Вы тут

Самалёт разбіўся ў аэрапорце Растова-на-Доне


Пасажырскі самалёт Boeing 737-800 эмірацкай авіякампаніі FlyDubai разбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Растова-на-Доне. У Паўднёвым рэгіянальным цэнтры МНС пацвердзілі інфармацыю пра катастрофу пасажырскага самалёта, што рухаўся рэйсам з Дубая. 


На яго борце знаходзілася 62 чалавекі -- сем членаў экіпажа і 55 пасажыраў. Усе яны загінулі. Увесь экіпаж лайнера складаўся з грамадзянаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Пра гэта паведамілі ў экстраных службах. Большасць пасажыраў былі грамадзянамі Расіі. Як паведамілі карэспандэнту ТАСС у генконсульстве РФ у Дубаі, сярод загінулых таксама маглі быць трое грамадзян Украіны, адзін грамадзянін Узбекістана і адзін грамадзянін Індыі.

Зараз на месцы катастрофы працуюць прадстаўнікі ўсіх аператыўных службаў. Акалічнасці надзвычайнага здарэння  ўдакладняюцца.

Адзначаецца, што самалёт у складаных умовах не змог адразу зайсці на пасадку і пайшоў на другі круг, пры паўторным заходзе адбылося крушэнне. Рэшткі самалёта раскіданы па ўзлётна-пасадачнай паласе, пры ўдары аб зямлю адбылося ўзгаранне.

У сувязі з крушэннем самалёта МНС Расіі адкрыла гарачую лінію: 8-800-775-17-17. У аэрапорт накіравана група псіхолагаў Паўднёвага філіяла Цэнтра экстранай псіхалагічнай дапамогі.

Следчы камітэт Расіі пачаў праверку ў сувязі з крушэннем самалёта. "Разглядаюцца некалькі версій - гэта і дрэнныя пагодныя ўмовы, і магчымая памылка пілотаў", - паведаміла  ў інтэрв'ю тэлеканалу "Весткі 24" саветнік міністра транспарта РФ Жанна Церахава.

Дзень жалобы будзе абвешчаны ў нядзелю ў Растоўскай вобласці з-за крушэння самалёта. Пра гэта паведаміў журналістам губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў. "Заўтра будзе абвешчаны дзень жалобы. Урад акажа дапамогу сваякам загінулых", - сказаў губернатар.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.