Вы тут

Прысвоены генеральскія званні


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прысвоіў чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена палкоўнікам міліцыі Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько.

Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Худалееву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўнікам юстыцыі Аляксею Волкаву, Алегу Шаркову і Максіму Вароніну. Палкоўніку фінансавай міліцыі Ігару Маршалаву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі.

Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу. Намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.