Вы тут

Фар­бы Ку­пал­ля


На свя­це ў Алек­санд­рыі спя­ва­лі, тан­ца­ва­лі і шу­ка­лі па­па­раць-квет­ку

Ня­гле­дзя­чы на тое, што на ку­паль­скі фес­ты­валь «Алек­санд­рыя пры­мае гас­цей» увя­лі да­дат­ко­выя рэй­сы, ма­гі­лёў­скі цяг­нік эка­ном-кла­са да Ор­шы на­гад­ваў га­рад­скі аў­то­бус у час пік. Цяж­ка пад­лі­чыць, коль­кі на­ро­ду пры­еха­ла на свя­та ў Алек­санд­рыю. Ад­ных толь­кі май­строў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны бы­ло ка­ля 1,5 ты­ся­чы.

1

Па тра­ды­цыі, свя­та на сва­ёй ра­дзі­ме на­ве­даў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, па­ве­дам­ляе прэс-служба Прэ­зі­дэн­та. Звяр­та­ю­чы­ся з пры­ві­таль­ным сло­вам да пры­сут­ных, кі­раў­нік дзяр­жа­вы ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што свя­та «Ку­пал­ле» ў Алек­санд­рыі тра­ды­цый­на слу­жыць ума­ца­ван­ню адзін­ства на­ро­даў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. «Яшчэ ў ча­сы Ста­ра­жыт­най Ру­сі на­шы прод­кі ра­зам за­клад­ва­лі асно­вы дзяр­жаў­нас­ці і ра­зам аба­ра­ня­лі Ра­дзі­му ад ін­ша­зем­ных за­хоп­ні­каў. І по­тым, на пра­ця­гу ста­год­дзяў, адзін­ства ўсход­не­сла­вян­скіх на­ро­даў слу­жы­ла кры­ні­цай на­шай ду­хоў­най сі­лы».

У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт асоб­на спы­ніў­ся на сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, ад­зна­чыў­шы, што «сён­ня сла­вян­скае адзін­ства да­ло рас­ко­лі­ну, і вель­мі сур'­ёз­ную». «Мы па­він­ны зра­біць усё, каб як ма­га хут­чэй урэ­гу­ля­ваць сі­ту­а­цыю ва Укра­і­не, пры­клаў­шы ўся­ля­кія на­ма­ган­ні, каб спы­ніць бра­та­за­бой­чую вай­ну», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ад твор­чых ка­лек­ты­ваў да бард-ры­бал­кі

Для тых, хто ні­ко­лі не быў на ку­паль­скім свя­це ў Алек­санд­рыі, ад­ра­зу па­тлу­ма­чу. Вя­лі­кі луг на ўзбя­рэж­жы Дняп­ра на 2 дні пе­ра­ўтва­ра­ец­ца ў аў­та­ном­ны га­ра­док з кан­цэрт­ны­мі пля­цоў­ка­мі, сель­скі­мі пад­вор­ка­мі, май­стэр­ня­мі, ка­вяр­ня­мі, заа­са­дам і на­ват лаз­ня­мі. Сё­ле­та ў ме­ра­пры­ем­стве пры­маў удзел ці­ка­вы ма­гі­лёў­скі пра­ект — бард-ры­бал­ка, які пры­ехаў сю­ды са сва­і­мі па­ста­ян­ны­мі гас­ця­мі, на­кшталт вя­до­ма­га ў кра­і­не па­рыль­шчы­ка Ге­на­дзя Ма­ро­за, спе­ва­ка­мі і на­ват… ва­да­ёмам. У вя­лі­кую ёміс­тасць адзін са спон­са­раў бард-ры­бал­кі за­пус­ціў кар­паў і ка­ра­сёў. Усе ах­вот­ныя маг­лі за вель­мі сім­ва­ліч­ную пла­ту — 15 ты­сяч руб­лёў — па­спра­ба­ваць ла­віць ры­бу ру­ка­мі.

Тым, хто зай­ма­ец­ца ці толь­кі збі­ра­ец­ца за­няц­ца жы­вё­ла­га­доў­ляй, бы­ло ці­ка­ва за­зір­нуць на вы­ста­ву сель­гас­да­сяг­нен­няў. Там прад­стаў­ні­кі роз­ных гас­па­да­рак дэ­ман­стра­ва­лі пле­мян­ных ко­ней, ка­роў, аве­чак і на­ват стра­у­саў. Шчыль­ным ко­лам да­рос­лыя і ма­лыя аб­сту­пі­лі клет­кі з лі­сі­цай-чар­на­бур­кай, нор­кай, пяс­цом.

Але асноў­ныя пло­шчы бы­лі ад­ве­дзе­ны ме­на­ві­та пад ганд­лё­выя ра­ды, дзе ра­зам з на­род­ны­мі май­стра­мі свае вы­ра­бы пра­па­ноў­ва­лі прад­пры­ем­ствы лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці і спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі. Асаб­лі­ва шмат бы­ло бо­чак з ква­сам, ад якіх на­род не ады­хо­дзіў. Яно і зра­зу­ме­ла: з на­двор'­ем вель­мі па­шчас­ці­ла. На­строй уз­ды­ма­лі твор­чыя ка­лек­ты­вы роз­ных кра­ін.

Упер­шы­ню ўдзел у свя­це пры­ма­ла мал­даў­ская дэ­ле­га­цыя. Ан­самбль пес­ні і тан­ца «Дюз-ава» пры­вёз на­чаль­нік куль­ту­ры і ту­рыз­му Га­га­у­зіі Ва­сіль Іван­чук. «Мы па­спе­лі па­бы­ваць у Баб­руй­ску на фес­ты­ва­лі «Вя­нок друж­бы», а ця­пер пры­еха­лі ў Алек­санд­рыю. Даў­но су­пра­цоў­ні­ча­ем з Ма­гі­лё­вам, але не па­спя­ва­ем здзіў­ляц­ца та­кой раз­на­стай­нас­ці куль­тур­ных ме­ра­пры­ем­стваў, якія тут іс­ну­юць», — па­дзя­ліў­ся ўра­жан­ня­мі Ва­сіль Ры­го­ра­віч.

Ра­сій­скія мат­рош­кі і ўкра­ін­скія вы­шы­ван­кі

Тры кір­ма­шы — Алек­санд­рый­скі, Ні­жа­га­род­скі і Са­ро­чын­скі, якія раз­мяс­ці­лі­ся по­бач адзін з ад­ным, мож­на бы­ло па­знаць па ад­па­вед­най рас­фар­боў­цы і сця­га­мі над імі. Але на­ват ка­лі б гэ­тых пры­кмет не бы­ло, ні­хто б не зблы­таў тра­ды­цый­ныя рус­кія мат­рош­кі з укра­ін­скі­мі вы­шы­ван­ка­мі ці бе­ла­рус­кі­мі ва­лён­ка­мі.

Мі­хай­ла Па­кі­да­нец, за­слу­жа­ны май­стар на­род­най твор­час­ці Укра­і­ны, пры­вёз з Чар­наў­цоў ка­лек­цыю сва­іх вы­шы­ва­нак з ар­на­мен­та­мі роз­ных эт­на­гра­фіч­ных зон Укра­і­ны. Яго ма­ці бы­ла знат­най вы­шы­валь­шчы­цай, і сам ён вось ужо амаль паў­ве­ка зай­ма­ец­ца гэ­тым ра­мяст­вом. Да 200‑год­дзя Та­ра­са Шаў­чэн­кі Мі­хай­ла Ры­го­ра­віч вы­шыў аж 22 руч­ні­кі. На гэ­та спат­рэ­бі­ла­ся 8 га­доў. А да 199‑й га­да­ві­ны паэ­та ён зра­біў 2 вя­лі­кія за­па­ве­ты, якія так­са­ма пры­вёз па­ка­заць на ку­паль­скае свя­та ў Алек­санд­рыю. Да­рэ­чы, ра­бо­ты мож­на бы­ло толь­кі па­гля­дзець: яны з'яў­ля­юц­ца куль­тур­най каш­тоў­нас­цю Укра­і­ны.

— У нас агуль­ныя сла­вян­скія ка­ра­ні, — ка­жа ён. — На­ват у на­шых вы­шы­ван­ках су­стра­ка­юц­ца тыя ж ар­на­мен­таль­ныя эле­мен­ты, што і ў вас.

Аб тым, што ў на­шых на­ро­даў шмат агуль­на­га, ка­за­лі і бе­ла­рус­кія май­стры.

— Я вель­мі здзі­віў­ся, ка­лі ўба­чыў ва ўкра­ін­скіх ка­лег па­доб­ныя на на­шы гай­та­ны з бі­се­ру, — пры­знаў­ся рэз­чык па дрэ­ве, а па су­мя­шчаль­ніц­тве ды­рэк­тар Ар­шан­ска­га до­ма ра­мёст­ваў Ула­дзі­мір Са­ка­лоў. — Ра­мяст­во не дае пе­ра­пы­ніц­ца су­вя­зі ча­соў, пе­рад­аец­ца ад па­ка­лен­ня да па­ка­лен­ня. І тое, што май­стры, не да­маў­ля­ю­чы­ся, ро­бяць вель­мі па­доб­ныя рэ­чы, шмат аб чым га­во­рыць. Нас з Укра­і­най аб'­яд­ноў­вае сла­вян­ская твор­часць, і гэ­та­га ні­ко­лі не ад­бя­рэш.

— У нас ад­но мыс­лен­не, — да­даў Ула­дзі­мір Ва­ран­чак, за­слу­жа­ны май­стар на­род­най твор­час­ці Укра­і­ны, ды­рэк­тар Віж­ніц­кай мас­тац­кай шко­лы з Іва­на-Фран­коў­скай воб­лас­ці. — І ідэа­лы агуль­ныя. Мае зна­ё­мыя пра­сі­лі пры­вез­ці бе­ла­рус­кія га­зе­ты. Вель­мі хо­чац­ца ве­даць, як тут да нас ста­вяц­ца. Нель­га ве­рыць роз­ным пад­бух­тор­шчы­кам. Укра­ін­цы, бе­ла­ру­сы і рус­кія — бра­тэр­скія на­ро­ды. Хі­ба ж нас мож­на па­сва­рыць?

Са­праўд­ную вы­ста­ву ва­ен­най тэх­ні­кі ар­га­ні­за­ваў ма­гі­лёў­скі пра­флі­цэй № 2, пры якім пра­цуе гур­ток тэх­ніч­най твор­час­ці. Ру­ка­мі на­ву­чэн­цаў пад кі­раў­ніц­твам май­строў зроб­ле­ны скла­да­ныя аў­та­ма­дэ­лі. Пры­чым гэ­та ко­піі ары­гі­на­лаў, толь­кі ў па­мен­ша­ным маш­та­бе.

Ме­на­ві­та ў тых ганд­лё­вых ра­дах, дзе свае ра­бо­ты дэ­ман­стра­ва­лі ка­ле­джы і шко­лы-ін­тэр­на­ты, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» спат­ка­ла мі­ніст­ра куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­ры­са Свят­ло­ва.

— Я звы­чай­на ў гэ­тых май­строў на­бы­ваю су­ве­ні­ры, — пры­знаў­ся ён. — На кір­ма­шы іх шмат, але пад­трым­лі­ваю тых, ка­му асаб­лі­ва па­трэб­ны гро­шы. На­огул, гэ­тае свя­та вель­мі пры­го­жае. Та­кое ўра­жан­не, што яно год ад го­ду на­бі­рае аба­ро­ты, як той паў­на­вод­ны Днепр, на бе­ра­зе яко­га гу­дзіць кір­маш. Вель­мі моц­ны му­зыч­ны склад­нік фес­ты­ва­лю, шмат раз­на­стай­ных пад­вор­каў…

Свя­та буль­бы і «Ула­дар ся­ла»

Буль­бы на свя­це і на­са­мрэч бы­ло шмат. Пры­нам­сі, у вы­гля­дзе страў, якія прэ­зен­та­ва­лі ра­ё­ны Ма­гі­лёў­шчы­ны. Асі­по­віц­кія гас­па­ды­ні пры­га­та­ва­лі фар­шы­ра­ва­ныя буль­бя­ныя лап­ці­кі, ад ад­на­го ві­ду якіх па­чы­на­лі ця­чы слінь­кі. З ты­мі, хто ці­ка­віў­ся бе­ла­рус­кай кух­няй, шчы­ра дзя­лі­лі­ся рэ­цэп­та­мі. А ар­тыс­ты сель­скіх клу­баў зра­бі­лі да свя­та кас­цю­мы буль­бы, у якіх вы­тан­цоў­ва­лі ка­ля сва­іх пад­вор­каў.

Шмат ча­го ка­рыс­на­га мож­на бы­ло да­ве­дац­ца на гу­сі­ным пад­вор­ку, дзе сель­скі Дом куль­ту­ры з кас­цю­ко­віц­ка­га аг­ра­га­рад­ка Бе­лая Дуб­ро­ва прэ­зен­та­ваў гу­сі­ны аб­рад. Ад ах­вот­ных паў­дзель­ні­чаць у гу­сі­ных гон­ках ад­бою не бы­ло. Ды і ві­до­ві­шча, ка­лі гус­ка ў чыр­во­най спад­ні­цы бя­жыць на­вы­пе­рад­кі з гу­са­ком у сі­нім галь­шту­ку, за­хап­ляль­нае.

Упер­шы­ню ў рам­ках Ку­пал­ля прай­шоў пле­нэр па драў­ля­най скульп­ту­ры. Пла­ну­ец­ца, што леп­шыя вы­ра­бы зой­муць да­стой­нае мес­ца на ву­лі­цах Шкло­ва і аг­ра­га­рад­ка Алек­санд­рыя.

Ці­ка­ва бы­ло на­зі­раць за спа­бор­ніц­тва­мі ма­ла­дых ся­лян­скіх сем'­яў, пе­ра­мож­цаў аб­лас­но­га эта­пу рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Ула­дар ся­ла». За паль­му пер­шын­ства зма­га­ла­ся 8 сем'­яў з роз­ных ра­ё­наў.

Шмат лю­дзей ва­кол ся­бе са­бра­лі ма­біль­ныя лаз­ні, асаб­лі­ва тая, дзе за праз­рыс­тай віт­ры­най пра­во­дзі­лі май­стар-клас па­рыль­шчы­кі між­на­род­най аса­цы­я­цыі лаз­не­ва­га мас­тац­тва. «А як ту­ды тра­піць?» — ці­ка­ві­ла­ся жан­чы­на, якой так­са­ма ха­це­ла­ся па­спра­ба­ваць лёг­кай па­ры. Нех­та пад­ка­заў: «Пла­ці 100 ты­сяч — і ты на­ступ­ная».

Вось на што не шка­да­ваў гро­шы на­род, дык гэ­та на шаш­лы­кі і вы­печ­ку, якія пра­па­ноў­ва­лі роз­ныя рай­па. 100 гра­маў шаш­лы­ку каш­та­ва­ла ад 18 000 (ку­ры­ны) да 30 000 (сві­ны) руб­лёў. А вось цу­ке­рак мож­на бы­ло на­ес­ці­ся і да­рам. Трэ­ба бы­ло толь­кі блі­жэй тры­мац­ца да дзяў­чы­нак у чыр­во­ных ка­пя­лю­шы­ках ад фаб­ры­кі «Ка­му­нар­ка».

Шмат гле­да­чоў са­бра­ла­ся ка­ля мі­ні-іпад­ро­ма, дзе свае маг­чы­мас­ці дэ­ман­стра­ва­лі вы­ха­ван­цы кон­на­спар­тыў­най шко­лы. А ка­лі ў не­ба ўзня­лі­ся са­ма­лё­ты Ма­гі­лёў­ска­га аэ­ра­клу­ба, на­ват май­стры кі­ну­лі свае па­лат­кі, каб па­лю­ба­вац­ца фі­гу­ра­мі вы­со­ка­га пі­ла­та­жу. Дух зай­ма­ла ад та­го, як са­ма­лёт, на­браў­шы вы­шы­ню, ны­раў у пі­ке, а по­тым зноў уз­ні­маў­ся ўверх. Пад ка­нец прад­стаў­лен­ня ў не­бе з'я­ві­лі­ся па­ра­шу­тыс­ты, якія раз­гар­ну­лі ў па­вет­ры вя­лі­кі бе­ла­рус­кі сцяг.

У рам­ках свя­та «Ку­пал­ле‑2014» Ма­гі­лёў­ская ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вая па­ла­та пра­вя­ла Дзень ганд­лё­ва­га са­вет­ні­ка, ку­ды за­пра­сі­ла прад­стаў­ні­коў 28 дып­мі­сій. Пе­рад тым, як на­ве­даць ку­паль­скі кір­маш, яны па­бы­ва­лі ў ма­гі­лёў­скай ра­ту­шы на прэ­зен­та­цыі эка­на­міч­на­га, ін­вес­ты­цый­на­га і ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­я­лу Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. У гэ­ты ж дзень гас­цям па­ка­за­лі асноў­ныя аб'­ек­ты Шкло­ўска­га ра­ё­на — за­вод га­зет­най па­пе­ры, прад­пры­ем­ства «До­ма­бу­да­ван­не» і ААТ «Алек­санд­рый­скае».

— З па­тэн­цы­я­лам рэ­гі­ё­на азна­ё­мі­лі­ся прад­стаў­ні­кі больш за 20 кра­ін, ся­род якіх Літ­ва, Лат­вія, Фран­цыя, В'ет­нам, кра­і­ны Ла­цін­скай Аме­ры­кі, — ад­зна­чыў стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай Ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты Мі­ха­іл Мят­лі­каў. — Гэ­та ганд­лё­выя са­вет­ні­кі, якія да­вя­дуць ін­фар­ма­цыю да біз­нес-та­ва­рыст­ваў сва­іх кра­ін.

Днепр — ра­ка сяброўства

Пад та­кім лейт­ма­ты­вам пра­хо­дзі­ла ўсё свя­та. Асаб­лі­ва гэ­та ідэя пад­крэс­лі­ва­ла­ся пад­час вя­лі­ка­га га­ла-кан­цэр­та, у якім пры­ма­лі ўдзел ар­тыс­ты Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Гас­цей і ўдзель­ні­каў па­він­ша­ваў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Гэ­тае свя­та ста­ла ад­ным з га­лоў­ных у кра­і­не, ад­зна­чыў ён. І на­ват тое мес­ца, якое абра­на для яго пра­вя­дзен­ня, сім­ва­ліч­на. Алек­санд­рыя як­раз зна­хо­дзіц­ца на бе­ра­зе Дняп­ра, дзе пра­хо­дзіў зна­ка­мі­ты ста­ра­жыт­ны ганд­лё­вы шлях «з ва­ра­гаў у грэ­кі». Тут прад­стаў­ні­кі роз­ных на­цый і куль­тур аб­мень­ва­лі­ся не толь­кі та­ва­ра­мі, але і ідэ­я­мі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў над­зею на тое, што Днепр на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца ра­кой сяброўства па­між ты­мі на­ро­да­мі, якія жы­вуць на яго бе­ра­гах.

На вя­лі­кай сцэ­не вы­сту­пі­лі май­стры мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. У кан­цэр­це пры­ма­лі ўдзел На­дзея Баб­кі­на і ан­самбль «Рус­кая пес­ня», гурт «Іва­нуш­кі Іnternatіonal», пе­ра­мож­ца тэ­ле­пра­ек­та «Го­лас» Сяр­гей Ваўч­коў, удзель­ні­ца «Еў­ра­ба­чан­ня‑2009» Анас­та­сія Пры­ходзь­ка. Вір­ту­оз­ную іг­ру пра­дэ­ман­стра­ва­лі гар­ма­ніс­ты. Бы­ла ство­ра­на пра­гра­ма «Грай, гар­мо­нік Ма­гі­лёў­шчы­ны!» з удзе­лам му­зы­кан­таў ра­сій­ска­га цэнт­ра «Іг­рай, гар­мо­нік!» імя Ге­на­дзя За­ва­ло­кі­на і ар­кест­ра на­род­ных ін­стру­мен­таў імя Ле­а­ні­да Іва­но­ва Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі.

Пры­го­жым эпі­ло­гам пер­ша­га дня стаў вя­лі­кі фе­ер­верк і нач­ная дыс­ка­тэ­ка з удзе­лам гур­та «Іва­нуш­кі Іnternatіonal». А 6 лі­пе­ня га­лоў­най па­дзе­яй свя­та ста­ла ўра­чыс­тае ўша­на­ван­не пе­ра­да­ві­коў сель­скай гас­па­дар­кі і пе­ра­мож­цаў твор­чых кон­кур­саў.

2345

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.