Вы тут

Хто хутчэйшы за беларусаў?


Каманда клуба інтэлектуальных гульняў БДУ «Хто хутчэйшы» стала абсалютным пераможцам Адкрытага чэмпіянату ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях і заваявала Кубак гэтых спаборніцтваў. Іх арганізатарам выступае Міжнародная асацыяцыя клубаў «Што? Дзе? Калі?»


У склад зборнай увайшлі студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі пяцікурснік Антон Іокаў, другакурснікі Ірына Бурак і Віктар Рэут, першакурснік Цімафей Пракапенка, пяцікурснік гістарычнага факультэта Аляксандр Марозаў і студэнт чацвёртага курса геаграфічнага факультэта Іван Зайкоў.

Праграма чэмпіянату ўключала чатыры гульні: «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», «Міннае поле» і «Мазгавы штурм». У фінале ў Санкт-Пецярбургу ўдзельнічалі 64 каманды з Расіі, Украіны і Беларусі, а ўсяго ў адборачных турах былі прадстаўлены каля тысячы каманд з 36 ВНУ.

Гісторыя Адкрытага чэмпіянату ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях вядзе адлік з 1995 года, калі ўпершыню ў Санкт-Пецярбургу прайшоў адкрыты чэмпіянат ВНУ. З 2010 года спаборніцтвы пашыраюць і фармат, і геаграфічныя межы. З гэтага часу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў пастаянным іх удзельнікам, заваяваўшы тытул абсалютнага чэмпіёна тройчы (у 2010, 2012 і 2014 гадах). Такім чынам перамагаць студэнты БДУ ўжо прызвычаіліся...

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.