Вы тут

Кожнаму дзіцяці патрэбна сям'я


Аўтары тэлевізійнай рубрыкі «У вас будзе дзіця», што выходзіць на канале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома», выдатна разумеюць гэтую прапісную ісціну. Таму з верай у чарговы цуд працягваюць рабіць вельмі важную справу — дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, адшукаць новыя сем'і. Як вынік — 65 адзінокіх сэрцаў ужо змянілі сцены дзіцячых дамоў на цяпло і ўтульнасць сямейнага ачага. «Звязда» таксама бярэ ўдзел у праекце і працягвае знаёміць сваіх чытачоў з маленькімі героямі рубрыкі, якім трэба адначасова так шмат і так мала — бацькоўскі клопат, пяшчота і любоў.


Наш сённяшні герой жыве ў Андрэеўскім дзіцячым доме, што ў Віцебскай вобласці. Завуць яго Даніла. Хлопчыку не так даўно споўнілася 7 гадоў.

— Данік хоць і жыве ў дзіцячым доме ад нараджэння, вельмі дамашняе дзіця, — расказвае выхавальніца Людміла ПАДЛЕПКА. — Ён вельмі пяшчотны, спагадлівы, усмешлівы. Заўсёды прыветлівы. Адзіны яго недахоп, калі гэта можна так назваць: хлопчык не любіць прайграваць.

Летась Данік пайшоў у першы клас, вельмі хваляваўся, чакаў 1 верасня, як вялікае свята. У школе яму падабаецца, там ён сустрэў новых сяброў. Хлопчык сур'ёзна і адказна ставіцца да вучобы.

Данік вельмі творчы хлопчык, любіць марыць, фантазіраваць, вышываць, маляваць, канструяваць. Ён умее гатаваць, дапаможа накрыць стол, нават прыгатаваць святочную вячэру.

Хацелася б, каб у Данілы з'явілася сапраўдная сям'я, дзе б яго любілі. Ён жа, у гэтым няма сумненняў, адкрыта пойдзе на кантакт са сваімі будучымі мамай і татам. Зробіць усё, што ад яго залежыць, каб з'яднаць сваю сям'ю, зрабіць яе яшчэ больш утульнай і гарманічнай. Хочацца, каб мама і тата пачулі, прыйшлі і падарылі яму цеплыню, падтрымку і сямейны ачаг.

Калі вы хочаце даведацца пра Данілу больш, патэлефануйце па нумары (017) 284-71-51 спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Таксама для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Загаловак у газеце: Хай мама пачуе...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.