Вы тут

Адносіны са знакам «плюс»


Міхаіл Мясніковіч пазітыўна ацэньвае беларуска-германскае двухбаковае супрацоўніцтва. Гэту думку ён выказаў падчас сустрэчы з паслом ФРГ у Беларусі Вольфрамам Маасам.

«Я хачу падзякаваць вам, што як Надзвычайны Пасол вы прыкладаеце шмат намаганняў і энергіі для таго, каб нашы двухбаковыя адносіны насілі трывалы і доўгатэрміновы характар», — звярнуўся да кіраўніка нямецкай дыпмісіі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

У размове з паслом сенатар акцэнтаваў увагу на міжпарламенцкім супрацоўніцтве Беларусі і Германіі. Ён станоўча ацаніў той факт, што «ў Бундэстагу новага склікання створана германа-беларуская парламенцкая група», якую ўзначальвае Олівер Качмарэк.

Акрамя таго, парламентарый дадаў, што «жыццё эканамічнае і палітычнае ў значнай ступені хутка змяняецца і гэта патрабуе пошуку новых рашэнняў як у гандлёва-эканамічнай, так і іншых сферах дзейнасці». Менавіта таму спікер верхняй палаты беларускага парламента выказаў жаданне абмеркаваць з Вольфрамам Маасам пытанні ўзгодненай працы ў міжнародных арганізацыях і актуалізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.