Вы тут

Парадак дня ААН да 2030 года абмяркуюць у Нью-Ёрку


Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначае ў лютым сваё 50-годдзе. У Нью-Ёрку з гэтай нагоды адбудзецца нарада міністраў, дзе абмяркуюць Парадак дня да 2030 года. Гаворка пойдзе пра выкараненне беднасці, зніжэнне няроўнасці, павышэнне якасці дзяржаўнага кіравання, ахову навакольнага асяроддзя, папярэджванне зменаў клімату, умацаванне сацыяльных перадумоў здароўя.


Паводле слоў Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Санакі Самарасінхі, ад самага пачатку прысутнасці ў Беларусі, з 1992 года, наша дзяржава атрымлівала дастатковае фінансаванне ад самых розных партнёраў (такіх, як Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй, Глабальны экалагічны фонд) і краін (Швецыя, ЗША, Расія, Швейцарыя, Данія, Японія, Фінляндыя і інш).

У Беларусі былі рэалізаваныя самыя розныя ініцыятывы. Гэта праграмы ў галіне лідарства і гендарнай роўнасці, прытулак для ахвяр гандлю людзьмі, «гарачая лінія» па прадастаўленні інфармацыі для бяспечнага выезду за мяжу. Акрамя таго — стварэнне бізнес-інкубатараў і крэдытных саюзаў, укараненне мікрафінансавання як новага механізму падтрымкі малога бізнесу, адкрыццё цэнтраў па развіцці сельскага прадпрымальніцтва. Фінансаваліся праекты ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 146 мясцовых ініцыятыў у пацярпелых ад аварыі раёнах атрымалі падтрымку на агульную суму каля 9 млн еўра.

«Сёння перад Беларуссю паўстаюць новыя выклікі, але яны звязаны ў цэлым з сітуацыяй у свеце, і краіна можа іх пераадолець, калі будзе рухацца наперад», — заўважыў Санака Самарасінха.

У 2016—2020 гадах ПРААН у Беларусі скіруе намаганні на ўстойлівае эканамічнае развіццё, адказнае і падсправаздачнае кіраванне, захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўкараненне прынцыпаў «зялёнай» эканомікі, забеспячэнне доступу насельніцтва да шырокага спектра сацыяльных паслуг і прасоўвання здаровага ладу жыцця, падтрымку сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва (маламаёмных, інвалідаў, моладзі і пажылых).

— Беларусь была першай краінай СНД, якая адкрыла ў сябе прадстаўніцтва ААН, — нагадаў на ўрачыстым мерапрыемстве намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. — Нягледзячы на дасягненне значных поспехаў у нашым узаемадзеянні, наперадзе нас чакае маштабная сумесная работа, звязаная з рэалізацыяй мэт устойлівага развіцця.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеля ўстойлівага развіцця

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.