Вы тут

Памёр беларускі паэт Ніл Гілевіч


Знакаміты беларускі паэт Ніл Гілевіч памёр сёння, не дажыўшы да 85-годдзя, паведамілі сваякі літаратара.


Ніл Гілевіч быў вядомы як паэт, літаратуразнаўца, перакладчык. У 1991 годзе яму было прысвоена званне народнага паэта БССР, а ў 1980 годзе - заслужанага дзеяча навукі БССР.

Таксама ён уваходзіў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Паэт нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, некалькі гадоў працаваў літаратурным кансультантам газеты "Звязда", быў першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і г.д.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.