Вы тут

Указ № 649 ад 30 снежня 2014 г.


Раз­гле­дзеў­шы прад­стаў­лен­ні Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры і са­ве­та фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва, уз­год­не­ныя з кі­раў­ніц­твам Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, пастанаўляю:

1. За ак­тыў­ную дзей­насць у гу­ма­ні­тар­най га­лі­не, што са­дзей­ні­чае за­ха­ван­ню і па­мна­жэн­ню на­цы­я­наль­на­га куль­тур­на­га зда­быт­ку, вы­ха­ван­ню ў мо­ла­дзі лю­бо­ві да Ай­чы­ны, ума­ца­ван­ню ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цяў і мас­тац­ка-ма­раль­ных тра­ды­цый, ідэй ча­ла­ве­ка­люб­ства, даб­ра­чын­нас­ці і мі­ла­сэр­нас­ці, пры­су­дзіць прэ­мію Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі ­Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» 2014 го­да:

аў­тар­ска­му ка­лек­ты­ву ў скла­дзе про­та­і­е­рэя Ка­рас­ця­лё­ва Іга­ра Еў­да­кі­ма­ві­ча, на­ста­я­це­ля рэ­лі­гій­най аб­шчы­ны «Пры­ход хра­ма іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых Ра­дасць» у г. Мін­ску Мін­скай епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы, і Краў­цо­вай Ма­ры­ны Вік­та­раў­ны, да­цэн­та ка­фед­ры асноў спе­цы­яль­най пе­да­го­гі­кі і псі­ха­ло­гіі ўста­но­вы аду­ка­цыі «Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт імя Мак­сі­ма Тан­ка», — за ства­рэн­не ву­чэб­на-вы­твор­чых май­стэ­рань рэ­лі­гій­най су­пол­кі «Пры­ход хра­ма іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых Ра­дасць» у г. Мін­ску Мін­скай епар­хіі Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы;

ка­лек­ты­ву дзяр­жаў­най тэ­ат­раль­на-ві­до­вішч­най уста­но­вы «На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» — за ўва­саб­лен­не на­цы­я­наль­на-гіс­та­рыч­най тэ­ма­ты­кі ў спек­так­лях тэ­ат­ра і па­ста­ноў­ку ба­ле­та «Ві­таўт»;

ка­лек­ты­ву дзяр­жаў­най уста­но­вы «Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­тэр­нат ве­тэ­ра­наў вай­ны і пра­цы» — за вя­лі­кі ўклад у раз­віц­цё дзяр­жаў­най сіс­тэ­мы са­цы­яль­най аба­ро­ны, сцвяр­джэн­не ідэй ча­ла­ве­ка­люб­ства і мі­ла­сэр­нас­ці ў гра­мад­стве;

ка­лек­ты­ву ўста­но­вы аду­ка­цыі «На­цы­я­наль­ны дзі­ця­чы аду­ка­цый­на-азда­раў­лен­чы цэнтр «Зуб­ра­ня» — за знач­ныя да­сяг­нен­ні ў раз­віц­ці здоль­нас­цяў та­ле­на­ві­тых і адо­ра­ных дзя­цей і пад­лет­каў, вы­ха­ван­не бу­ду­чых гра­мад­скіх лі­да­раў;

Цэнт­раль­на­му ка­мі­тэ­ту гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі рэс­пуб­лі­кан­скі са­юз мо­ла­дзі» — за знач­ны ўклад у гра­ма­дзян­скае вы­ха­ван­не і фар­мі­ра­ван­не па­тры­я­тыч­най са­ма­свя­до­мас­ці мо­ла­дзі.

2. Мі­ніс­тэр­ству куль­ту­ры ажыц­ця­віць вы­пла­ту прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» 2014 го­да са срод­каў фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы куль­ту­ры і мас­тац­тва.

3. Вы­зва­ліць су­мы прэ­мій, атры­ма­ных у ад­па­вед­нас­ці з гэ­тым Ука­зам, ад аб­кла­дан­ня па­да­ход­ным па­дат­кам з фі­зіч­ных асоб.

4. Гэ­ты Указ ус­ту­пае ў сі­лу з дня яго пад­пі­сан­ня.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляксандр Лу­ка­шэн­ка.

Загаловак у газеце: Указ № 649 ад 30 снежня 2014 г. «Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года»

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.