Вы тут

Пачым цяпер вітаміны для арганізма?


Кідаецца ў вочы багацце айчыннай садавіны: яблыкі — на любы смак і густ. Кілаграм «кавуновага ліголя» стане вашым усяго за 20 тысяч рублёў, па тым жа кошце ідуць антонаўкі — іх надзвычай шмат на прылаўках. Некаторыя прадаўцы аддаюць усе папулярныя айчынныя гатункі ў сярэднім па 15 тысяч рублёў за кілаграм. Беларускія грушы ідуць па 18—20 тысяч. Надзвычай спакушальна выглядаюць вялізныя, сакавітыя «бэры» па 35 тысяч рублёў за кілаграм. Калі параўнаць, то грушы даражэйшыя за мандарыны, якія прадаюць па 25—30 тысяч. Ананасы можна адшукаць па 20—40 тысяч рублёў за кілаграм.


На прылаўках хапае хурмы гатунку «какі», але варта не траціць пільнасці пры выбары пладоў. Напрыклад, аддавалі кілаграм на першы погляд неблагіх «какі» за дзесяць тысяч рублёў. Выявілася, што хурма насамрэч пабітая і месцамі падгнілая, трэба выразаць мякаць. Для параўнання: прыгожая вялізная хурма каштуе ў два ці два з паловай разы даражэй (за гэтую суму можна забраць і кіло грэйпфрутаў). Падобная сітуацыя назіралася з бананамі: счарнелыя і непрыгожыя аддавалі па 10 тысяч рублёў, а жоўтыя і вялікія — па 18. За 18 тысяч рублёў можа дазволіць сабе адзін плод авакада альбо паўкілаграма вінаграду гатунку «кішміш». Прыгожыя вялізныя азербайджанскія гранаты стануць вашымі за 30 тысяч рублёў за кілаграм. Па тым жа кошце знойдзецца сунічнае ківі. Самы вітамінны супрацьпрастудны прадукт — лімон — прадаюць у сярэднім па 45 тысяч рублёў за кілаграм. Дарэчы, дадаўшы да гэтай сумы яшчэ 15 тысяч, зможаце забраць літровы слоік цудоўных буйных журавін альбо тры кілаграмы «мускатнага» кавуна.

Прыгожыя чырвоныя памідоры аддаюць у сярэднім па 40-45 тысяч за кілаграм, чэры ёсць як па той жа цане, так і даражэй — 70 тысяч (дарэчы, па такім кошце мне параілі забраць 40-грамовы пакецік сушаных белых грыбоў, акурат для супу). Перац, пекінская капуста, кабачкі ў наяўнасці па 35 тысяч рублёў за кілаграм. Агуркі ў параўнанні з імі танныя: коштавая планка пачынаецца ад 10 тысяч рублёў і даходзіць у сярэднім да 25 тысяч рублёў за кілаграм. За дзесяць тысяч рублёў прапануюць кілаграм морквы альбо буракоў ці бульбы, хоць апошнюю можна знайсці і ў два разы танней. Кілаграм капусты ідзе па кошце стаграмовага пучка зялёнай цыбулі — 9 тысяч рублёў, на такую ж суму можна набыць дзве галоўкі часнаку. Саленняў таксама дастаткова. Квашаная капуста да бульбачкі ёсць па 30—35 тысяч за кілаграм, морква па-карэйску даражэй на 15 тысяч рублёў.

Лічыльнік «Звязды»

(Цэны за кілаграм, калі не пазначана іншае.)

Сала хатняе, салёнае — 100—145 тыс.

Сала свежае — 45—100 тыс.

Паляндвіца — 200—250 тыс.

Свініна (філе) — 100 тыс.

Ялавічына (філе) — 100—140 тыс.

Ялавічына (кумпяк) — 130—140 тыс.

Кураня (кумпячкі) — 37 тыс.

Сардэлькі «Аматарскія» — 82 тыс.

Сервелат «Крамлёўскі» — 116 тыс.

Сальцісон хатні — 100 тыс.

Стронга слабасалёная — 280 тыс.

Сёмга слабасалёная (200 г) — 80 тыс.

Селядзец слабасалёны — 58 тыс.

Хамса слабасалёная — 45 тыс.

Сачавіца (800 г) — 24 тыс.

Рыс круглы (800 г) — 14 тыс.

Грэчка (800 г) — 15 тыс.

Проса (800 г) — 8,5 тыс.

Алей сланечнікавы рафінаваны (1 л) —

25—30 тыс.

Яйка курынае Д-1 (дзясятак) — 16—21 тыс.

Яйка перапялінае (20 шт.) — 27 тыс.

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.