Вы тут

Інтэрнатаў і сірот усё менш


Летась у Беларусі без апекі бацькоў засталіся 2098 дзяцей, і гэта найменшы паказчык за апошнія больш чым дзесяць гадоў. Звыш за 80 % сірот і малых, якія засталіся без апекі бацькоў, сёння выхоўваюцца ў сем'ях. Акрамя таго, інтэрнатных устаноў у краіне з кожным годам становіцца ўсё менш. Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей спецыялісты расказалі, як у Беларусі клапоцяцца пра сірот.


У краіне функцыянуе 142 сацыяльна-педагагічныя цэнтры (СПЦ), каб усе дзеці, якіх выхоўваюць не ў роднай сям'і, маглі атрымаць падтрымку не толькі ад апекуна ці папячыцеля, але і ад спецыялістаў: псіхолагаў, сацыяльных педагогаў і іншых.

Летась з-за адсутнасці «пастаяльцаў» закрылі два прытулкі ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. А сярод устаноў, дзе выхоўваліся толькі дзеці-сіроты і малыя, якія засталіся без апекі бацькоў, у 2019-м зачыніліся два дзіцячыя дамы і Ашмянская школа-інтэрнат. Сёлета перастане існаваць і Гомельскі дзіцячы дом. І гэтая дынаміка закрыцця дзіцячых інтэрнатаў — сведчанне добрай работы па ўладкаванню малых у сем'і, упэўнена Алена СІМАКОВА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі. Цяпер у Беларусі працуе 101 сацыяльны прытулак у 142 СПЦ.

Самы эфектыўны рэсурс, які спрыяе ўладкаванню сіраты на сямейную форму выхавання, — рэспубліканскі інтэрнэт-партал «Дадому.бай». За сем гадоў яго існавання тут было зарэгістравана больш за 25 тысяч карыстальнікаў. На партале захоўваюцца звесткі пра 3,5 тысячы дзяцей, у тым ліку 624 відэаролікі пра дзяцей. За гады яго існавання каля трох тысяч малых знайшлі прыёмныя сем'і.

— Сёлета мы плануем цалкам мадэрнізаваць партал, змяніць яго дызайн і напаўняльнасць, дадаць новыя функцыі і магчымасці, — заўважыла дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Беларусі Вольга ГЛІНСКАЯ.

У Беларусі назіраецца тэндэнцыя, калі на ўсынаўленне прыходзяць не толькі пары, якія не могуць мець дзяцей, але і тыя, хто мае сваіх біялагічных дзетак і хоча яшчэ або ўжо выгадаваў сваіх, а бацькоўскі патэнцыял яшчэ не растрачаны. Не рэдкасць і пары, якія вяртаюцца па другога і трэцяга малога пасля ўсынаўлення першага.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: saratov.gov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.