Вы тут

Пакланіцца хрысціцелю Русі


За­ха­ваць і пры­мно­жыць

Бе­ла­ру­сы ўсіх епар­хій змо­гуць па­кла­ніц­ца мо­шчам свя­то­га роў­на­апост­аль­на­га кня­зя Ула­дзі­мі­ра ў каст­рыч­ні­ку — снеж­ні наступнага го­да. Пра гэ­та па­ве­да­міў стар­шы­ня сі­на­даль­на­га ін­фар­ма­цый­на­га ад­дзе­ла Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы про­та­і­е­рэй Сер­гій Ле­пін.

Па­кланен­не час­ці­нцы мо­шчаў — ад­но з ме­ра­пры­ем­стваў да 1000‑год­дзя спа­чы­ну свя­то­га роў­на­апост­аль­на­га кня­зя Ула­дзі­мі­ра, хрыс­ці­це­ля Ру­сі. Куль­мі­на­цы­яй свят­ка­ван­ня гэ­тай да­ты ста­не ві­зіт Па­тры­яр­ха Мас­коў­ска­га і ўсяе Ру­сі Кі­ры­ла ў чэр­ве­ні 2015‑га.

Жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі ча­ка­юць тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, вы­пуск юбі­лей­ных ма­нет, паш­то­вых бло­каў, кан­вер­таў і штэм­пе­ляў. А так­са­ма эк­скур­сіі і па­лом­ніц­кія ванд­роў­кі да бе­ла­рус­кіх пра­ва­слаў­ных свя­тынь. На ба­зе Мін­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі прой­дзе на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя. Акра­мя гэ­та­га, ад­бу­дуц­ца даб­ра­чын­ныя ак­цыі для дзя­цей спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­на-вы­ха­ваў­чых уста­ноў, вы­ха­валь­ні­каў дзі­ця­чых да­моў і да­моў ся­мей­на­га ты­пу. Па ўсёй Бе­ла­ру­сі прой­дуць шмат­дзён­ныя хрэс­ныя ходы.

— Па­мяць пра мі­ну­лае вы­зна­чае бу­ду­чы­ню, — ад­зна­чыў ай­цец Сер­гій Ле­пін. — І ўспа­мін пра тое, як хрыс­ці­ла­ся Русь, кім і ка­лі, па­він­ны да­па­маг­чы ў на­шых раз­ва­жан­нях пра тое, як не стра­ціць ве­ру ў су­час­ным све­це, як за­ха­ваць, пры­мно­жыць і пе­ра­даць на­шчад­кам тра­ды­цый­ныя хрыс­ці­ян­скія каш­тоў­нас­ці.

На­га­да­ем, што ў 2013 го­дзе БПЦ ад­зна­чы­ла 1025‑год­дзе хры­шчэн­ня Ру­сі. Ад­зна­чэн­не спа­чы­ну свя­то­га роў­на­апост­аль­на­га кня­зя Ула­дзі­мі­ра з'яў­ля­ец­ца ла­гіч­ным ду­хоў­ным пра­ця­гам мі­ну­ла­га юбі­лею.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.