Вы тут

Англічане пакідаюць мундзіяль. Наступныя — партугальцы?


«Звязда» падсумоўвае апошнія вынікі чэмпіянату свету ў тыднёвым спартыўным аглядзе

24-25

Група D. Галоўнай сенсацыяй другога тыдня футбольнага чэмпіянату стала паражэнне італьянскай зборнай ад костарыканцаў. Дзякуючы гэтай перамозе Коста-Рыка замацавала за сабой першае месца ў групе. У той жа час зборная Англіі, якая ў матчы другога тура саступіла Уругваю (1:2), страціла нават тэарэтычныя шанцы на праходжанне далей.

Група F. Зборная Босніі і Герцагавіны, якая на старце турніру дала бой аргенцінцам, у другім матчы саступіла Нігерыі 0:1 і страціла шанцы на плэй-оф. Самі ж аргенцінцы з такім жа лікам перайгралі іранцаў і ўжо гарантавалі сабе выхад у 1/8. Матч атрымаўся, на здзіўленне, складаным. Ліянэль Месі толькі на першай хвіліне дадатковага часу паразіў вароты саперніка.

Група Е. Французская каманда працягвае радаваць сваіх балельшчыкаў. Матч супраць швейцарцаў мог скончыцца з разгромным для «крыжаносцаў» лікам — 0:5. Але ў самай канцоўцы сустрэчы «альпійцы» двойчы паразілі вароты французаў. Тым не менш падапечныя Дзідзье Дэшама з найлепшай рэзультатыўнасцю ўзначальваюць сваю групу і ўжо рыхтуюцца да гульняў плэй-оф. Адзначым, што форвард зборнай Карым Бензема разам з галандцамі Робінам Ван Персі і Ар'енам Рабэнам узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату.

Група G. Між іншым, нямецкі футбаліст Міраслаў Клозэ, які забіў выратавальны гол у вароты ганцаў і параўняў лік у матчы (2:2), дагнаў Крышціяну Раналду ў спісе рэкардсменаў чэмпіянатаў свету па колькасці галоў. А вось каманда Раналду знаходзіцца на мяжы «вылету» з чэмпіянату. Каб працягнуць барацьбу на турніры, зборнай Партугаліі трэба абыгрываць зборную Ганы. Пры гэтым амерыканцы павінны саступіць зборнай Германіі.

Група H. Бельгійцы пацвярджаюць статус «ценявых фаварытаў». Падапечныя Марка Вільматса на апошніх хвілінах вырвалі перамогу ў расіян (вылучыўся 19‑гадовы форвард Дзівок Арыджы) і такім чынам аформілі выхад у 1/8 фіналу. Аднак, нягледзячы на паражэнне, галоўны трэнер зборнай Расіі Фабіа Капэла застаўся задаволеным гульнёй сваёй каманды. «Мне здаецца, што мы добра гулялі, і ў першым тайме ў нас былі добрыя магчымасці, але хапала памылак у апошнім пасе. У другім тайме каманда дамінавала на полі. Бельгійцы ж даказалі, што яны — непрадказальная каманда, асабліва калі гуляе агрэсіўна. Шкада, што адзін гол вырашыў вынік сустрэчы».

Группа B. Зборныя Чылі і Галандыі ў вочным паядынку разыграюць першае месца ў сваёй групе. Абедзве каманды перайгралі зборныя Іспаніі і Аўстраліі і запісалі на свой рахунак па 6 ачкоў.

Группа А. Падобная сітуацыя і ў групе гаспадароў мундзіялю. Каманды Бразіліі і Мексікі з чатырма ачкамі пакуль утрымліваюць першае і другое месца адпаведна. Але ім на пяткі наступае зборная Харватыі. У матчы другога тура балканцы разграмілі камерунцаў — 4:0 (дубль на рахунку Марыа Манджукіча). Больш чым важкая заяўка на далейшую барацьбу за пуцёўку ў плэй-оф.

Група С. Выдатную форму дэманструе яшчэ адна лаціна-амерыканская каманда — зборная Калумбіі. Падапечныя Хасэ Пекермана, атрымаўшы ўпэўненую перамогу над івуарыйцамі (2:1), выйшлі ў 1/8 фіналу. У плэй-оф калумбійцы пазмагаюцца альбо са зборнай Італіі, альбо з камандай Уругвая.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.