Вы тут

Жыць па законах таленту


Пра лі­та­ра­тур­ны пра­цэс, бло­гер­ства і ідэа­лы 

Якое мес­ца зай­мае пісь­мен­нік у су­час­ным све­це? Ці да­стат­ко­ва ў яго срод­каў для па­пу­ля­ры­за­цыі ўлас­най твор­час­ці і якія кры­ні­цы за­роб­ку ён мае? Ці па­він­на дзяр­жа­ва пры­маць не­па­срэд­ны ўдзел у лі­та­ра­тур­ным пра­цэ­се? Гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні бы­лі аб­мер­ка­ва­ны на між­на­род­ным «круг­лым ста­ле» пад наз­вай «Су­гуч­ча. Лі­та­ра­ту­ра як люс­тэр­ка эпо­хі», які ла­дзіў­ся пад­час свя­та бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства.
Ар­га­ні­за­та­ра­мі дзеі вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі, Са­юз пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі, Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» і На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі. Апош­няя, да­рэ­чы, і ста­ла той пля­цоў­кай, на якой ад­бы­ва­ла­ся су­стрэ­ча лі­та­ра­та­раў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Літ­вы, Ка­зах­ста­на, Мал­да­віі, Та­джы­кі­ста­на і ін­шых кра­ін.
«Круг­лы стол» пра­во­дзіў­ся вось­мы раз. Ві­таль­нае сло­ва да ўдзель­ні­каў на­кі­ра­ваў кіраўнік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Анд­рэй КА­БЯ­КОЎ. У ім га­ва­ры­ла­ся пра тое, што на­ша дзяр­жа­ва пад­трым­лі­вае раз­віц­цё ай­чын­най лі­та­ра­ту­ры, а так­са­ма між­куль­тур­ны дыя­лог і гу­ма­ні­тар­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не на­ро­даў роз­ных кра­ін. «Сло­ва пісь­мен­ні­ка, та­ле­на­ві­тыя тво­ры кла­сі­каў і су­час­ных аў­та­раў па­він­ны аб'­яд­ноў­ваць лю­дзей на асно­ве ма­раль­ных ідэа­лаў. І вель­мі важ­на, што «круг­лы стол» «Су­гуч­ча» ро­біць свой унё­сак ва ўза­е­ма­ўзба­га­чэн­не на­цы­я­наль­ных лі­та­ра­тур», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

[caption id="attachment_52258" align="alignnone" width="640"]Ак­тыў­ны ўдзел у дыс­ку­сіі пры­ня­лі Ато ХАМ­ДАМ (Та­джы­кі­стан), Ва­ле­рый КА­ЗА­КОЎ (Ра­сія), Ярон ЛАЎ­ЦЮС (Літ­ва) Ак­тыў­ны ўдзел у дыс­ку­сіі пры­ня­лі Ато ХАМ­ДАМ (Та­джы­кі­стан),
Ва­ле­рый КА­ЗА­КОЎ (Ра­сія), Ярон ЛАЎ­ЦЮС (Літ­ва)[/caption]

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр Радзь­коў, які пры­няў удзел у ра­бо­це «круг­ла­га ста­ла», па­дзя­ліў­ся ўлас­ны­мі раз­ва­жан­ня­мі аб па­клі­кан­ні пісь­мен­ні­ка і яго мес­цы ў гра­мад­стве:
—Су­стрэ­ча прад­стаў­ні­коў пісь­мен­ніц­ка­га згур­та­ван­ня — над­звы­чай важ­ная па­дзея. Бо гра­мад­ству вель­мі па­трэб­ны муд­ра­цы. Іх па-роз­на­му мож­на на­зы­ваць: жы­ха­ры, фі­ло­са­фы, пісь­мен­ні­кі. Але без гэ­тай муд­рас­ці ня­ма паў­на­ты ад­чу­ван­ня жыц­ця, ня­ма раз­віц­ця цы­ві­лі­за­цыі. Бо на лю­бым эта­пе гіс­то­рыі трэ­ба асэн­соў­ваць, ад­куль мы, што мы са­бой уяў­ля­ем і як нам да­лей ру­хац­ца… Вы­ву­чаць жыц­цё, да та­го ж ацэнь­ваць яго і ра­біць прад­ба­чан­ні — гэ­та над­звы­чай скла­да­ная за­да­ча. Для та­го, каб яе вы­ка­наць, трэ­ба апус­кац­ца на глы­бі­ню. Ад­нак за­па­тра­ба­ва­насць у гэ­тым над­звы­чай вя­лі­кая… Па іні­цы­я­ты­ве Прэ­зі­дэн­та мы ар­га­ні­за­ва­лі па­езд­ку пісь­мен­ні­каў па кра­і­не. Там, на мес­цах, мы ўба­чы­лі, на­коль­кі лю­дзям не­аб­ход­ны кан­такт з твор­цам, бо на­ват ра­зум­на­му ча­ла­ве­ку важ­на зве­рыць свае дум­кі: «Ці пра­віль­на я дзей­ні­чаю, ці пра­віль­на ду­маю?..» А ка­лі да іх пры­хо­дзіць са­праўд­ны «жрэц» — пісь­мен­нік, яны ўваж­лі­ва слу­ха­юць яго, а так­са­ма па ва­чах пра­вя­ра­юць, ці ве­рыць ён сам у тое, пра што га­во­рыць, ці жы­ве так?..
Тэ­му важ­кас­ці пісь­мен­ніц­кай спра­вы пад­тры­ма­ла і мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ. Яна ўжо не пер­шы раз пры­сут­ні­ча­ла на та­кой су­стрэ­чы лі­та­ра­та­раў, та­му маг­ла грун­тоў­на ацэнь­ваць тое, што ўжо зроб­ле­на, а так­са­ма стро­іць пла­ны на блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню:
—Вель­мі пры­ем­на ба­чыць зна­ё­мыя тва­ры, бо ўжо вось­мы раз Бе­ла­русь збі­рае між­на­род­ны «круг­лы стол» лі­та­ра­та­раў кра­ін СНД, бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. Мы ба­чым, што та­кія аб­ме­ны ду­хоў­на-ма­раль­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі ўма­цоў­ва­юць на­шу куль­тур­ную пра­сто­ру. 21‑ы год у кра­і­не пра­во­дзіц­ца Дзень пісь­мен­ства — гэ­та амаль столь­кі ж, коль­кі не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Та­кая ад­па­вед­насць яск­ра­ва пад­крэс­лі­вае кі­ру­нак дзяр­жа­вы на ўма­ца­ван­не ду­хоў­нас­ці і ма­раль­нас­ці, раз­віц­цё ін­тэ­ле­кту­аль­на­га, твор­ча­га па­тэн­цы­я­лу на­ша­га гра­мад­ства. У 2017 го­дзе мы бу­дзем ад­зна­чаць 500‑год­дзе ай­чын­на­га кні­га­дру­ка­ван­ня, што чар­го­вы раз ад­люст­руе тую вя­лі­кую ўва­гу, якая ў на­шай кра­і­не на­да­ец­ца пад­трым­цы кні­га­вы­дан­ня.
Як ба­чым, на­шы кніж­ныя па­лі­цы ў блі­жэй­шы час яшчэ па­поў­няц­ца. Ра­дуе і тое, што ёсць маг­чы­масць на свае во­чы ўба­чыць мно­гіх на­шых аў­та­раў. Аб пра­цы твор­цаў на мес­цах рас­каз­ваў стар­шы­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай ЧАР­ГІ­НЕЦ:
—У нас у са­ю­зе больш за 650 чле­наў. Вя­до­ма, не ўсе яны ззя­юць на ад­ноль­ка­ва вы­со­кім уз­роў­ні — як роз­ныя фут­ба­ліс­ты ў ад­ной ка­ман­дзе. За год на­шы аў­та­ры вы­сту­па­юць пе­рад чы­та­ча­мі ад 15 да 20 ты­сяч ра­зоў, і гэ­та вель­мі ра­дуе… Не­як Прэ­зі­дэнт звяр­нуў­ся да нас: «Пісь­мен­ні­кі, вас ма­ла ві­даць у ін­тэр­нэ­це». Мы апе­ра­тыў­на ад­рэ­ага­ва­лі на гэ­ту за­ўва­гу: за 2,5 го­да коль­касць пісь­мен­ні­каў-бло­ге­раў па­вя­лі­чы­ла­ся з 15 да 200.

[caption id="attachment_52353" align="alignnone" width="600"]Ха­сан ТХА­ЗЁП­ЛАЎ (Ка­бар­дзі­на-Бал­ка­рыя) пра­па­на­ваў зра­біць «За­ла­то­га ар­ла» сім­ва­лам між­на­род­на­га «круг­ла­га ста­ла». Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ і мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ ідэю гос­ця пад­тры­ма­лі. Ха­сан ТХА­ЗЁП­ЛАЎ (Ка­бар­дзі­на-Бал­ка­рыя) пра­па­на­ваў зра­біць «За­ла­то­га ар­ла» сім­ва­лам між­на­род­на­га «круг­ла­га ста­ла». Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ і мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ
ідэю гос­ця пад­тры­ма­лі.[/caption]

На «круг­лым ста­ле» шмат га­ва­ры­ла­ся і пра най­вы­шэй­шае па­клі­кан­не пісь­мен­ні­ка, яго асаб­лі­вую ад­каз­насць пе­рад усім на­ро­дам. Асаб­лі­ва хва­ля­ва­ла гэ­та вя­до­ма­га ра­сій­ска­га жур­на­ліс­та, пісь­мен­ні­ка, вы­даў­ца, гра­мад­ска­га дзея­ча Ры­го­ра ПРА­ХІ­НА:
—Што да­ты­чыц­ца лі­та­ра­ту­ры і яе ро­лі пе­рад на­ро­дам, мне зда­ец­ца, тут ста­яць дзве за­да­чы. Пер­шая — слу­жыць не ін­стынк­там, а ідэа­лам, у тым лі­ку мі­ру і доб­ра­су­сед­ству. Дру­гая — слу­жыць сло­ву, род­на­му сло­ву, якое час­та зна­хо­дзіц­ца пад уціс­кам і ні­ве­лі­ру­ец­ца, бо без яго і нас са­міх не ста­не… Мы вы­да­лі не­каль­кі та­моў дзі­вос­на­га бе­ла­рус­ка­га фальк­ло­ру. Не­ка­то­рыя рэ­чы ўпер­шы­ню бы­лі пе­ра­кла­дзе­ны на рус­кую мо­ву, і я быў прос­та ўра­жа­ны, на­коль­кі яны вост­рыя, цу­доў­ныя — прос­та ал­маз.
На­ступ­ныя вы­сту­поў­цы шмат ка­за­лі пра асаб­лі­вую ро­лю Бе­ла­ру­сі на між­на­род­най, не толь­кі лі­та­ра­тур­най, але і агуль­на­ча­ла­ве­чай пра­сто­ры. Пісь­мен­нік, стар­шы­ня фе­дэ­ра­тыў­най на­цы­я­наль­най куль­тур­най аў­та­но­міі «Бе­ла­ру­сы Ра­сіі» Ва­ле­рый КА­ЗА­КОЎ яшчэ раз на­га­даў пра сла­ву­тае мі­ра­люб­ства бе­ла­ру­саў:
—Сён­ня кож­ны ча­ла­век, які раз­ва­жае, і не толь­кі пісь­мен­нік, па­ві­нен вы­зна­чыць, з кім ён: або з сі­ла­мі цем­ры, або з сі­ла­мі свят­ла. Нас шмат што раз'­яд­ноў­вае: мо­вы, рэ­лі­гіі, ко­лер ску­ры, пе­ра­ка­нан­ні — ад­нак ёсць ад­но, што па­ды­мае нас над усім і ва­кол ча­го мож­на гур­та­вац­ца — гэ­та та­лент пісь­мен­ні­ка. Дзя­куй Бо­гу, што ёсць бе­ла­ру­сы. Я ка­жу гэ­та цал­кам сур'­ёз­на — як сал­дат, як афі­цэр. Бо за час не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі ні­во­дзін сал­дат гэ­тай кра­і­ны не ўдзель­ні­чаў ні ў ад­ной вай­не. Я лі­чу, што Бе­ла­русь — гэ­та апош­няя кры­ні­ца з рук Бо­га, што да­ты­чыц­ца і лі­та­ра­ту­ры. У Ра­сіі, як і ў ін­шых кра­і­нах, та­кія па­ся­джэн­ні не пра­вод­зяц­ца. Бе­ла­русь за­ха­ва­ла та­кую прак­ты­ку, ка­лі пісь­мен­ні­кі пры­яз­джа­юць у роз­ныя ка­лек­ты­вы — ад дзі­ця­ча­га сад­ка да бу­даў­ні­чай пля­цоў­кі — і ла­дзяць су­стрэ­чы-чы­тан­ні. Ні­дзе на пост­са­вец­кай пра­сто­ры ня­ма та­кой фор­мы пра­цы.
Азер­бай­джа­нец Чын­гіз Алі аглу са­лі­дар­ны з ра­сій­скім ка­ле­гам у по­гля­дах на наш на­род:
—Лёс ус­клаў на Бе­ла­русь і яе на­род асаб­лі­вую мі­сію — быць тым ста­ноў­чым цэнт­рам, які на­кі­роў­ваў бы нас на слу­жэн­не ча­ла­ве­ку. Пра­рок пра­маў­ляе тое, што па­чуў звыш. А вось пас­ля пра­ро­каў ідуць паэ­ты (пад паэ­та­мі ма­юц­ца на ўва­зе ўсе твор­чыя асо­бы). Паэ­ты і пісь­мен­ні­кі аба­вя­за­ны пры­слу­хоў­вац­ца да го­ла­су ўлас­на­га сум­лен­ня, ча­ла­ве­чай год­нас­ці. Яны па­він­ны най­перш кі­ра­вац­ца сва­ім пры­зна­чэн­нем, жыць па за­ко­нах та­лен­ту.

[caption id="" align="alignnone" width="442"] Сва­і­мі раз­ва­га­мі аб су­час­ным лі­та­ра­тур­ным пра­цэ­се
дзе­ліц­ца Аляк­сандр КА­ЗІН­ЦАЎ (Ра­сія).[/caption]

Раз­ва­жа­лі на «круг­лым ста­ле» і пра якасць су­час­най лі­та­ра­ту­ры. Най­перш па­вёў гу­тар­ку ў гэ­тым рэ­чы­шчы ма­дэ­ра­тар па­ся­джэн­ня, ды­рэк­тар — га­лоў­ны рэ­дак­тар Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» Алесь КАР­ЛЮ­КЕ­ВІЧ. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што да чы­та­ча сён­ня час­та трап­ляе ма­са­вая лі­та­ра­ту­ра. Маг­чы­ма, ча­ла­вец­тва ста­мі­ла­ся, мяр­куе ён, раз ка­рыс­та­ец­ца, у тым лі­ку праз сло­ва, пэў­ны­мі сім­ва­ла­мі, якія да­юць маг­чы­масць прос­та ад­пач­ыць. Та­кім чы­нам мы па­збаў­ля­ем пра­цы і на­ша сэр­ца, і ро­зум.
Пра тое, што ў лі­та­ра­тур­ным пра­цэ­се сён­ня мно­гае змя­ні­ла­ся, га­ва­рыў і пра­за­ік, га­лоў­ны рэ­дак­тар «Ро­ман-га­зе­ты» Юрый Каз­лоў:
—«Ро­ман-га­зе­та» сён­ня, як і ка­лісь­ці, вы­хо­дзіць два ра­зы на ме­сяц. Так­са­ма раз на ме­сяц вы­хо­дзіць дзі­ця­чы вы­пуск. На пры­кла­дзе «Ро­ман-га­зе­ты» мож­на пра­са­чыць усё тое, што ад­бы­ло­ся з лі­та­ра­ту­рай. У мі­ну­лыя ча­сы на­клад да­хо­дзіў да 4‑х міль­ё­наў эк­земп­ля­раў. Ця­пер ён скла­дае ўся­го 4 ты­ся­чы. Та­кім чы­нам, па ана­ло­гіі, мож­на лі­чыць, што ў ты­ся­чу ра­зоў ска­ра­ці­ла­ся лі­та­ра­тур­ная пра­сто­ра… Мне зда­ец­ца, Бе­ла­русь у спра­ве вы­строй­ван­ня ад­но­сін па­між пісь­мен­ні­кам і дзяр­жа­вай знач­на апя­рэдж­вае ўсе ін­шыя дзяр­жа­вы СНД. Ха­ця прэ­стыж пра­фе­сіі пісь­мен­ні­ка ўво­гу­ле ка­та­стра­фіч­на ўпаў. Ду­маю, ні­хто з пры­сут­ных не жы­ве лі­та­ра­тур­най пра­цай. Усе мы вы­му­ша­ны пад­пра­цоў­ваць, зай­мац­ца жур­на­ліс­ты­кай ці не­чым яшчэ. Та­му вель­мі важ­на, каб дзяр­жа­ва да­па­ма­га­ла пісь­мен­ні­ку жыць з яго лі­та­ра­тур­най пра­цы. А ўсе спа­сыл­кі на тое, што ця­пер час рын­ку, што тво­ры не пра­да­юц­ца, лі­чу на­ду­ма­ны­мі. Бо ма­са­вая лі­та­ра­ту­ра, якая ця­пер па­нуе, пі­шац­ца толь­кі з ад­ной мэ­тай — атры­ман­ня пры­быт­ку. У той жа час нар­маль­ную, яр­кую мас­тац­кую про­зу ні­хто не імк­нец­ца на­ват асэн­са­ваць.
Усе пры­сут­ныя ўхва­лі кан­цэп­цыю пра­цы з пісь­мен­ні­ка­мі, агу­ча­ную Каз­ло­вым, якая іс­нуе ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах:
—Там пры­трым­лі­ва­юц­ца дум­кі, што па­куль раз­ві­ва­ец­ца мо­ва, жы­вым ся­бе мо­жа лі­чыць і на­род. А пісь­мен­ні­кі — гэ­та тыя лю­дзі, якія як­раз да­юць маг­чы­масць раз­ві­вац­ца мо­ве і са­ма­свя­до­мас­ці, і гра­мад­ства не дэ­гра­дуе. У Еў­ро­пе лі­чыц­ца, што пісь­мен­нік ужо вы­ка­наў сваю мі­сію, ка­лі ства­рыў адзін воб­раз, ад­ну ме­та­фа­ру, ад­но яр­кае па­раў­на­нне, якое ўвой­дзе ў скар­бон­ку мо­вы. На­ват ка­лі больш ён ні­чо­га вы­дат­на­га не на­пі­ша, для яго бу­дзе зной­дзе­на доб­рая фор­ма іс­на­ван­ня: вес­ці гурт­кі, чы­таць лек­цыі — у га­ле­чы ён не бу­дзе. Мож­на бы­ло б і нам узяць на ўзбра­ен­не та­кую фор­му пра­цы.
Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.