Вы тут

Слабая мяцеліца, пры праясненнях да мінус 18


Як нам запомніўся студзень? Так, гэта быў месяц кантрастаў, калі спачатку цэлы тыдзень стаялі траскучыя маразы, а потым чаргаваліся з адлігамі і анамальна высокімі тэмпературамі. У цэлым, другі месяц зімы, хоць і запомніўся добрым снегам, але тэмпературны фон яго ўсё ж быў на 1 градус вышэйшы за кліматычную норму. А ападкаў на большай частцы краіны выпала ад 1,5 да 2 месячных нормаў, месцамі сума ападкаў перавышала норму студзеня ў два з паловай разы.


inform.kz

Першы тыдзень лютага таксама будзе пераменлівы. На фоне марознага надвор'я на старце тыдня да яго сярэдзіны чакаецца кароткачасовае пацяпленне. А ў канцы тыдня зноў пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўдзень па паўночна-заходняй частцы краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўдзень будзе мінус 3—9 градусаў, на паўднёвым захадзе — ад мінус 2 градусаў да 1 цяпла.

Часовая адліга прыйдзе да нас заўтра. У гэты дзень часам пройдзе снег, месцамі мокры снег і нават дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны. Уначы чакаецца ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 10 па ўсходзе краіны, удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 5 градусаў.

Дзіўнае надвор'е чакае нас і ў чацвер. Так, 4 лютага часам чакаюцца снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак пераважна па паўднёвай частцы краіны складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, у паўночных раёнах — 5—9 марозу, уначы па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 12 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі, у асноўным па паўднёвым усходзе, чакаюцца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе 10—15 марозу, пры праясненнях — да мінус 18 градусаў, удзень прагназуецца ад мінус 6 градусаў да 13 марозу. У паўднёвых рэгіёнах нашай краіны ўначы будзе 7—9 марозу, удзень — ад мінус 4 градусаў да мінус 5. Зімовы характар надвор'я захаваецца і ў выхадныя дні, калі чакаецца ўзмацненне маразоў. Нічога асаблівага — на тое ён і люты.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Шчаслівыя разам, або Формула кахання ад маці шасцярых сыноў

Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.

Грамадства

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Жанчыны «Нашай раніцы» на АНТ: лэдзі-бос, жанчына-агонь і дзяўчына-мара

Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.