Вы тут

Цукровыя «слёзы» і прысмакі з лісця


Клён — адно з самых прыгожых ліставых дрэў, якое расце ў Беларусі. Але ці шмат мы пра яго ведаем?

[caption id="attachment_111469" align="alignnone" width="600"]24-32 Зграбныя ліс­точ­кі клё­на серабрыстага.[/caption]

Адкуль да нас прыйшоў клён? Палеантолагі знайшлі «прапрадзедаў» гэтага роду ў верхнемелавых адкладах Анадырскага і Лена-Калымскага басейнаў. Нялёгка ўявіць, што клён, больш паўднёвае дрэва, шамацеў лісцем у Грэнландыі, на Шпіцбергене. Ён падняўся ў горы Усходняй Азіі, быццам бачыў у тым выратаванне ад пагібелі. І цяпер там найбольш поўна прадстаўлены ўсе віды клёна. З гэтых мясцін пачалося паступовае перасяленне дрэва на іншыя тэрыторыі — у Амурскую вобласць, Еўропу, Японію і нават на астравы Малайскага архіпелага.

Першым некалькі стагоддзяў таму ў баярскія і манастырскія сады прыйшоў клён вастралісты — яго высаджвалі пад малады месяц, захутвалі ў рагожы, прывучаючы да пераменлівага надвор'я сярэднярускай паласы. У пачатку XVІІ стагоддзя пачалося ўвядзенне ў паркавую культуру іншых відаў — татарскага, ясенялістага, манчжурскага.

Клён вастралісты дае сок жаўтаватага колеру. Да таго ж ён здольны «плакаць», як толькі вільготнасць паветра павышаецца: з месцаў разрыву чаранкоў лісця падаюць кропелькі. А вясной на саладкаваты сок злятаюцца розныя насякомыя. Калі «смаката» крыху забродзіць, усе кузуркі на месцы «засынаюць». Дарэчы, кляновы сок ні ў чым не саступае бярозаваму, у ім 2-3% цукрозы і вінаграднага цукру. У амерыканскага клёна сок яшчэ саладзейшы (4-6%). Ён лічыцца самым цукровым сокам дрэва і вельмі блізкі да сыравіны, з якой робяць трысняговы цукар. Пра якасці «кляновых слёз» індзейцы Паўночнай Амерыкі ведалі задоўга да з'яўлення там еўрапейцаў. Для іх ён быў вельмі важным прадуктам харчавання. У былыя часы нашы прашчуры выпарвалі з клёна цукар.

[caption id="attachment_111470" align="alignnone" width="600"]24-33 Кля­но­вае ліс­це ў фры­цю­ры.[/caption]

Калі ўлічваць, што маецца мноства незвычайных формаў, то клён можна назваць самым дэкаратыўным дрэвам. Ён эфектна выглядае ў розных пасадках: выкшталцоныя лісточкі клёна серабрыстага і Шведлера могуць супернічаць з букетам самых экзатычных кветак. Формы клёна вастралістага гараць чырванню на працягу ўсяго сезона. Ёсць у іх і яшчэ адна перавага: ствараючы шчыльную крону, пасадкі гэтых дрэў яшчэ і ахоўваюць ад спёкі, пылу, шуму. Да таго ж клёны энергічна засвойваюць з атмасферы талуол і бензол, ачышчаючы ад шкодных рэчываў паветра і выдзяляючы фітанцыды, якія забіваюць мікраарганізмы.

Цікавыя факты

Кожнае дарослае дрэва цукровага клёна можа даць за дзень больш як 10 літраў соку, за год — ад 50 да 100 літраў. За вясенні сезон — ад 2,5 да 10 кг цукру. Для параўнання: з 1 кілаграма буракоў атрымліваюць у сярэднім 160-170 грамаў цукру.

Галінка клёна стала эмблемай Канады з пачатку XVІІІ стагоддзя. А ў ХХ ст. кляновы ліст заняў годнае месца і на дзяржаўным сцягу, з часам ён стаў сімвалам нацыі.

У некаторых рэгіёнах Японіі папулярны перакус — кляновае лісце ў фрыцюры. Яго вытрымліваюць год у бочках з соллю, потым пакрываюць асаблівым салодкім цестам і смажаць у алеі.

Кляновыя алеі з блізка пасаджанымі дрэвамі — 5-7 метраў — цудоўны біяэнергетычны калідор.

Таццяна МАІСЕЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.