­на­ва­ла, яго вар­та бы­ло б пры­ду­маць. Асаб­лі­ва ва ўмо­вах су­час­на­га гла­ба­ліс­тыч­на­га све­ту: ка­лі ты не ма­еш сва­ёй яск­ра­вай на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, зна­чыць, ця­бе ўво­гу­ле быц­цам ня­ма. І ка­лі мно­гія бе­ла­рус­кія ме­ла­ма­ны ез­дзяць у ін­шыя га­ра­ды і кра­і­ны, каб па­чуць сва­іх лю­бі­мых вы­ка­наў­цаў, ці не на­ды­шоў час бе­ла­ру­сам па­чаць ез­дзіць на фес­ты­валь у Ма­ла­дзеч­не, дзе гу­чаць на­шы лю­бі­мыя пес­ні, бо на род­най мо­ве?..

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.