На статус культурнай сталіцы будучага года прэтэндавалі два гарады Мінскай вобласці — Слуцк і Маладзечна. Калегіяльны выбар спынілі на другім.
Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца з 2010-га. У кожным з гарадоў, абвешчаных культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
Статус культурнай сталіцы Беларусі першым атрымаў Полацк. Потым эстафету прынялі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна. Сёлета тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» носіць Брэст. Два гарады — Гомель і Магілёў адначасова мелі статус «Культурная сталіца СНД».
Надзея ПАЎЛАВА
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.