Вы тут

Кра­дзеж з «Ба­бу­лі­на­га дво­ры­ка»


З Гро­дзен­ска­га заа­пар­ка знік­ла насуха, але яе ўжо вяр­ну­лі «да­ха­ты»

У Гро­дзен­скім заа­пар­ку ад­бы­ло­ся бес­прэ­цэ­дэнт­нае зда­рэн­не: укра­лі дзі­ця­ня на­су­хі — ма­лень­ка­га пу­шыс­та­га звяр­ка з доў­гім но­сам і па­ла­са­тым хвас­том. Па­вод­ле звес­так ад­дзя­лен­ня ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў УУС Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, за кра­дзеж жы­вё­лы за­вя­лі кры­мі­наль­ную спра­ву ў да­чы­нен­ні да 42-га­до­ва­га гро­дзен­ца.

3На тэ­ры­то­рыі заа­пар­ка муж­чы­ну за­ці­ка­віў так зва­ны «Ба­бу­лін дво­рык», дзе ўтрым­лі­ва­юц­ца бяс­крыўд­ныя для на­вед­валь­ні­каў жы­вё­лы «дзі­ця­ча­га» ўз­рос­ту, у тым лі­ку і на­су­хі. У асноў­ным ту­ды пры­хо­дзяць дзе­ці, але не за­ба­ра­ня­ец­ца і да­рос­лым. Як і гэ­та­му муж­чы­ну, які, па сло­вах ві­да­воч­цаў, доў­га гла­дзіў звяр­ка, раз­маў­ляў з ім. А по­тым, ка­лі жы­вёл пе­ра­ліч­ва­лі, ака­за­ла­ся, што знік­ла ад­но дзі­ця­ня на­су­хі.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Гро­дзен­ска­га заа­пар­ка Ві­таль Гу­мен­ны ка­жа, што ў «Ба­бу­лін дво­рык» ёсць асоб­ны ўва­ход, які за­чы­ня­ец­ца. Кра­дзя­жоў ад­туль ні­ко­лі не бы­ло. Ка­лі лас­ка, мож­на па­гла­дзіць жы­вё­лу, па­гу­ляць з ёй...

Спа­чат­ку, ка­лі пас­ля пе­ра­лі­ку на­сель­ні­каў «Ба­бу­лі­на­га дво­ры­ка» вы­свет­лі­ла­ся, што ад­на­го з дзі­ця­нят на­су­хі не ха­пае, ду­ма­лі, што яно не­ку­ды збег­ла. Але не вы­клю­ча­лі і кра­дзеж, што па­цвер­дзі­ла­ся пры зна­ём­стве з аб'­ява­мі ў ін­тэр­нэ­це. Тым жа ве­ча­рам бы­ла зме­шча­на аб'­ява аб про­да­жы жы­вё­лы, якая па апі­сан­ні бы­ла па­доб­най на на­су­ху з Гро­дзен­ска­га заа­пар­ка. А по­тым апе­ра­тыў­на спра­ца­ва­лі пра­ва­ахоў­ні­кі з Ле­нін­ска­га рай­ад­дзе­ла мі­лі­цыі Грод­на: ужо на на­ступ­ны дзень на­су­ху вяр­ну­лі ў заа­парк.

— За гэ­та я ўдзяч­ны ра­бот­ні­кам на­шай вет-
с­луж­бы і след­чым, якія апе­ра­тыў­на за­тры­ма­лі зла­мыс­ні­ка (па ма­ёй ін­фар­ма­цыі, на про­да­жы жы­вё­лы ён ха­цеў за­ра­біць ка­ля 600 до­ла­раў), па­коль­кі паў­та­ра­ме­сяч­нае дзі­ця­ня на­су­хі зна­хо­дзі­ла­ся на спе­цы­яль­ным рэ­жы­ме карм­лен­ня. Яму не па­ды­хо­дзіць звы­чай­нае ма­ла­ко з кра­мы, па­трэб­ны пэў­ныя ві­та­мін­ныя да­баў­кі. Як вы­свет­лі­ла­ся, жы­вё­лу ўсё ж па­спе­лі па­кар­міць ма­га­зін­ным ма­ла­ком, але, на шчас­це, ад­моў­ных на­ступ­стваў з-за па­ру­шэн­ня рэ­жы­му хар­ча­ван­ня па­куль не на­зі­ра­ец­ца. Дзі­ця­ня на­су­хі, што ім улас­ці­ва, па­во­дзіць ся­бе вель­мі ак­тыў­на, доб­ра есць, — ка­жа Ві­таль Гу­мен­ны.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.