Вы тут

Ра­га­ты «ўдзель­нік» пар­ты­зан­ска­га па­ра­да


16 лі­пе­ня 1944 го­да ў вы­зва­ле­ным Мін­ску ад­быў­ся адзі­ны ў гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най пар­ты­зан­скі па­рад. Як жа яны імк­ну­лі­ся, яго ўдзель­ні­кі, ча­ка­ніць крок пе­рад ім­пра­ві­за­ва­най тры­бу­най! Га­ло­вы гор­да пад­ня­ты. Го­нар у ва­чах. Па­ста­ва «ў струн­ку». У ру­ках схуд­не­лых пар­ты­зан — са­мая раз­на­стай­ная ка­лек­цыя зброі, у тым лі­ку ўзо­ры, вы­раб­ле­ныя ляс­ны­мі ўмель­ца­мі. Удзель­ні­каў па­ра­да су­стра­ка­лі з за­хап­лен­нем. Усе яны бы­лі пе­ра­мож­ца­мі. І хоць да кан­ца вай­ны за­ста­ва­ла­ся яшчэ дзе­вяць ме­ся­цаў, бе­ла­рус­кі на­род ужо свят­ка­ваў пе­ра­мо­гу — па­збаў­лен­не кра­і­ны ад гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі.

4Са­праў­ды, на гэ­тым зна­ка­мі­тым па­ра­дзе ўсё бы­ло па­важ­на і свя­точ­на. Але не абы­шло­ся без кур'­ё­зу. У ад­ной з ка­лон за кі­ру­ю­чым са­ста­вам атра­да «Ба­раць­ба» пар­ты­зан­скай бры­га­ды «На­род­ныя мсці­ўцы» ішоў... сі­ва­ба­ро­ды ка­зёл у фу­раж­цы ня­мец­ка­га афі­цэ­ра. Вы­гля­даў ён да­во­лі за­баў­на: на гру­дзях «кра­са­ва­лі­ся» фа­шысц­кія ор­дэ­ны і ме­да­лі, на ле­вым бо­ку ві­се­ла ра­кет­ні­ца, на пра­вым — са­ні­тар­ная сум­ка. За­вяр­ша­лі воб­раз вя­лі­кія аку­ля­ры. Пры­бра­нае пар­на­ка­пыт­нае зня­ла та­ды ва­ен­ная кі­на­хро­ні­ка, дзя­ку­ю­чы ча­му ра­га­ты ўдзель­нік па­ра­да тра­піў у гіс­то­рыю, як га­во­рыц­ца, на ста­год­дзі.

Ча­му ўсё ж та­кі жы­вё­ла з'я­ві­ла­ся пад­час гэ­тай гіс­та­рыч­най па­дзеі? На­вош­та, ды і на­огул, хто пры­ду­маў гэ­ты «ход... каз­лом»? У по­шу­ках ад­ка­заў на гэ­тыя пы­тан­ні да­во­дзі­ла­ся чуць са­мыя не­ве­ра­год­ныя гіс­то­рыі. У тым лі­ку, што, маў­ляў, ка­зёл быў «пра­пі­са­ны ў сцэ­на­рыі» як сім­вал зры­ну­та­га фа­шыз­му ў Бе­ла­ру­сі.

Усе кроп­кі над «і» ў свой час да­па­мог мне рас­ста­віць Аляк­сей Фі­ла­таў, ча­ла­век-ле­ген­да, без уся­ля­ка­га пе­ра­боль­шан­ня. З 1938 го­да ён зна­хо­дзіў­ся ў ра­дах Чыр­во­най Ар­міі. У ве­рас­ні 1939-га, ужо афі­цэ­рам, ён вы­зва­ляў За­ход­нюю Бе­ла­русь, за­тым ва­я­ваў з фі­на­мі, на Ка­рэль­скім пе­ра­шый­ку, удзель­ні­чаў у пра­ры­ве лі­ніі Ма­нер­гей­ма і ава­ло­дан­ні Вы­бар­гам. У га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най ён пры­маў ак­тыў­ны ўдзел у пар­ты­зан­скім ру­ху, быў ка­ман­дзі­рам пар­ты­зан­ска­га атра­да «Ба­раць­ба». Та­го са­ма­га, яко­му бы­ло да­ве­ра­на ад­крыць зна­ка­мі­ты па­рад у скла­дзе пар­ты­зан­скай бры­га­ды «На­род­ныя мсці­ўцы» імя Ва­сі­ля Ва­ра­нян­ска­га.

Па­вод­ле ўспа­мі­наў Аляк­сея Фі­ла­та­ва, з'я­віў­ся ка­зёл у пар­ты­зан­скім атра­дзе «Ба­раць­ба» во­сен­ню 1943 го­да пас­ля раз­гро­му ня­мец­ка­га гар­ні­зо­на на чы­гу­нач­най стан­цыі Ку­ра­нец. Та­ды пар­ты­за­ны зні­шчы­лі больш за 150 па­лі­ца­яў і фа­шыс­таў, элект­ра­стан­цыю, склад га­ру­ча­га, бу­ды­нак па­лі­цэй­скай упра­вы і жан­дар­ме­рыі. Да­ста­лі­ся ім і доб­рыя тра­феі: ма­та­цык­лы, аў­та­ма­бі­лі, зброя і бо­еп­ры­па­сы. Там жа апы­нуў­ся і бяз­до­мны ху­ды ка­зёл, яко­га пар­ты­за­ны за­бра­лі з са­бой у лес і па­ста­ві­лі на за­бес­пя­чэн­не. Кар­мі­лі жы­вё­лу тым, што елі са­мі. Не­ўза­ба­ве Ма­лы (так на­зва­лі каз­ла) стаў усе­агуль­ным улю­бён­цам пар­ты­зан.

Свой хлеб ка­зёл ад­пра­цоў­ваў сум­лен­на. На­роў­ні са сва­і­мі апе­ку­на­мі ён удзель­ні­чаў у ба­я­вых апе­ра­цы­ях. Пад аг­нём у ад­кры­тую ён заў­сё­ды ішоў за сан­ін­струк­та­рам, пе­ра­но­ся­чы на ба­ку са­ні­тар­ную сум­ку з ме­ды­ка­мен­та­мі. Як са­праўд­ны «ба­я­вы ся­бар» Ма­лы ўдзель­ні­чаў у пра­ры­ве бла­ка­ды бры­га­ды «На­род­ныя мсці­ўцы», а паз­ней, як вы­свет­лі­ла­ся, і ў пар­ты­зан­скім па­ра­дзе ў Мін­ску. Ха­дзі­лі яшчэ ле­ген­ды, што быц­цам пар­ты­за­ны вы­мень­ва­лі на пры­ру­ча­на­га каз­ла ў на­сель­ніц­тва зброю і харч, а ён усё роў­на по­тым уця­каў і вяр­таў­ся да ляс­ных сал­дат.

Па ўспа­мі­нах Аляк­сея Мац­ве­е­ві­ча, бры­га­да «На­род­ныя мсці­ўцы», у склад якой ува­хо­дзіў атрад Фі­ла­та­ва, пры­бы­ла ў ста­лі­цу за пяць дзён да па­чат­ку пар­ты­зан­ска­га па­ра­да. Трэ­ні­роў­кі з ра­ні­цы да ве­ча­ра пра­хо­дзі­лі ў ра­ё­не цаг­ля­на­га за­во­да. З пры­чы­ны та­го, што атрад Фі­ла­та­ва на трэць скла­даў­ся з сал­дат-акру­жэн­цаў і ў стра­я­вым пла­не яны вы­гля­да­лі лепш за ін­шых, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ме­на­ві­та атра­ду «Ба­раць­ба» ад­крыць пар­ты­зан­скі па­рад. На­ту­раль­на, ні ка­ман­дзір Аляк­сей Фі­ла­таў, ні ка­мі­сар атра­да Ва­сіль Ман­ні­каў не збі­ра­лі­ся ста­віць у строй упёр­тае пар­на­ка­пыт­нае. Больш за тое, ка­лі б яны ве­да­лі, што на гэ­тым па­дзей­ным ме­ра­пры­ем­стве зда­рыц­ца вось та­кі «ход... каз­лом», не­су­мнен­на, ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ні­лі б гэ­та ра­біць сва­ім пад­на­ча­ле­ным. А Ма­ло­га без да­зво­лу ўзя­лі з са­бой ра­да­выя пар­ты­за­ны. І, маг­чы­ма, пры­бра­ная жы­вё­ла прай­шла б у па­рад­най ка­ло­не ні­кім не­за­ўва­жа­най (каз­ла вя­лі на па­вад­ку), ка­лі б не вы­пад­ко­вае зда­рэн­не.

Па­вод­ле слоў Фі­ла­та­ва, пад­час ру­ху па­рад­на­га строю ад­бы­ла­ся не­вя­лі­кая за­трым­ка. Ска­рыс­таў­шы­ся гэ­тым, ка­зёл вы­рваў з рук ар­ды­нар­ца пер­ша­га ўзво­да лан­цу­жок і вы­бег на­пе­рад атра­да. Да­рэ­чы, у Ма­ло­га, у яго каз­лі­най на­ту­ры, бы­ла та­кая асаб­лі­васць: ён ні­ко­лі не лю­біў ха­дзіць зза­ду. Вось і на па­ра­дзе ён не за­ха­цеў быць на «ін­шых ро­лях». Жы­вё­ла ста­ла на­пе­ра­дзе строю, за­ня­ўшы мес­ца ад­ра­зу за ка­ман­да­ван­нем атра­да. І што дзіў­на, ішоў ён з пар­ты­за­на­мі на­га ў на­гу. І ад­ра­зу ся­род гле­да­чоў пра­ка­ці­ла­ся хва­ля вя­сё­ла­га ажыў­лен­ня. «Усе ча­мусь­ці вы­ра­шы­лі, што ка­зёл сім­ва­лі­зуе дур­но­га і ўпарт­ага фа­шыс­та. А на­са­мрэч яго пры­сут­насць пад­крэс­лі­ва­ла вя­сё­лы дух пар­ты­зан, якія пе­ра­маг­лі гіт­ле­раў­скіх аку­пан­таў».

І як­раз гэ­ты мо­мант здо­леў зняць ва­ен­ны апе­ра­тар, які, на­пэў­на, быў здзіў­ле­ны, уба­чыў­шы та­кую кар­ці­ну. Да­рэ­чы, дзя­ку­ю­чы Ма­ло­му сам ка­ман­дзір атра­да Аляк­сей Фі­ла­таў ра­зам з ка­мі­са­рам Ва­сі­лём Ман­ні­ка­вым бы­лі за­ха­ва­ны для гіс­то­рыі не­вя­до­мым кі­на­апе­ра­та­рам. Ця­пер гэ­тыя кад­ры кі­на­хро­ні­кі за­хоў­ва­юц­ца ў фон­дзе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны як па­мяць аб гіс­та­рыч­най па­дзеі.

Пас­ля па­ра­да пар­ты­зан атрад «Ба­раць­ба» быў рас­фар­мі­ра­ва­ны, а яго ка­ман­дзі­ра Аляк­сея Фі­ла­та­ва на­кі­ра­ва­лі на пар­тый­ную пра­цу ў Ба­ры­саў. У го­ра­дзе на Бя­рэ­зі­не Аляк­сей Мац­ве­е­віч пра­ца­ваў больш за со­рак га­доў, ак­тыў­на ўдзель­ні­чаў у па­тры­я­тыч­ным вы­ха­ван­ні моладзі. За доб­лесць і муж­насць, пра­яў­ле­ныя ў пар­ты­зан­скай ба­раць­бе, ён быў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­на­мі Чыр­во­на­га Сця­га, Ай­чын­най вай­ны І і ІІ сту­пе­ні, ме­да­ля­мі «За ад­ва­гу», «За ба­я­выя за­слу­гі», «Пар­ты­за­ну Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны» І сту­пе­ні і інш. Па­мёр Аляк­сей Мац­ве­е­віч ва ўзрос­це 97 га­доў, пра­жыў­шы ня­лёг­кае, але не­звы­чай­нае жыц­цё.

Мі­ка­лай Ма­ка­рэ­віч. Фо­та з архіва аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.