Zамор'е


Арні палохаў наведвальнікаў музея.

Як толькі ні забаўляюцца знакамітасці, вось і Тэрмінатар вырашыў трохі пахуліганіць. Арнольд Шварцэнегер прыкінуўся васковай фігурай у музеі мадам Цюсо ў Галівудзе, загрыміраваўшыся ў «Тэрмінатара». Калі наведвальнікі падыходзілі да «скульптуры», каб зрабіць фота, ён пачынаў з імі гаварыць.

2-10

Адзначаецца, што акцыя стала часткай маркетынгавай кампаніі фільма «Тэрмінатар: Генезіс», які выходзіць у пракат 2 ліпеня, і дабрачыннай праграмы, у рамках якой акцёр збірае грошы на арганізацыю пазашкольных заняткаў для дзяцей. У абмен на ахвяраванні, што можна зрабіць у інтэрнэце, дабрачынцам падораць вопратку з аўтографам былога губернатара Каліфорніі, квіткі на прэм'ерны паказ новага «Тэрмінатара» ці арганізуюць асабістую сустрэчу з акцёрам. У фільме «Тэрмінатар: Генезіс» Арнольд Шварцэнегер, які іграе пастарэлага кібарга-забойцу, сустрэнецца са сваім маладым двайніком, Тэрмінатарам, што толькі прыбыў з будучыні. Апошні быў створаны з дапамогай камп'ютарнай графікі.

Хот-дог...
з дапамогай экскаватара!

Фінскі экскаватаршчык Юха-Пека Перамакі прадэманстраваў філіграннае ўменне кіраваць цяжкай будаўнічай тэхнікай.

У рамках рэкламнай кампаніі аўтазаправачных станцый Перамакі зрабіў хот-дог каўшом экскаватара. З дапамогай захопу Юха-Пека «браў» інгрэдыенты для хот-дога і акуратна начыняў булачку. Праз паўтары хвіліны хот-дог быў гатовы. Аўтары роліка сцвярджаюць, што з 30 дубляў, якія зрабіў фінскі кіроўца, памылку ён дапусціў толькі адзін раз.

2-11

Абараняючы гадаванца, брытанка ўкусіла аўчарку

Жыхарка брытанскага Дэвона пакусала нямецкую аўчарку, спрабуючы выратаваць свайго ёркшырскага тэр'ера.

Інцыдэнт адбыўся, калі 80-гадовая Джун Хэтан выгульвала свайго гадаванца Мілі. Аўчарка накінулася на тэр'ера і ўчапілася яму ў шыю. Пажылая жанчына не змагла адцягнуць сабаку ад свайго гадаванца і вырашыла ўкусіць аўчарку з надзеяй, што тая адступіць. Выратаваць ёрка жанчыне не ўдалося. Аднак яна распавяла, што пры паўторы інцыдэнту «зрабіла б гэтак жа». Хэтан дадала, што пакусала аўчарку «інстынктыўна». Паводле слоў пенсіянеркі, калі б у яе быў нож, агрэсіўнага сабаку яна ўдарыла б ім. Пасля высветлілася, што аўчарка збегла са свайго дома праз вароты, якія забыліся зачыніць гаспадары. Уладальнікі сабакі папрасілі ў пенсіянеркі прабачэння і паабяцалі надалей выгульваць свайго гадавацца ў намордніку.

Іван Купарвас

 hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.