Вы тут

«Задача дзяржавы — стварыць умовы»


Усё астатняе — адказнасць моладзі.

Банальна, але факт: моладзь — будучыня краіны. Пра тое, як апошняя клапоціцца пра сваю будучыню, мы вырашылі пагутарыць з Наталляй Пшанічнай, кіраўніком упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі.

27-17

— Вы адносна нядаўна занялі гэтую пасаду. Як сябе адчуваеце на ёй? Што вы ўжо паспелі зрабіць і якія планы маеце?

— На пасаду кіраўніка ўпраўлення па справах моладзі я трапіла з пасады намесніка кіраўніка ўпраўлення па справах моладзі, таму гэта быў даволі плаўны пераход. Так атрымалася, што маё прызначэнне амаль супала з абвяшчэннем Года моладзі. Ён дазваляе прыцягнуць увагу да праблем моладзі, дае магчымасць сканцэнтравацца на іх. Прычым не толькі Міністэрству адукацыі, але і ўсім дзяржорганам, структурам, якія так ці інакш маюць дачыненне да моладзі.

Гэты год мы пачалі 42-м з'ездам БРСМ. Менавіта там упершыню прагучала ідэя зрабіць сімвалам нашай Перамогі яблыневую кветку. Праект падтрымала ўся краіна.

Яшчэ адным важным праектам стаў форум рэспубліканскага маштабу ў Горках, дзе знаходзіцца адна з найстарэйшых навучальных устаноў. Гэта важнае мерапрыемства, бо адзін з прынцыпаў якаснай маладзёжнай палітыкі — удзел самой моладзі ў прыняцці рашэнняў. На форуме было каля 600 удзельнікаў. Там праводзілася выстава найлепшых маладзёжных праектаў. Ладзіліся круглыя сталы па актуальных пытаннях, напрыклад, па самакіраванні, прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года».

Раскажу таксама пра планы нарматворчай дзейнасці на сёлетні год. Ужо распрацавана стратэгія дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2020 года. Па нашых папярэдніх маніторынгах было відаць, што краіне неабходна нейкая канцэпцыя па валанцёрскім руху. Ён пашыраецца, але няма прававой асновы. Мы вырашылі, што для першага кроку дастаткова канцэпцыі развіцця валанцёрскага руху. Сёлета таксама будзе прымацца канцэпцыя развіцця самакіравання, гэта вельмі важна ва ўмовах уваходу ў Балонскі працэс. Шмат чаго мы ўжо рэалізуем. Напрыклад, пры міністры адукацыі створаны рэспубліканскі студэнцкі савет, у які ўвайшлі 54 чалавекі — прадстаўнікі ад кожнай ВНУ. Сёлета мы зрабілі важны крок у плане міжнароднага супрацоўніцтва: у чэрвені падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі паміж краінамі Вышаградскай групы (Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя) і пяццю краінамі Усходняга партнёрства. Кожная краіна разумее, што, нічога не ўкладваючы ў маладзёжную палітыку, цяжка дамагчыся вынікаў. Прыродныя рэсурсы вычарпальныя, ёсць краіны, у якіх іх няма, таму трэба ўкладваць сродкі ў чалавечы капітал. Мне здаецца, наша краіна павінна ісці менавіта па гэтым інавацыйным шляху, укладаючы сродкі і сілы ў тым ліку ў інтэлект і развіццё моладзі.

— На вашу думку, умовы для атрымання адукацыі ў Беларусі дастаткова спрыяльныя?

— Безумоўна. Я не стамляюся паўтараць: хацелася б, каб наша моладзь у першую чаргу цаніла тое, што ў яе ёсць. Вучоба сёння абсалютна даступная, да таго ж створана цэлая сістэма дадатковай адукацыі: можна знайсці сабе занятак на любы густ. Сёння з кожнай школы (пры ўмове, што ты сам гэтага хочаш) можа выйсці адукаваны, інтэлектуальна развіты, творчы малады чалавек. Ва ўстановах вышэйшай адукацыі выбар спецыяльнасцей больш чым дастатковы. З прафесіяй вызначыцца хіба толькі ўнутрана складана. Мы арыентуем моладзь у тым ліку і на рабочыя спецыяльнасці, бо сістэма праф-адукацыі сёння дае вельмі якасную падрыхтоўку.

Таксама не кожная краіна прадастаўляе студэнтам інтэрнаты. Мы ж да гэтага ставімся як да належнага. Больш за тое, мы імкнёмся да таго, каб кожны студэнт, каму гэта неабходна, жыў у інтэрнаце.

Гэта не ўмова Балонскага працэсу, а ініцыятыва нашай сацыяльна арыентаванай краіны. Мэтанакіраваны малады чалавек сёння можа дамагчыся ўсяго. Вядома, чакаць, што табе прынясуць усё гатовае, — гэта няправільны, тупіковы шлях. Але, сустракаючыся з маладымі людзьмі ў іх асяродку, я бачу, што яны ў большасці матываваныя. Трэба проста засяродзіцца, рэальна ацаніць свае магчымасці і намеціць планы. А дасягнуць поспеху можна ў любой справе. Толькі трэба, каб грамадства разумела: паспяховы чалавек — гэта той, хто мае сям'ю, працу, пэўны дабрабыт, сяброў, пазітыўны погляд на свет, перспектывы, займаецца сваім самаразвіццём. Той, хто ўсяго дамогся ўласнай працай і інтэлектам. Менавіта гэты вобраз трэба папулярызаваць, у тым ліку з дапамогай СМІ.

[caption id="attachment_97910" align="alignnone" width="600"]27-16 Рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс «Сту­дэнт го­да»: за га­на­ро­вы ты­тул зма­га­лі­ся во­сем най­леп­шых сту­дэн­таў, а пе­ра­маг­ла пя­ці­курс­ні­ца Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­санд­ра Ма­ла­ка­на­ва.[/caption]

— Распявядзіце пра найбольш цікавыя праекты ў рамках Года моладзі.

— Яшчэ ў мінулым верасні БРСМ быў распачаты праект «Адкрыты дыялог»: дыялог моладзі з прадстаўнікамі сваёй ВНУ, школы, кіраўнікамі міністэрстваў, ведамстваў, з мясцовымі органамі ўлады. Праект настолькі прыжыўся ў маладзёжным асяродку, што мы вырашылі не завяршаць яго 42-м з'ездам, як планавалі першапачаткова.

З улікам палітычнай важнасці гэтага года па ініцыятыве БРСМ запускаецца праект «Выбірай.by!», мэта якога — павышэнне сацыяльнай адказнасці моладзі. Ад «Адкрытага дыялогу» мы б хацелі перайсці да дэбатаў, больш сканцэнтраванай формы абмеркавання.

«100 ідэй для Беларусі» — праект, які працуе не першы год. Зараз ён выходзіць на міжнародны ўзровень і будзе называцца «100 ідэй для СНД». Яго ўдзельнікі рыхтуюць міні-праекты, якія ў 2016 годзе прэзентуюць у Беларусі, бо менавіта мы былі ініцыятарамі.

На прасторы СНД мы таксама ствараем сетку даследчыцкіх структур. Пасля развалу Саюза кожная краіна праводзіць даследаванні па пытаннях дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі аўтаномна, а было б правільна звязаць паміж сабой адпаведныя структуры. У БДУ ёсць Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў. Чаму б яго не звязаць з такім жа цэнтрам, напрыклад, у Арменіі, Азербайджане, Казахстане і іншых краінах? Ініцыятыва была падтрымана. У сетку ўвайшлі 28 структур. У выніку мы будзем мець вынікі па ўсіх краінах-удзельніцах і зможам параўнаць, прааналізаваць.

Яшчэ адзін важны прынцып — міжведамаснае ўзаемадзеянне. Такія паняцці, як маладая сям'я, працоўная моладзь, не дазваляюць нам замкнуцца ўнутры сістэмы адукацыі. Таму мы выходзім на розныя ўзроўні ўзаемадзеяння. Здароўе, фарміраванне здаровага ладу жыцця — тэма супрацоўніцтва з Міністэрствам аховы здароўя, маладзёжны турызм — з Міністэрствам спорту і турызму, па пытаннях бяспекі, злачыннасці нашы першыя саюзнікі — сілавыя структуры.

— Чым, на вашу думку, сённяшняе пакаленне адрозніваецца ад папярэдніх?

— Часта можна пачуць: «Моладзь ужо не тая». Насамрэч, кожнае наступнае пакаленне лепшае, чым папярэдняе з вельмі простай прычыны: у яго ёсць вопыт папярэдніх пакаленняў, болей ведаў, вальнейшы доступ да інфармацыі. Адпаведна, вызваляецца час, які можна правесці з розумам. Матываваны чалавек патраціць яго на развіццё, самаўдасканаленне.

— Якія асноўныя праблемы ў сучаснай моладзі? Як вашы структуры дапамагаюць іх вырашаць?

— Маладыя людзі напачатку не маюць адукацыі, уласнага жылля, працы. Гэтыя рэчы і вызначаюць іх патрэбы. Яшчэ адна праблема — працаўладкаванне, пошук першага працоўнага месца. Тут дзяржава якраз клапоціцца пра моладзь. Што б ні казалі, размеркаванне — вельмі важная сацыяльная падтрымка. Што да жылля, дзяржава прадастаўляе права льготнага крэдытавання стыпендыятам двух фондаў — таленавітай і адоранай моладзі, а таксама арэнднае жыллё. У летні перыяд у студэнтаў ёсць магчымасць зарабіць грошы дзякуючы студатрадаўскаму руху. Самая важная задача дзяржавы — стварыць умовы. Усё астатняе — адказнасць маладога чалавека. Таму заклікаю не марнаваць час, бо потым яго нічым не кампенсуеш. І я ўпэўнена, што беларуская моладзь гатова траціць сваю энергію на ўласнае развіццё і развіццё краіны.

Тамара Мінютка

Фота Надзеі Нікалаевай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.