Вы тут

Праект «90 секунд» на «Беларусь 24» цяпер і на англійскай мове


У прэс-службе «Белтэлерадыёкампаніі» паведамілі, што з 4 красавіка праект «90 секунд» у эфіры міжнароднага спадарожнікавага канала пачне выходзіць і на англійскай мове.


Аснову праекта «90 секунд» на англійскай мове складуць відэаматэрыялы і інфармацыйныя паведамленні, што выходзяць у эфір тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» у рускай версіі. Выпускі навін будуць перакладаць на англійскую і агучваць дыктары міжнароднага радыё «Беларусь».

Падобныя выпускі праекта можна ўбачыць у дзённым эфіры «Беларусь 24» (14:00 і 17:00), уначы — у 01:00 і 03:00.

Алена Ладуцька, дырэктар «Беларусь 24», заўважыла, што дзякуючы выпускам праекта «90 секунд» на англійскай мове атрымаецца ўзмоцніць прысутнасць канала ў замежнай інфармацыйнай прасторы. Актуальная і аператыўная інфармацыя пра нашу краіну будзе даступна для гледачоў, якія пражываюць пераважна ў Заходняй Еўропе, Паўночнай і Лацінскай Амерыцы.

Загаловак у газеце: «Беларусь 24» пашырае вяшчанне па-англійску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.