Вы тут

Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды


«Сёння па даручэннi Прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi ўручаны заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнiкам працоўных калектываў нашай краiны. Адзначу, што iмi вы ўдастоены за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, узорнае выкананне службовых абавязкаў», — сказаў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да прысутных.


Прэм'ер-мiнiстр канстатаваў, што 2015 год быў нялёгкiм, але пры гэтым удалося дабiцца пэўных вынiкаў. У прыватнасцi, збалансаваны знешнi гандаль, палепшаны плацежны баланс краiны. Паводле яго слоў, жорсткая манетарная палiтыка, гнуткае курсаўтварэнне, кантроль над грашовым прапанаваннем далi магчымасць утрымаць iнфляцыю ў запланаваных межах — рост цэн склаў 12 працэнтаў (мiнiмальнае значэнне за апошнiя 5 гадоў). Пры гэтым забяспечана стабiльнасць на спажывецкiм рынку.

«У прыярытэтах — рост i дыверсiфiкацыя экспарту. Гэта прадугледжана Указам №78 «Аб мерах па павышэннi эфектыўнасцi сацыяльна-эканамiчнага комплексу Рэспублiкi Беларусь», якi кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 23 лютага. У дакуменце выкладзены сiстэмныя меры, накiраваныя на павышэнне эфектыўнасцi функцыянавання эканомiкi за кошт забеспячэння належнай якасцi кiравання дзяржаўнымi прадпрыемствамi i знiжэння сабекошту прадукцыi, развiцця добрасумленнай канкурэнцыi на ўнутраным рынку, рацыянальнага iмпартазамяшчэння», — сказаў кiраўнiк беларускага ўрада. Паводле яго слоў, прадугледжваецца паскоранае развiццё малога i сярэдняга бiзнесу, прыцягненне замежнага капiталу ў развiццё i стварэнне вытворчасцяў, паступальнае знiжэнне ставак па крэдытах у эканомiцы.

Усяго дзяржаўныя ўзнагароды з рук кiраўнiка беларускага ўрада атрымала каля 90 чалавек, паведамляе БЕЛТА. Сярод iх — супрацоўнiкi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце, медыцынскiя работнiкi, настаўнiкi, выкладчыкi, вучоныя, кiраўнiкi спецыялiзаваных дзiцяча-юнацкiх школ алiмпiйскага рэзерву.

Загаловак у газеце: Вынiк — праз працу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.