Вы тут

Хто стане "міс Беларусь — 2016"?


Будучыя эканамісты, урачы, праграмісты, бухгалтары, харэографы, мастакі, будаўнікі і нават майстры спорту па плаванні — усіх іх нядаўна аб'яднала адна агульная мэта — стаць «Міс Беларусь — 2016».


Чатырыста дзяўчат з розных куткоў Беларусі з'ехаліся ў сталічную Нацыянальную школу прыгажосці, каб пачуць ад журы адбору: «Вы праходзіце!». Аднак адной толькі прыгажосці для гэтага, як аказалася, недастаткова. Каб адпавядаць тытулу галоўнай прыгажуні краіны, патрэбны яшчэ як мінімум шырокі кругагляд і ўменне здзіўляць.

Як адзначыла дырэктар дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ Анжаліна Мікульская, сёлета ўхіл на конкурсе будзе зроблены на беларускую мову, культуру, гісторыю, нацыянальныя касцюмы. «Гэтая тэма пройдзе праз увесь конкурс. Рыхтуем шмат сюрпрызаў! Пераможца конкурсу атрымае карону, грашовы прыз і самае галоўнае — права прадстаўляць нашу краіну на конкурсе «Міс свету», — падзялілася Анжаліна Мікульская.

У журы кастынгу — прадзюсарская група тэлеканала АНТ, дырэктары мадэльных агенцтваў і прадстаўнікі шоу-бізнесу. А за кулісамі дзяўчаты прызнаваліся, што самыя каверзныя пытанні ім задаваў вядучы АНТ Дзяніс Кур'ян. За два дні кастынгу адбор прайшлі чатыры сотні дзяўчат. Імёны 25 удзельніц стануць вядомыя праз тры тыдні.

За падрыхтоўкай да конкурсу можна будзе сачыць у дзённіках у эфіры АНТ і на сайце ОNT.BY. Імя прыгажуні, якая атрымае карону і тытул «Міс Беларусь — 2016», даведацца зможам толькі ў маі.

Загаловак у газеце: Хачу стаць «міс», або Прыгажосць па-беларуску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.