Вы тут

Выйшаў беларускі нумар часопіса «Каракум»


Беларуска-туркменскія літаратурныя стасункі папоўніліся яшчэ адной старонкай.

У Ашхабадзе ў часопісе «Каракум» (жнівеньскі нумар за 2015 год) надрукавана падборка твораў пісьменнікаў Беларусі.


Адкрываецца яна артыкулам пра перакладчыцкую работу Міколы Чарняўскага па прадстаўленні ў Беларусі дзіцячай паэзіі Туркменістана. Варта нагадаць, што ён даўно і ўважліва пераўвасабляе туркменскую паэзію, адрасаваную юнаму чытачу, на беларускую мову. Пад увагай беларускага перакладчыка — творы Азата Рахманава, Пірнепеса Авезліева, Акджэмал Амаравай і інш.

Адказны сакратар часопіса «Каракум» Бягуль Анабаева пераклала апавяданне Алеся Бадака «Ідэальны чытач». Яна ж і перакладчыца апавядання «Падарунак» Анастасіі Кузьмічовай, якая жыве і працуе ў Мінску і піша прозу на рускай мове. Між іншым, змест апавядання «Ідэальны чытач» Алеся Бадака самым цесным чынам звязаны з Ашхабадам, Туркменістанам.

Варта зазначыць, што часопіс, які сёння выходзіць у нейтральным Туркменістане, — правапераемнік колішняга літаратурна-мастацкага выдання «Савет эдэбіяты» («Савецкая літаратура»), вытокі якога адносяцца да 1928 года. Сярод беларускіх аўтараў часопіса, якія выступалі са сваімі творамі на яго старонках у ранейшыя дзесяцігоддзі, — Якуб Колас, Янка Купала, Алесь Адамовіч, Мікола Калінковіч, Міхась Карпенка і шмат хто яшчэ.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.