Вы тут

Месяц без інфляцыі — толькі 0,2%


Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 100,2%, а ў параўнанні са снежнем мінулага года — 107,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Атрымліваецца, што цэннікі ў жніўні засталіся практычна некранутымі. Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару, у жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 100,8%. А вось харчовыя тавары ў жніўні нават патаннелі на 0,8% у параўнанні з ліпенем. Праўда, за гэты час цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 1%. Крыху мацней змяніўся за мінулы месяц індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі, які ў жніўні склаў 101,1%.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.