Вы тут

Ад Беларусі - да Бразіліі


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэрацыйнай Рэспубліцы Бразілія Леанід Крупец сустрэўся са старшынёй групы сяброўства «Бразілія-Беларусь» Нацыянальнага кангрэса Бразіліі Аляшандры Балдзі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў.


Падчас сустрэчы боку абмеркавалі шырокае кола пытанняў пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж краінамі. Адбыўся абмен думкамі пра стан і магчымасці далейшага развіцця палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Бразіліяй, а таксама пра рэалізацыю перспектыўных эканамічных праектаў.

Дасягнута дамоўленасць пра правядзенне хуткім часам урачыстага паседжання парламенцкай групы сяброўства «Бразілія-Беларусь» пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай дыпмісіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.