Вы тут

«Грыбніка не бачылі, у казулю не стралялі»


У Баранавіцкім раёне падчас палявання ледзьве не пацярпеў грыбнік.

— Мужчына збіраў грыбы ў хмызняку каля меліярацыйных каналаў за вёскай Лаўрыновічы. Пачуў брэх сабак, выйшаў на яго і, паводле слоў грамадзяніна, убачыў такую карціну: на ўскраек лесу выскачыла казуля, за ёй — два паляўнічыя. Апошнія зрабілі некалькі стрэлаў па жывёле. На лініі агню аказаўся і грыбнік, — распавяла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Мужчына кінуўся на зямлю і пазваніў сваім прыяцелям, якія знаходзіліся непадалёку. Тыя паведамілі аб здарэнні ў Баранавіцкую міжраённую інспекцыю. Парушальнікаў затрымалі.

Падчас разбору высветлілася, што жыхары Баранавіч палявалі з пуцёўкай на птушыную дзічыну. Сваё дачыненне да незаконнага палявання на казулю абодва адмаўлялі. Адзін патлумачыў, што цэліўся ў качку, а другі сцвярджаў, што не страляў увогуле. На месцы здарэння быў заўважаны сабака — эстонскі ганчак. Аднак паляўнічыя ад яго адмовіліся: маўляў, не наша.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Грыбнік, аказаўся яшчэ і паляўнічым, напісаў заяву ў міліцыю і Дзяржінспекцыю. Бо, згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, паляўнічы можа страляць, толькі папярэдне пераканаўшыся, што побач няма людзей.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.